культура
Автор:
alexbuiko
Рубрики:
анонсы, регионы, культура
«500-летие Дятловского Спасо-Преображенского прихода и храма»
Дни православной духовности и культуры в г. Дятлово.
10.05.08.- 17.05.08
10.05.08. Суббота
13.00 - Открытие дней православной духовности и культуры в Доме культуры г. Дятлово.
13.20 - Концерт хора регентского отделения Минской духовной семинарии.
14.00 - Открытие выставки древней иконописи, древнепечатной и рукописной книги из фондов Церковно-археологического кабинета Минской духовной академии.
Экспозиция выставки раскрывает удивительно интересную и познавательную историю мировой и христианской письменности.
Экспозиция будет доступна для ознакомления в городском музее г. Дятлово с 10.05.08 по 17.05.08.
12.35-13.10 – Знакомство гостей с экспозицией выставки.
В субботу и воскресенье в районном Доме культуры будет действовать пасхальная выставка-ярмарка “Пасха красная” Читать дальше →
комментировать
Автор:
happynewbbln2rn
Рубрики:
анонсы, Гродно, музыка
Праект «Крамбамбуля» выступіць у Горадні 22 траўня з новай праграмай. Лявон Вольскі, лідэр праекту, абяцае «дуэты зь дзяўчатамі». Канцэрт пройдзе ў філярмоніі. Читать дальше →
комментировать
Автор:
happynewbbln2rn
Рубрики:
анонсы, новости, Гродно, культура
Упершыню у Гродна 18 мая будзе праводзіцца “Ноч у музеі” - імпрэза, прысвечаная міжнароднаму дню музея. Мерапрыемства стартуюць у 20.00 у Новым замку і будуць ісці амаль усю ноч. У праграме:
- Прэзентацыя “Музейны ваяж”
- Незвычайныя экскурсіі па музеі
- Выстава “Вяртанне экспаната”
- Музыка ад калектываў і выканаўцаў Гродзенскай філармоніі
- Паказ калекцыі “Венецыанскі прывід”
- Выступленне клуба “Арыдан”
- Fire show
Кошт 10.000 руб., квіткі ўжо можна набыць у касе Новага замка і філармоніі. Колькасць квіткоў абмежавана!
Даведкі па тэлефоне Читать дальше →
комментировать
Автор:
krambambulja
Рубрики:
анонсы, новости, Гродно, музыка
3 траўня славуты польскі фольк-гурт Transkapela, у якога нядаўна выйшаў новы альбом “Over The Village”, выступіць па адрасе вуліца Будзённага, 48а.
Канцэрт арганізоўваецца пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне, паведамілі Рацыі ў гродзенскім руху “За Свабоду”.
Transkapela – праект чатырох музыкантаў, якія працуюць у розных сферах традыцыйнай музыкі. Музычныя пошукі засяроджваюцца вакол традыцыйнай музыкі розных культурных рэгіёнаў: Галічына, Палессе, Гуцульшчына, Трансільванія. “Крыніцай натхнення для Transkapela ёсць габрэйская культура карпацкага рэгіёну, уключаючы Польшчу, Украіну, Славакію, Румынію ды Венгрыю. Нас натхняе музыка габрэйскіх калектываў ХІХ ды ХХ стагоддзяў, вядомая праз архіўныя запісы і ноты”, - кажуць удзельнікі гурта. Читать дальше →
комментировать
Автор:
happynewbbln2rn
Рубрики:
фото, история, Гродно
Нямецкай кірхай ахрысцілі гродзенцы адзіны евангелісцка-лютэранскі храм, што дзейнічае цяпер у Беларусі. Народ, хоць і не ўнікае ў гістарычныя тонкасці, але рацыю мае: калісьці тут сталаваліся немцы, цяпер — ладзяць набажэнствы лютэране. Праўда, дакладна не вызначана, калі ўсё ж пабудова страціла бытавое прызначэнне, пераўтварыўшыся ў рэлі-гійную ўстанову. Вядуцца спрэчкі і наконт старадаўнасці цяперашніх рысаў.

фота: Уладзімір Багданаў
Асноўную адметнасць царквы аўтар яшчэ савецкага праекта рэстаўрацыі Ігар Трусаў вызначае, не вагаючыся: “Яе перараблялі калісьці з былой карчмы”. Читать дальше →
комментировать
Автор:
happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, политика, Гродно, жызнь, культура
У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага мясцовыя ўлады прыпынілі працу “Амерыканскага кутка”. Кіраўніцтва бібліятэкі атрымала загад прыпыніць дзейнасць без тлумачэння прычынаў.
