интервью « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навіны Гродна і рэгіёнаў

MediaBarCamp Website

интервью

Председателя Союза поляков Беларуси судят за организацию концерта «Lombard»  

Автор: krambambulja
Рубрики: новости, политика, Гродно, интервью, музыка

Председателю Союза поляков Беларуси Анжелике Борис грозит административное взыскание за организацию в Гродно концерта польской группы «Lombard».
Выступление известной польской команды было посвящено к 20-летию со дня основания Союза поляков, сообщает «Польское радио».
Главным организатором мероприятия является Генеральное консульство Польши в Гродно, Союз поляков в Беларуси выступил в качестве одного из соорганизаторов.
Ровно неделю понадобилось гродненской милиции, чтобы придти к выводу, что мероприятия было несанкционированно. Хотя во время самого концерта милиционеры не предъявляли претензий ни Анжелике Борис, ни музыкантам, и даже сами с интересом слушали выступление группы «Lombard».

Рассказывает Инесса Тодрик, активистка Союза поляков из Гродно: Читать дальше →

комментировать

Горадня: 240 удзельнікаў нацыянальнай дыктоўкі (1)

Автор: algunia
Рубрики: новости, Гродно, интервью

22 сакавіка ў Горадні ў памяшканьні Таварыства беларускай школы адбылася агульнанацыянальная дыктоўка з нагоды 90-х угодкаў БНР. Яна закончылася ў 16.30. Паводле арганізатараў, у ёй ўзялі ўдзел 240 чалавек. Тэксты для ўдзельнікаў чыталі паэтка Данута Бічэль, бард Віктар Шалкевіч, былая настаўніца Тамара Талерчык, кіраўніца хору “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч і студэнтка унівэрсытэту імя Янкі Купалы Хрысьціна Марчук.

Карэспандэнт: “Чытае дыктоўку настаўніца зь вялікім досьведам працы Тамара Талерчык, якая цяпер знаходзіцца на пэнсыі”.

Талерчык: “Шаноўныя сябры, вы ведаеце—зь якой мэтай сёньня праводзіцца дыктоўка. Гэты год, 2008-ы, ААН вызначыла Годам моваў. А хутка будзе сьвята абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. І вось у гонар гэтага вялікага нашага сьвята ўсе беларусы сьвету, толькі ў розныя дні, будуць пісаць агульнанацыянальную дыктоўку. Так што будзем пісаць: загаловак—“Родная мова”. Далей: “Родная беларуская мова! Хто зь яе ні зьдзекваўся, хто зь ёю ні ваяваў!..” Читать дальше →

комментировать

“Дзякуй Богу, што ў Гродне ёсць грамадскія актывісты”  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, история, Гродно, интервью, туризм, РАТУЙМА ГРОДНА!

Чым пагражае занядбанне? Чаго каштуе адвечны сон мінуўшчыны і рэанімацыя гісторыі? Што такое кансервацыя і рэстаўрацыя архітэктурных помнікаў? Быць альбо не быць даўняй гісторыі Беларусі?

Радыё Рацыія зрабіла адмысловы праект “Ваяж па руінах – падарожжа ў гісторыю”. У межах медыякампаніі БАЖ “Журналісты за гістарычную спадчыну” журналісты РР праехалі шляхамі гісторыі Гарадзеншчыны ды Берасцейшчыны з тым, каб распавесці, як насамрэч захоўваецца і шануецца наша спадчына.

Ад пачатку ваяжу, разам з экспертам Рацыі па праблемах захавання гісторыка-культурнай спадчыны Антонам Астаповічам, старшынём Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, мы наведалі руіны Крэўскага і Гальшанскага замкаў, пакой прывідаў у гальшанскім кляштары францішканаў ды пабачылі Лідскі замак.

