РАТУЙМА ГРОДНА! « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навіны Гродна і рэгіёнаў

MediaBarCamp Website

РАТУЙМА ГРОДНА!

Першыя крокі: чыноунікі Мінкультуры пачалі дамаўляцца з архітэктарамі і гісторыкамі (1)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Днямі прадстаўнікі Міністэрства культуры і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) на сустрэчы ў Мінску дамовіліся аб супрацоўніцтве ў пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня таварыства Антон Астаповіч і актывісты БДТАПГК — старшыня Беларускай акадэміі архітэктуры заслужаны архітэктар Беларусі Вальмен Аладаў, гісторык архітэктуры Ўладзімір Дзянісаў і архітэктар-рэстаўратар Уладзімір Папруга; намеснік міністра культуры Ўладзімір Грыдзюшка, начальнік кіравання па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта Васіль Абламскі, а таксама яго намеснік Ігар Чарняўскі.

Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб правядзенні сістэматычных сустрэч для абмеркавання пытанняў, датычных праекту Палажэння аб грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Читать дальше →

комментировать

Грамадскасць напісала законапраект ў справе аховы гістарычнай спадчыны  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, история, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!

…але чыноўнікі таксама ўжо напісалі свой.

3 траўня Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала ў Міністэрства культуры свой праект палажэння аб грамадскім кантролі за аховай гісторыка-культурнай спадчыны. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня таварыстква Антон Астаповіч.

На ягоную думку, прапанаваны чыноўнікамі праект палажэння выключае грамадскасць з кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове спадчыны, з’яўляецца “некарэктным” і шмат у чым супярэчыць заканадаўству, у тым ліку Канстытуцыі.

У праекце палажэння, распрацаванага чыноўнікамі, у прыватнасці, адзначаецца, што кантроль здзяйсняецца шляхам удзелу прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў у складзе грамадскай наглядальнай камісіі пры Міністэрстве культуры. У склад камісіі прапаноўваецца ўключаць аднаго адмыслоўца міністэрства і шэсць прадстаўнікоў зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў.

Грамадскае аб’яднанне, якое высунула свайго прадстаўніка ў склад камісіі, павінна ўзгадніць яго кандыдатуру з міністэрствам. Для гэтага трэба падаць характарыстыку кандыдата, у якой павінны быць адлюстраваныя яго прафесійны ўзровень і досвед, якія дазваляюць удзельнічаць у ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Узначальвае камісію старшыня, абіраны камісіяй па ўзгадненні з Міністэрствам культуры адкрытым галасаваннем большасцю галасоў, гаворыцца ў палажэнні. Читать дальше →

комментировать

Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі (6)

Автор: harodnia.com
Рубрики: новости, политика, история, Гродно, культура, учеба, РАТУЙМА ГРОДНА!

Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна

Яшчэ не заціхла водгулле забароны ўдзелу ў гарадской юбілейнай навуковай канферэнцыі двум дактарам гістарычных навук, вядомым беларускім гісторыкам А. Смаленчуку і А. Краўцэвічу, а гарадскія ўлады ўжо спрабуюць пераўтварыць успадабаны імі метад барацьбы з гісторыяй у традыцыю. На гэты раз забарона кранулася не масцітых гісторыкаў, а … дзяцей – вучняў гродзенскай сярэдняй школы №28.

Амаль год таму некалькі таленавітых дзесяцікласнікаў, вучняў гэтай школы, знялі фільм, прысвечаны так званай “рэканструкцыі” Гродна. Наіўныя маладзёны арганізавалі прэзентацыю гэтага фільма ў роднай навучальнай установе. У выніку, пасля таго, як гэты факт стаў вядомы мэру горада А. Антоненку, сваімі працоўнымі месцамі ледзь не паплаціліся загадчык гарадскога упраўлення адукацыі С. Блажэй, дырэктар школы М. Ахметаў і настаўнік школьнікаў, загадчык школьнага музея І. Рабкоў. Бацькоў школьнікаў (а некаторыя з іх займаюць даволі значныя пасады ў пагранічнай службе і КДБ) папярэдзілі па службовай лініі.