Па афіцыйнай версіі, амерыканскі куток зачынены ў сувязі з рамонтам памяшкання, але ніякіх працаў, па словах дырэктара бібліятэкі Лідзіі Мальцавай, не праводзіцца. Кіраўнік установы атрымала вусны загад прыпыніць дзейнасць папулярнай сярод гродзенцаў установы без тлумачэння прычынаў на неакрэслены тэрмін: Читать дальше →
комментировать
Автор:
happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, политика, история, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!
…але чыноўнікі таксама ўжо напісалі свой.
3 траўня Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала ў Міністэрства культуры свой праект палажэння аб грамадскім кантролі за аховай гісторыка-культурнай спадчыны. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня таварыстква Антон Астаповіч.
На ягоную думку, прапанаваны чыноўнікамі праект палажэння выключае грамадскасць з кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове спадчыны, з’яўляецца “некарэктным” і шмат у чым супярэчыць заканадаўству, у тым ліку Канстытуцыі.
У праекце палажэння, распрацаванага чыноўнікамі, у прыватнасці, адзначаецца, што кантроль здзяйсняецца шляхам удзелу прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў у складзе грамадскай наглядальнай камісіі пры Міністэрстве культуры. У склад камісіі прапаноўваецца ўключаць аднаго адмыслоўца міністэрства і шэсць прадстаўнікоў зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў.
Грамадскае аб’яднанне, якое высунула свайго прадстаўніка ў склад камісіі, павінна ўзгадніць яго кандыдатуру з міністэрствам. Для гэтага трэба падаць характарыстыку кандыдата, у якой павінны быць адлюстраваныя яго прафесійны ўзровень і досвед, якія дазваляюць удзельнічаць у ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Узначальвае камісію старшыня, абіраны камісіяй па ўзгадненні з Міністэрствам культуры адкрытым галасаваннем большасцю галасоў, гаворыцца ў палажэнні. Читать дальше →
комментировать
Автор:
happynewbbln2rn
Рубрики:
фото, культура
Новая “Мисс Беларусь” Ольга Хижинкова - блондинка из Витебска, 21 год.

Ольга Хижинкова — финалистка конкурса «Мисс Беларусь-2008» — уже давно в Витебске известна своей красотой и грацией. Она неоднократно принимала участие в “Белой амфоре” в качестве манекенщицы, а в 2007 году заняла первое место в конкурсе демонстраторов женской одежды. // Віцебскія навіны
комментировать
Автор:
harodnia.com
Рубрики:
новости, политика, история, Гродно, культура, учеба, РАТУЙМА ГРОДНА!
Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна
Яшчэ не заціхла водгулле забароны ўдзелу ў гарадской юбілейнай навуковай канферэнцыі двум дактарам гістарычных навук, вядомым беларускім гісторыкам А. Смаленчуку і А. Краўцэвічу, а гарадскія ўлады ўжо спрабуюць пераўтварыць успадабаны імі метад барацьбы з гісторыяй у традыцыю. На гэты раз забарона кранулася не масцітых гісторыкаў, а … дзяцей – вучняў гродзенскай сярэдняй школы №28.
Амаль год таму некалькі таленавітых дзесяцікласнікаў, вучняў гэтай школы, знялі фільм, прысвечаны так званай “рэканструкцыі” Гродна. Наіўныя маладзёны арганізавалі прэзентацыю гэтага фільма ў роднай навучальнай установе. У выніку, пасля таго, як гэты факт стаў вядомы мэру горада А. Антоненку, сваімі працоўнымі месцамі ледзь не паплаціліся загадчык гарадскога упраўлення адукацыі С. Блажэй, дырэктар школы М. Ахметаў і настаўнік школьнікаў, загадчык школьнага музея І. Рабкоў. Бацькоў школьнікаў (а некаторыя з іх займаюць даволі значныя пасады ў пагранічнай службе і КДБ) папярэдзілі па службовай лініі.
Здаецца, канфлікт быў вычарпаны, аднак няма межаў подласці і злапомнасці. 22 красавіка 2008 г. у ліцэі №1 г. Гродна мелася адбыцца 10-я юбілейная канферэнцыя “Миры моего Я”. Мэр горада патэлефанаваў дырэктару СШ №28 Ахметаву і загадаў забараніць удзел у канферэнцыі І. Рабкову і яго вучням А. Батуру і М. Латомскаму. Дырэктар ліцэя №1 А. Панцэвіч хуценька перарабіў праграму канферэнцыі, выкінуўшы адтуль імёны згаданых вучняў. Читать дальше →
комментировать
Автор:
happynewbbln2rn
Рубрики:
фото, новости, Гродно
Стал известен окончательный список финалисток “Мисс Беларусь-2008″. За звание первой красавицы страны будут бороться 26 девушек. Среди них две девушки из Гродно.