Цяпер мы ў Гродне. Упершыню ў летапісе гэты горад быў згаданы ў 1127 годзе. У 13 стагоддзі ён увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага. У 1391 годзе вялікі князь Ягайла падараваў Гародні частковае Магдэбургскае права, а ў 1440-м горад атрымаў поўнае права на самакіраванне. У сярэдзіне 15 стагоддзя Гародня увайшла ў склад Троіцкага ваяводства Рэчы Паспалітай, а з часоў Стэфана Баторыя на два стагоддзі стала адной з каралеўскіх рэзідэнцый.

Для нас жа вельмі важным з’яўляецца тое, што горад захаваў вялікую частку гістарычнай забудовы і старажытную планіроўку вуліц, якім апошнім часам пагражае знішчэнне. Мясцовыя ўлады актыўна перабудоўваюць Гродна і руйнуюць старажытныя архітэктурныя помнікі. Таму наш эксперт Антон Астаповіч выказаўся наступным чынам: Читать дальше →

комментировать

Колькі камунальнікі яшчэ зьбіраюцца “зьдзерці”? (3)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: интервью, жызнь, аналитика

Cпадар Парэмскі з Горадні зьвярнуўся праз Радыё Свабода да кіраўніцтва Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Ён цытуе дзяржаўныя СМІ і чыноўнікаў, якія запэўніваюць: жыхары не даплачваюць 60% за камунальныя паслугі, у сувязі з чым цэны трэба ўздымаць. У слухача з гэтай нагоды зьявіўся цэлы шэраг пытаньняў.

Незалежныя эканамісты на падставе праведзеных разьлікаў агучылі: нават ва ўмовах цёплай зімы жыхары Беларусі аплачвалі камунальныя выдаткі, як пры 20-градусных маразах.

У жыльлёва-камунальных службах на скаргі жыльцоў адказвалі: штучнае стрымліваньне росту тарыфаў цягне страты прадпрыемстваў камунальнай сфэры, таму розьніца паміж зімой і летам у “жыроўках” паступова будзе сьцірацца. Аднак такія тлумачэньні людзей мала задавальняюць. Наш слухач з Горадні спадар Парэмскі цікавіцца ў кіраўніцтва Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі:

“Колькі камунальнікі яшчэ зьбіраюцца “зьдзерці” з паўгалодных пэнсіянэраў і працавікоў, якія маюць у месяц 250 – 400 тысяч рублёў, каб даць “мільённыя заробкі сваім сябрукам ды проста лайдакам і п’яніцам, якія ня ўмеюць працаваць, а толькі патрабуюць падвышэньня заробку ды лайдачаць?”

Читать дальше →

комментировать

Рэканструкцыя: ці зможа свет ацаніць цуды Каложы? (5)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: Гродно, интервью, РАТУЙМА ГРОДНА!

Увесну распачынаецца рэканструкцыя сімвала Гародні – Каложскай царквы. Ад яе выніку залежыць, ці зможа адзін з двух самых старажытных храмаў Беларусі быць унесеным у Спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Праект глабальнай рэканструкцыі Барыса-Глебскай (ці Каложскай) царквы распрацаваны. Але ён, як паведамілі ў Міністэрстве культуры, «акуль што не ўзгоднены, існуе патрэба ў дробязнай дапрацоўцы дакумента».

Адказнасць вялікая: калі міжнародныя эксперты знойдуць нават самыя нязначныя парушэнні ў часе рэканструкцыі, Каложа застанецца па-за спісам сусветна вядомых дастапомнасцей. Читать дальше →

комментировать

Музэй, які дапамагае жыць (2)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: Гродно, интервью, культура, лит-ра

Некалькі гадоў існуе ў Горадні грамадзкі музэй Васіля Быкава. Чаму не атрымліваецца адкрыць сапраўдны музэй пісьменьніка?