Здаецца, канфлікт быў вычарпаны, аднак няма межаў подласці і злапомнасці. 22 красавіка 2008 г. у ліцэі №1 г. Гродна мелася адбыцца 10-я юбілейная канферэнцыя “Миры моего Я”. Мэр горада патэлефанаваў дырэктару СШ №28 Ахметаву і загадаў забараніць удзел у канферэнцыі І. Рабкову і яго вучням А. Батуру і М. Латомскаму. Дырэктар ліцэя №1 А. Панцэвіч хуценька перарабіў праграму канферэнцыі, выкінуўшы адтуль імёны згаданых вучняў. Читать дальше →

комментировать

Фотавандроўка па Новым Свеце  

Автор: harodnia.com
Рубрики: фото, новости, история, Гродно, жызнь, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!, аналитика

Выдатна разумеем, што пераканаць рашучых аматараў шматпавярховікаў і прыхільнікаў таленту спадароў Анісімава і Дзяшко ў неабходнасці шанаваць архітэктурную спадчыну нашага горада гэтыя фотаздымкі не змогуць. Для іх гэтыя цагляныя і драўляныя асабнячкі, багата аздобленыя драўлянай разьбой і каванымі ганкамі, так і застануцца “памыйнымі халупамі”, як гэта часта даводзіцца чытаць, наведваючы старонкі гарадзенскіх блогаў. Што ж, у кожнага часу свае героі і бажкі. Але ўсё ж, спадзяемся, што хтосьці паглядзіць на гэты раён горада (усе здымкі зроблены на вуліцах Славацкага, Рэйманта, Бялінскага, Горкага, Міцкевіча і Рэйманта) крыху іначай, па-новаму, а, можа, і сам наведаецца туды, паразмаўляе з жыхарамі, паглядзіць на першую лістоту маладых і старых дрэваў.

Сёння Новы Свет – самы гарадзенскі раён Гродна, тут няма пліткі, тут засталіся старыя дрэвы, тут галасамі сучасных яго жыхароў гавораць яго ранейшыя жыхары: беларускі паэт Максім Багдановіч, стваральнік музея прыроды Станіслаў Жыўна, заснавальнік заапарку Ян Каханоўскі і сотні іншых – беларусаў, татараў, палякаў, жыдоў… Читать дальше →

комментировать

Адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў” (1)

Автор: harodnia.com
Рубрики: анонсы, новости, история, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!, конкурс!

11 красавіка ў пятніцу ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага №48а) у 18.30 адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў.”

Вокладка даведніка

Кніга, складзеная гарадзенскімі гісторыкамі Ігарам Трусавым, Андрэем Чарнякевічам і Янкам Лялевічам, уключае каля 600 паведамленняў аб гістарычных будынках нашага горада. У аснову кнігі пакладзены матэрыялы, што друкаваліся Ігарам Трусавым у газеце “Біржа Інфармацыі” ў 1997-1998 гг. Матэрыялы гэтыя ў кнізе значна дапоўнены, выпраўлены і пашыраны. Падчас прэзентацыі кнігі будзе таксама паказана мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная гісторыі і архітэктуры гарадзенскага Новага Свету.

Усе зацікаўленыя змогуць набыць кнігу.

Увага!!! Читать дальше →

комментировать

Гарадзенскіх гісторыкаў Алеся Смаленчука і Алеся Краўцэвіча выкінулі з праграмы юбілейнай канферэнцыі (5)

Автор: harodnia.com
Рубрики: анонсы, новости, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!

10 красавіка ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 880-годдзю Гродна (якое, дарэчы, было ў мінулым годзе). Паколькі канферэнцыя фінансуецца гарвыканкамам, то складанне яе праграмы таксама праводзілася пад кантролем гарадскіх чыноўнікаў.