Кристина Кузнецова
+2 фото Читать дальше →
комментировать
Автор:
Timur-kaban
Рубрики:
разное, о проекте, анонсы, конкурс!, nightcity
Новая игра от Neman.en.cx “Готов к труду и обороне”. В этой игре смогут принять участие все желающие. Проходить она будет с 1 по 9 мая. Вот краткое описание:
Наконец-то мокрые войны!
Каждый участник в игре одновременно и охотник и жертва: вы получаете досье на жертву и охотитесь за ней, в то же самое время кто-то уже получил досье на вас и охотится за вами. Ваша цель как охотника – выследить жертву и замочить её из водяного оружия. Ваша цель как жертвы – не попасться в лапы охотнику и не дать себя замочить. Если вы замочили свою жертву, она отдаёт вам свой «жизненный код» который вы вводите на сайте. Таким образом вы получаете заказ на жертву вашей жертвы, то есть теперь вы охотитесь на человека, на которого охотилась ваша жертва. Таким образом круг участников сужается и в конце концов остаётся только два охотника – тогда они начинают охотиться друг на друга.
Досье на вашу жертву, которое вы получаете на сайте, состоит из: Читать дальше →
комментировать
Автор:
Fanclaus
Рубрики:
Гродно, музыка, культура
У перадпачатку адкрыванага сёння Дударскага фэсту у Менску, хачу ўзгадаць пра прадстаўніка дударскага мастацтва ў Гародні. Вова (Ghost) грае на нямецкім дудэльзаке паўгода і збіраецца годна прадставіць наш горад на фэсце.

Невялікі імправізаваны канцэрт са сваімі сябрамі Філам і Мальком з Менску яны далі ў парку Жылібера ў мінулую суботу.
комментировать
Автор:
Dzida
Рубрики:
анонсы, Гродно, музыка, культура
17 траўня ў Гарадзенскім Абласным Тэатры лялек выступіць гурт сярэднявечнай музыкі СТАРЫ ОЛЬСА. Слухачоў чакаюць старадаўнія беларускія ды эўрапейскія танцы, рыцарскія баляды, ваярскія песьні, творы прыдворнай музыкі XV-XVI стагодзьдзяў. Читать дальше →
комментировать
Автор:
Timur-kaban
Рубрики:
о проекте, анонсы, новости, Гродно, конкурс!, nightcity
Новый домен проекта ENcounter Neman.en.cx провел уже первую игру, причем на отлично! “Игра Е№ 1″ прошла просто замечательно, без всяких “косяков” и ошибок.
Теперь ребята предлагают поучавствовать еще в 2 играх, в которых могут играть все желающие. Регистрация в проекте очень простая, для этого нужен только доступ в Интернет. А игры построены так, что не будут отвлекать от работы, учебы и других увлечений. Можно даже параллельно играть в игры других проектов.
Вот анонсы еще 2 игр, которые пройдут в нашем городе в ближайшее время: Читать дальше →
комментировать
Автор:
happynewbbln2rn
Рубрики:
анонсы, Гродно, культура
Прэзентацыю серыі аудыёкніг на беларускай мове таварыства “БелТонМедыя” ладзіць ў Гродне 13 красавіка. Удзел у прэзентацыі возьме рэжысэр Валер Мазынскі.
Гарадзенцам будуць прадстаўленыя кнігі Оруэла “1984″ і “Ферма”, Уладзімера Арлова “Адкуль наш род”, “Час чумы”, “150 пытанняў і
адказаў з гісторыі Беларусі”, Івана Мележа “Людзі на балоце”, Г.Х.Андэрсэна “Дзікія лебедзі”.
Мерапрыемства адбудзецца ў памяшканні Таварыства Беларускай школы а 14-й.
комментировать
Автор:
jil_ka
Рубрики:
новости, Гродно, культура
Грамадзкі дабрачынны канцэрт-акцыя ладзіцца 20 красавіка ў гарадзкім доме культуры.