Першапачаткова з праграмы была выкінута большая частка пленарнага паседжання, тая, дзе пасля афіцыйных віншаванняў, ішлі навуковыя даклады. Пасля пад усціскам гарвыканкама з праграмы канферэнцыі наогул былі выкінуты імёны беларускіх даследчыкаў, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў справе абароны гістарычнага цэнтра Гродна: доктара гістарычных навук, былога прарэктара ГрДзУ А.Краўцэвіча (археолага, аўтара манаграфіі аб стварэнні ВКЛ, складальніка мапы археалагічнай ахоўнай зоны Гродна) і доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука, аднаго з ініцыятараў спробы правесці гарадскі рэферэндум у справе пабудовы чацвёртага моста. Затое ганаровы даклад на канферэнцыі будзе чытаць адзін з галоўных “рэканструктараў” горада галоўны архітэктар горада Ул.Анісімаў.

harodnia.com

комментировать

Разбурэнні будынкаў на Новым Свеце: зав. Рэйманта №1, вул. 17 верасня №8 (12)

Автор: harodnia.com
Рубрики: новости, история, Гродно, культура, туризм, РАТУЙМА ГРОДНА!

Гарадзенскія улады прыступаюць да рэалізаці праекта знішчэння гарадзенскага Новага Свету. У бліжэйшыя дні будуць разбураныя два будынкі.
Завулак Рэйманта, што паміж вуліцамі Рэйманта і Даватара, – ціхая і сапраўды элітная вуліца нашага горада. Замест таго, каб рацыянальна ўкладаць грошы ў развіццё гэтага раёна (напрыклад, надбудоўваць ў двухпавярховых хрушчоўках яшчэ адзін-два паверхі з кватэрамі павышанай камфортнасці), гарадскія ўлады пачалі завулак Рэйманта паступова знішчаць дзеля вызвалення дадатковай тэрыторыі для дзіцячай бальніцы. Ужо выселены два дамы, адзін з якіх (зав. Рэйманта №1) пабудаваны ў другой палове 1930-х г. і з’яўляецца цікавым прыкладам двухпавяховага кватэрнага дома з мансардай для польскіх афіцэраў-лётчыкаў, што абслугоўвалі мясцовы аэрадром. Жыхары з дома высяляцца не хацелі, аднак іх паставілі перад фактам. Читать дальше →

комментировать

Рейдерские захваты земли в Беларуси проходят на аукционах (5)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, бизнес, РАТУЙМА ГРОДНА!, криминал

Рейдерские захваты земли в Беларуси имеют иной характер, чем в Украине и России, сообщил на пресс-конференции в Минске начальник главного управления по борьбе с коррупцией и экономическими преступлениями МВД Беларуси Виктор Ермаков.

“Рейдерские захваты предприятий, земли в Беларуси имеют несколько иной характер, нежели в Украине и в России”, - сказал Ермаков. “Российские коллеги в последнее время бьют тревогу, потому как захват предприятий, особенно в российской провинции происходит даже вооруженным путем. У нас они имеют несколько иной характер, когда, например, объект выставляется на аукцион или объявляется какой-либо тендер“, - отметил Ермаков.

По словам начальника главного управления, участники аукционов или тендеров вступают в сговор, скупая объекты в несколько раз дешевле их реальной стоимости, Читать дальше →

комментировать

Исполком озаботился созданием нового общественного объединения по охране памятников (4)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Как пишет некто Олег на smorgon.org, в Гродно формируется первичная организация в рамках “Белорусского добровольного товарищества охраны памятников истории и культуры” - общественное объединение, которое будет заниматься вопросами охраны историко-культурного наследия области и Гродно, вопросами популяризации и распространения информации о памятниках архитектуры и культуры. Сообщается, что в рядах объединения уже состоит более 20-ти человек.

Деятельность объединения курирует управление культуры Гродненского облисполкома. При этом уже определено около 20 проектов, в которых могут участвовать историки, культурологи, краеведы, художники, искусствоведы и люди иных специальностей и интересов.

Проекты приводятся следующие: Читать дальше →

комментировать

“Дзякуй Богу, што ў Гродне ёсць грамадскія актывісты”  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, история, Гродно, интервью, туризм, РАТУЙМА ГРОДНА!

Чым пагражае занядбанне? Чаго каштуе адвечны сон мінуўшчыны і рэанімацыя гісторыі? Што такое кансервацыя і рэстаўрацыя архітэктурных помнікаў? Быць альбо не быць даўняй гісторыі Беларусі?

Радыё Рацыія зрабіла адмысловы праект “Ваяж па руінах – падарожжа ў гісторыю”. У межах медыякампаніі БАЖ “Журналісты за гістарычную спадчыну” журналісты РР праехалі шляхамі гісторыі Гарадзеншчыны ды Берасцейшчыны з тым, каб распавесці, як насамрэч захоўваецца і шануецца наша спадчына.

Ад пачатку ваяжу, разам з экспертам Рацыі па праблемах захавання гісторыка-культурнай спадчыны Антонам Астаповічам, старшынём Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, мы наведалі руіны Крэўскага і Гальшанскага замкаў, пакой прывідаў у гальшанскім кляштары францішканаў ды пабачылі Лідскі замак.

Цяпер мы ў Гродне. Упершыню ў летапісе гэты горад быў згаданы ў 1127 годзе. У 13 стагоддзі ён увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. У 1391 годзе вялікі князь Ягайла падараваў Гародні частковае Магдэбургскае права, а ў 1440-м горад атрымаў поўнае права на самакіраванне. У сярэдзіне 15 стагоддзя Гародня увайшла ў склад Троіцкага ваяводства Рэчы Паспалітай, а з часоў Стэфана Баторыя на два стагоддзі стала адной з каралеўскіх рэзідэнцый.

Для нас жа вельмі важным з’яўляецца тое, што горад захаваў вялікую частку гістарычнай забудовы і старажытную планіроўку вуліц, якім апошнім часам пагражае знішчэнне. Мясцовыя ўлады актыўна перабудоўваюць Гродна і руйнуюць старажытныя архітэктурныя помнікі. Таму наш эксперт Антон Астаповіч выказаўся наступным чынам: Читать дальше →

комментировать

Ураду Масквы аддадуць стары квартал Горадні? (1)

Автор: krambambulja
Рубрики: новости, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Гарадзенскія ўлады маюць некалькі сур’ёзных інвэстараў, у тым ліку ўрад Масквы, каб аддаць ім для “упарадкаваньня” стары квартал пад назвай “Новы сьвет”. Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік старшыні Анатоль Кунаш.

Гэты квартал пачаў забудоўвацца больш за сто гадоў таму. Пляны ўладаў па яго “парадкаваньні” выклікалі летась пратэсты актыўнай часткі грамадзкасьці, моладзі. Гэты квартал ня трапіў у ахоўную частку гістарычнай забудовы, таму ўлады плянуюць пакінуць у “Новым сьвеце” толькі моцныя цагляныя камяніцы. Читать дальше →

комментировать

Рэканструкцыя: ці зможа свет ацаніць цуды Каложы? (5)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: Гродно, интервью, РАТУЙМА ГРОДНА!

Увесну распачынаецца рэканструкцыя сімвала Гародні – Каложскай царквы. Ад яе выніку залежыць, ці зможа адзін з двух самых старажытных храмаў Беларусі быць унесеным у Спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Праект глабальнай рэканструкцыі Барыса-Глебскай (ці Каложскай) царквы распрацаваны. Але ён, як паведамілі ў Міністэрстве культуры, «акуль што не ўзгоднены, існуе патрэба ў дробязнай дапрацоўцы дакумента».