Акцыя накіраваная на дапамогу гарадзенскім дзецям з абмежаванымі магчымасьцямі і пройдзе пад лёзунгам: “Зрабі падарунак таму, хто найбольш яго чакае…”
Для ўдзелу ў акцыі неабходна:
- патэлефанаваць на кантактныя тэлефоны – даведацца, каму і як зможаш дапамагчы;
- набыць падарунак і прынесьці яго на канцэрт 20 красавіка;
- можна асабіста ўручыць падарунак альбо перадаць яго арганізатарам;
- можна зрабіць супольны падарунак: ад фірмы, арганізацыі, разам з сябрамі, разам з суседзямі, ад усяго класа.
Кантакты: pngrodno@gmail.com, тэлефоны 585 87 66 (Алена), 786 81 17 (Юлія).
Паводле інфармацыі Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
комментировать
Автор:
KATERINKA
Рубрики:
Гродно, культура
Неотъемлемой частью международной научной конференции «Актуальные проблемы мировой художественной культуры», посвященной памяти У.Д.Розенфельда стала «Выставка произведений преподавателей кафедры изобразительного искусства», открытая 8 апреля в галерее «UNIVERSUM». На ней представлены 30 работ преподавателей – мастеров живописи, графики, художественной фотографии, декоративно-прикладного искусства, которые целиком и полностью отдают свои знания студентам, но также всерьез занимаются творчеством. Читать дальше →
комментировать
Автор:
jil_ka
Рубрики:
новости, культура
4 апреля в Гродненском выстовочном зале открылась выстака Валентины Шобы “Гульні з месяцам”. Продлиться она до 24 апреля. Советую посетить. Представлены работы из нескольких серий “Гукі”, “Караблі” и др. Каждая работа своей техникой и образом заставляет остановиться, задуматься и всмотреться.

Читать дальше →
комментировать
Автор:
harodnia.com
Рубрики:
новости, история, Гродно, культура
Тым самым яны выказваюць салідарнасьць з выкрасьленымі са складу ўдзельнікаў «нячэснымі» дасьледчыкамі: Алесем Краўцэвічам і Алесем Смаленчуком.
10 красавіка ў мурах Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы мае прайсьці канфэрэнцыя, прысьвечаная 880‑годзьдзю Горадні.
Як паведамляў сайт nn.by cа складу ўдзельнікаў былі выкрасьленыя «нячэсныя гісторыкі»: Алесь Смалянчук і Алесь Краўцэвіч.
8 красавіка справа атрымала працяг.

Як паведаміў nn.by Павал Мажэйка, некалькі гісторыкаў — Генадзь Сагановіч, Андрэй Кіштымаў, Вольга Сабалеўская, Эдуард Мазько, Іна Соркіна, Андрэй Чарнякевіч, Анатоль Трафімчык, Віталь Карнялюк, Сяргей Токць, Юры Гардзееў – у знак пратэсту супраць выкіданьня Краўцэвіча і Смаленчука вырашылі адмовіцца ад удзелу ў канфэрэнцыі.
Пра гэта яны паведамілі на імправізаванай прэс-канфэрэнцыі, што прайшла ў аўторак у другой палове дня. Паводле меркаваньня гісторыкаў, сьпіс тых, хто адмовіўся, будзе расьці. Яшчэ больш за дзесяць гісторыкаў не далучыліся да салідарнай заявы — іхнае становішча з розных прычынаў ім таго не дазваляе, — аднак прагаласуюць нагамі, г.зн. проста не прыедуць на канфэрэнцыю. Сярод іх таксама і супрацоўнікі Інстытуту гісторыі, ВНУ і музэяў. Читать дальше →
комментировать
Автор:
harodnia.com
Рубрики:
фото, новости, история, Гродно, жызнь, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!, аналитика
Выдатна разумеем, што пераканаць рашучых аматараў шматпавярховікаў і прыхільнікаў таленту спадароў Анісімава і Дзяшко ў неабходнасці шанаваць архітэктурную спадчыну нашага горада гэтыя фотаздымкі не змогуць. Для іх гэтыя цагляныя і драўляныя асабнячкі, багата аздобленыя драўлянай разьбой і каванымі ганкамі, так і застануцца “памыйнымі халупамі”, як гэта часта даводзіцца чытаць, наведваючы старонкі гарадзенскіх блогаў. Што ж, у кожнага часу свае героі і бажкі. Але ўсё ж, спадзяемся, што хтосьці паглядзіць на гэты раён горада (усе здымкі зроблены на вуліцах Славацкага, Рэйманта, Бялінскага, Горкага, Міцкевіча і Рэйманта) крыху іначай, па-новаму, а, можа, і сам наведаецца туды, паразмаўляе з жыхарамі, паглядзіць на першую лістоту маладых і старых дрэваў.