Адказнасць вялікая: калі міжнародныя эксперты знойдуць нават самыя нязначныя парушэнні ў часе рэканструкцыі, Каложа застанецца па-за спісам сусветна вядомых дастапомнасцей. Читать дальше →

комментировать

Горадня, якую пагубілі вандалы (4)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Некаторыя месцы, што больш не існуюць :(

// belarus-live.tv

комментировать

45 дэпутатаў Еўрапарламенту падпісаліся пад заявай у абарону Гродна (4)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, Гродно, PL, LT, UA, РАТУЙМА ГРОДНА!

45 дэпутатаў Еўрапарламенту паставілі свае подпісы пад заявай, у якой выказваецца занепакоенасць з прычыны будаўнічых работ у гістарычнай частцы Гродна. Але статус “афіцыйнай заявы Еўрапейскага парламенту” ініцыятыва так і не атрымала. Аб гэтым карэспандэнту Eurobelarus.info паведамілі ў прэсавай службе Еўрапарламенту.

Заява, з якой выступіў польскі еўрадэпутат Тадэуш Звефка, была адкрыта да подпісаў яго калегаў з 24 верасня 2007 году. Калі б да 24 снежня больш за палову з 785 дэпутатаў Еўрапарламента паставілі б свае подпісы пад дэкларацыяй, яна набыла б статус афіцыйнай заявы Еўрапейскага парламента. Читать дальше →

комментировать

Гродно ждет своего Гауди? (7)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!, аналитика

Сегодня в Беларуси наблюдается всплеск интереса к нашему архитектурному наследию. Совсем недавно в электронных СМИ было распространено заявление о том, что власти Гродно согласны с мнением общественности о необходимости восстановления в историческом центре города фары Витовта, дворца Радзивиллов и ратуши.

В частности, в письме за подписью председателя горисполкома Александра Антоненко отмечалось:

“Работы по реконструкции Советской площади не носили радикального характера, что позволяет при благоприятных экономических условиях восстановить утраченные архитектурные объекты на ее территории (ратуша, дворец Радзивиллов, фара Витовта)”

Что ж, никто и не сомневался в этом. За время жизненного пути старшего поколения гродненцев площадь успела поменять свой облик уже два раза (до войны застроенная зданиями, затем лишенная этих зданий в 50-60-е гг. и, наконец, свежий нынешний облик). Судя по всему, старожилы дождутся и следующей реконструкции, тем более что в прошлом году властью уже делалось заявление, что нынешняя реконструкция является первым подготовительным этапом к восстановлению довоенного облика. Читать дальше →

комментировать

Дом у стылі “мадэрн” прададзены  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, бизнес, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

У Горадні з малатка пайшоў будынак пачатку ХХ стагодзьдзя. Архітэктурны помнік прадалі за 675 мільёнаў рублёў.

Пакупнікі былі два, бо калі ў наяўнасьці толькі адзін ахвотны, аб’ект адразу здымаюць з таргоў – такія правілы. Трэба сказаць, што ў выніку аўкцыёну кошт будынку ўзьняўся даволі значна: пачатковая цана была на 210 мільёнаў меншай.

Двухпавярховая камяніца жылая зьверху, на першым паверсе знаходзілася аптэка, якую выселілі раней, а ў прыбудове – крамка “сэканд-хэнд”, што працавала да апошняга часу. Цяперашні ўладальнік павінен за два гады правесьці рэканструкцыю і ўвесьці будынак у эксплуатацыя. Спробы выставіць яго на аўкцыён былі яшчэ ўлетку, тады думалі нават прадаць дом па частках, дакладней па паверхах, але ўрэшце вырашылі, што помнік архітэктуры павінен быць у адных руках.

Трэба сказаць, што ў час кампаніі “Уратуем Горадню ад разбурэньня” яе ўдзельнікі білі ў званы больш за ўсё з-за гэтай камяніцы, якая знаходзіцца на вул. Сацыялістычнай, 44. Зазначалася, што помнікаў мадэрну ў горадзе зусім няшмат, а існавалі зьвесткі, што ўлады дазволяць новаму гаспадару разбурыць яго, спасылаючыся на аварыйнасьць, і пабудаваць замест старой камяніцы муляж. Читать дальше →

комментировать

БелСат, день первый: новости про Гродно (2)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, PL, LT, UA, РАТУЙМА ГРОДНА!