Сёння Новы Свет – самы гарадзенскі раён Гродна, тут няма пліткі, тут засталіся старыя дрэвы, тут галасамі сучасных яго жыхароў гавораць яго ранейшыя жыхары: беларускі паэт Максім Багдановіч, стваральнік музея прыроды Станіслаў Жыўна, заснавальнік заапарку Ян Каханоўскі і сотні іншых – беларусаў, татараў, палякаў, жыдоў… Читать дальше →
комментировать
Автор:
harodnia.com
Рубрики:
анонсы, новости, история, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!, конкурс!
11 красавіка ў пятніцу ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага №48а) у 18.30 адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў.”

Кніга, складзеная гарадзенскімі гісторыкамі Ігарам Трусавым, Андрэем Чарнякевічам і Янкам Лялевічам, уключае каля 600 паведамленняў аб гістарычных будынках нашага горада. У аснову кнігі пакладзены матэрыялы, што друкаваліся Ігарам Трусавым у газеце “Біржа Інфармацыі” ў 1997-1998 гг. Матэрыялы гэтыя ў кнізе значна дапоўнены, выпраўлены і пашыраны. Падчас прэзентацыі кнігі будзе таксама паказана мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная гісторыі і архітэктуры гарадзенскага Новага Свету.
Усе зацікаўленыя змогуць набыць кнігу.
Увага!!! Читать дальше →
комментировать
Автор:
harodnia.com
Рубрики:
анонсы, новости, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!
10 красавіка ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 880-годдзю Гродна (якое, дарэчы, было ў мінулым годзе). Паколькі канферэнцыя фінансуецца гарвыканкамам, то складанне яе праграмы таксама праводзілася пад кантролем гарадскіх чыноўнікаў.
Першапачаткова з праграмы была выкінута большая частка пленарнага паседжання, тая, дзе пасля афіцыйных віншаванняў, ішлі навуковыя даклады. Пасля пад усціскам гарвыканкама з праграмы канферэнцыі наогул былі выкінуты імёны беларускіх даследчыкаў, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў справе абароны гістарычнага цэнтра Гродна: доктара гістарычных навук, былога прарэктара ГрДзУ А.Краўцэвіча (археолага, аўтара манаграфіі аб стварэнні ВКЛ, складальніка мапы археалагічнай ахоўнай зоны Гродна) і доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука, аднаго з ініцыятараў спробы правесці гарадскі рэферэндум у справе пабудовы чацвёртага моста. Затое ганаровы даклад на канферэнцыі будзе чытаць адзін з галоўных “рэканструктараў” горада галоўны архітэктар горада Ул.Анісімаў.
harodnia.com
комментировать
Автор:
harodnia.com
Рубрики:
новости, история, Гродно, культура, туризм, РАТУЙМА ГРОДНА!
Гарадзенскія улады прыступаюць да рэалізаці праекта знішчэння гарадзенскага Новага Свету. У бліжэйшыя дні будуць разбураныя два будынкі.
Завулак Рэйманта, што паміж вуліцамі Рэйманта і Даватара, – ціхая і сапраўды элітная вуліца нашага горада. Замест таго, каб рацыянальна ўкладаць грошы ў развіццё гэтага раёна (напрыклад, надбудоўваць ў двухпавярховых хрушчоўках яшчэ адзін-два паверхі з кватэрамі павышанай камфортнасці), гарадскія ўлады пачалі завулак Рэйманта паступова знішчаць дзеля вызвалення дадатковай тэрыторыі для дзіцячай бальніцы. Ужо выселены два дамы, адзін з якіх (зав. Рэйманта №1) пабудаваны ў другой палове 1930-х г. і з’яўляецца цікавым прыкладам двухпавяховага кватэрнага дома з мансардай для польскіх афіцэраў-лётчыкаў, што абслугоўвалі мясцовы аэрадром. Жыхары з дома высяляцца не хацелі, аднак іх паставілі перад фактам. Читать дальше →
комментировать
Автор:
Timur-kaban
Рубрики:
разное, о проекте, анонсы, новости, отчёты, Гродно, жызнь, спорт, туризм, конкурс!, nightcity
По ряду причин в Гродно создан новый домен игры Encounter - Neman.en.cx
Участники проекта grodno.en.cx могут беспрепятственно играть в обоих проектах.
Желающим переехать на новый домен, необходимо послать личное сообщение владельцу игры: ID №1, ник im, с просьбой о смене прописки на Neman.en.cx
Организаторы домена ждут новых участников игры и команды. И в свою очередь будут делать игры интересными и запоминающимися!!
комментировать