Первый день вещания “Белсата“, а точнее первый час (с 18.00, далее повторы) включил в себя пятиминутный выпуск новостей, основными заголовками которого были: митинг предпринимателей, день прав человека и комментарий о том, что Гомельская область занимает первое место в стране по уровне бедности. После чего в эфире идут “Саша и Сережа”, далее до конца эфирного час обещаны репортаж о сносе старого Гродно и большой рок-концерт с “только хитами”. Читать дальше →

комментировать

В Гродно все-таки будет четвертый мост? (11)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

gsbelarus пишет…

…Днямі сустракаўся з Антосем Астаповічам, старшынёй рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў. Ён распавёў пра пэўныя падвіжкі ў справе захаваньня архітэктурнай спадчыны ў Менску і Гародне.

Як вы памятаеце, ўсе пачалося з таго, што ў Нашу Ніву трапіў плян перабудовы касцёлу Св. Язэпа і кляштарных будынкаў ў гатэльны комплекс. Грамадзкія актывісты пачалі збор подпісаў. Некалькі разоў праводзіліся акцыі пратэсту. Быў створаны сайт, прысьвечаны праблеме. Гэта тое, што было навідавоку. Але ня менш плённая праца была зроблена ў таварыстве.

Па-першае, па Менску быў сабраны падрабязны (на сорак старонак!) сьпіс парушэньняў па кожнаму гістарычнаму будынку з адсылкай на адмысловыя артыкулы адміністратыўнага і крымінальнага кодэксаў. Сьпіс быў перададзены ў пракуратуру і дзяржкантроль. Прычым, бумагі былі аформленыя так, што не рэагаваць на іх было немагчыма.

Вынікам сталася паседжаньне калегіі дзяржкантроля і пракуратуры. Намеснік мэра Менску быў адпраўлены ў адстаўку. Адначасова, архітэктарам Папругай быў распрацаваны альтэрнатыўны плян развіцця гістарычнага цэнтра без зносу помнікаў. Читать дальше →

комментировать

На аукцыён выставілі будынак разам з жыхарамі (2)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, жызнь, РАТУЙМА ГРОДНА!

“Мы не ведаем, што з намі будзе” – паскардзілася Марыя Ўладзіміраўна, жыхарка дома № 21 па вуліцы Урыцкага. Дом выстаўлены на аўкцыён, які адбудзецца 10 снежня. Пакупнік за 312 млн. рублёў атрымае права на рэканструкцыю або знос будынку. Абавязковая ўмова – адсяленне жыхароў, але апошнія ўголас настойваюць: “Ніхто нам пра гэта афіцыйна не паведамляў!”.

Марыя Ўладзіміраўна засялілася ў 1972 г., і не прыпомніць, каб з таго часу іх дом рамантавалі. Тое, што будынак ў аварыйным стане, для жыхароў не навіна. Читать дальше →

комментировать

Конкурс. Зрабі свой уклад у “адкрыццё” Новага Свету!  

Автор: harodnia.com
Рубрики: фото, анонсы, история, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!, конкурс!

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” абвяшчае КОНКУРС “Лепшая праца пра “Новы Свет”.

“Жылі мы на ўскраіне горада, на Новым Свеце
па Садовай, займалі кватэру ў апошнім доме злева”
Адам Багдановіч, “Успаміны пра сына”

НОВЫ СВЕТ – гістарычная назва часткі нашага горада, якая ўзнікла ў канцы ХІХ ст. і знаходзіцца ў раёне сучасных вуліц Ціміразева - 17 верасня - 1 мая – Багдановіча – Астроўскага – Горкага, а таксама на правым беразе рэчкі Гараднічанкі (раён вуліц Лермантава, Мядовая, Цагляная, Завершчызна, Чкалава і інш.).

Новы Свет – гэта ціхія зялёныя вулкі, гэта выдатныя помнікі архітэктуры мадэрна, канструктывізма і неабарока, гэта безліч цікавых узораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на драўляных будынках у выглядзе выразаных ганкаў, ваконных ліштваў і дзвераў.

На Новым Свеце жылі выдатныя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі, беларускі гісторык Вацлаў Папуцэвіч. На Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Нарэшце, Новы Свет – гэта турыстычная перпектыва нашага любімага горада. Читать дальше →

комментировать

“Гарадзенская справа” ўсёткі дайшла да самага “верху”: Гарадзенскія градабудаўнікі просяць Мінск пабудаваць у Гародні новы мост (1)

Автор: harodnia.com
Рубрики: новости, история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!, криминал, аналитика

З’яўленне матэрыяла пад назвай “Чаму на Стары мост не пускаюць пешаходаў” вылікала ў некаторых чытачоў адмоўныя эмоцыі. Яго аўтара вінавацілі ледзь не ў правакацыі. Але адна справа кідацца абвінавачваннямі ў пагоні за таннымі сенсацыямі, а другая справа рэальна ацаніць абстаноўку самім, у святле неабвержных фактаў, асабліва з улікам тых дакументаў, якія сёння прапануюцца чытачам.

12 ліпеня гэтага года прэм’ер-міністр краіны загадаў гарадзенскаму чынавенству падрыхтаваць план мераў па ўпарадкаванні гістарычнага цэнтра Горадні. Ужо праз месяц 13 жніўня 2007 года Ул.Саўчанка даслаў прэм’еру адказ з праектам прац па ўпарадкаванні гістарычнага цэнтра Горадні і… О ЦУДА – першым пунктам гэтай праграмы з’яўляецца будаўніцтва ў горадзе новага (чацвёртага) аўтамабільнага маста праз Нёман ў 2008-2011 гг. як працяг вуліцы Будзёнага.

Аказваецца, што гарадзенскія чыноўнікі даказваюць гарадзенцам, што пабудова чацвёртага моста для нашага горада – гэта вельмі аддаленая перспектыва, а самі патаемна плануюць пачаць будаваць чацвёрты мост ужо ў 2008 годзе. Нашто? Читать дальше →

комментировать

За что же так ругают проект реконструкции? (4)

Автор: dze
Рубрики: ссылки, жызнь, РАТУЙМА ГРОДНА!

В жж-сообществе Гродно одна девушка интересуется почему ругают проект реконструкции, по ее мнению получается “вполне аккуратно”…

Вот полная цитата:

Недавно вернулась из Гродно. За что же так ругают проект реконструкции? Получается вполне аккуратно. Советскую улицу жалко, это да, но тут уж… что-то вроде моды, наверное… В целом мне очень понравилось! И не только в Гродно. Еще бы освещения ночью побольше - просто сказка была бы!

Читать дальше →

комментировать

Вручили приз за “Экскаваторную реконструкцию”  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: фото, новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

В Белорусской ассоциации журналистов (БАЖ) состоялось награждение победителей фотоконкурса “Беларусь, которую мы завтра не увидим”, сообщает БелаПАН.

Конкурс прошел в рамках медиакампании “Журналисты за историческое наследие”. Как сообщила на церемонии вручения призов и дипломов БАЖ координатор кампании Янина Мельникова, она началась в августе 2007 года “с целью привлечь внимание общественности к плачевному состоянию беларуских памятников архитектуры”. На фотоконкурс было прислано 87 работ 35 авторов. Жюри выбрало шесть победителей конкурса. Еще одного победителя выбрали интернет-пользователи путем голосования.

Первое место разделили Дмитрий Винчевский с работой “Экскаваторная реконструкция. Гродно, 21-й век” и Андрей Елисеев с фотографией “З карчмы”. Читать дальше →

комментировать

“Ганьба рэканструкцыі!” (5)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: фото, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Фотографии с акции.

+2 Читать дальше →

комментировать



Login