Народны пісьменьнік Беларусі жыў і працаваў у горадзе амаль чвэрць стагодзьдзя. Экспанаты назапашваюцца, але ў вузкім пакойчыку немагчыма стварыць нармальную разгорнутую экспазыцыю. Кіраўнік гарадзкога ідэалягічнага аддзелу Сяргей Дубавец паведаміў, што пытаньне пра музэй Васіля Быкава разглядалася ў намесьніка старшыні гарвыканкаму Ірыны Сенчанкавай. Читать дальше →

комментировать

Капитан Night City: “Перед Максимом совесть игроков, авторов и организаторов чиста” (47)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: Гродно, интервью, жызнь, nightcity

Павел Koom, один из капитанов игры Night City, попытался прояснить ситуацию вокруг трагедии, произошедшей на игре, и последующих действиях участников NC.

- Павел, пока все организаторы Night City отказывались от комментариев по поводу трагедии на игре, участники игры отказались от комментариев, человек, который был с Максимом во время инцидента и после него, тоже от комментариев отказался. Объясни, почему?

- Это произошло потому, что в данном периоде функционирования игры NC у ее нет постоянных организаторов, то есть конкретных лиц, которые несут ответственоость, представляют проект и получают прибыль. Раньше все было по-другому, но сейчас именно так. Проект управляется игроками через своих капитанов и Совет Капитанов. Игры организуются самими командами и независимыми авторами, которые и выступают в роли организаторов конкретных игр.

- Участникам Найтсити сейчас не по себе, но мне кажется кто-то должен взять на себя ответственность и рассказать людям, что произошло. Потому что ваша игра затрагивает очень большой круг людей - это не частная вечеринка и не закрытый клуб, как бы вам этого ни хотелось. Но судя по комментариям, все хотят умыть руки и дальше играть, как будто ничего не было. И очень боятся, что игру прикроют…

- Не думаю, что все сейчас об этом думают. На самом деле все в шоке и трауре. Мы все (человек 100) были на похоронах, потому что погиб наш товарищ, которого мы знали несколько лет. Многие искренне плакали. Поэтому большинство игроков в большей степени скорбит, чем умывает руки.

Читать дальше →

комментировать

Крамам па ўсёй Беларусі давялі план продажу піва (5)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, бизнес, интервью, жызнь

З аднаго боку, піва ў нас не прадаецца пасля 23 гадзін, і мы нібыта змагаемся з піўным алкагалізмам. З іншага, крамам давялі план па продажы беларускага піва на год, і яго трэба выканаць. Колькі піва мусіць прадаць краіна за 2008 год – вялікі сакрэт, які не раскрываюць. Кажуць толькі, што гэта “вельмі вялікае даручэнне”.

Па крамах усёй краіны выканкамы разаслалі лісты, у якіх напісалі, колькі піва якая крама мусіць прадаць. У адной з мінскіх крамаў Еўрарадыё назвалі іх лічбу.

Крама:

“За 2008 год мы мусім прадаць 35 тысяч дэкалітраў (350 тысяч літраў). Раней квота на піва не вылучалася. Былі заданні на макаронныя вырабы, на каўбасу, пяльмені, на шакалад, на крупы, муку і г.д., але піва – упершыню. Тут нават так адзначана, каб мы прынялі ўсе магчымыя меры для забеспячэння наяўнасці шырокага асартыменту піва айчынных вытворцаў…”

Читать дальше →

комментировать

Гарадзенцы – пра Карту паляка  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, интервью, PL, LT, UA

З канца сакавіка польскія ўлады зьбіраюцца ўвесьці “карту паляка”. Паводле яе, напрыклад, беларускія палякі змогуць атрымліваць бясплатныя візы і мець у Польшчы ільготы пры навучаньні, працы і лячэньні. Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла, што ажыцьцяўленьне гэтага праекту можа “сур’ёзна дэстабілізаваць міжнацыянальныя адносіны ў беларускім грамадзтве, парушыць яго стабільнасьць і спарадзіць недавер паміж беларускімі грамадзянамі розных нацыянальнасьцяў”.

Што думаюць у сувязі з гэтым жыхары Горадні? Карэспандэнт РС пагутарыў з парафіянамі аднаго з касьцёлаў, сярод якіх былі і палякі, і беларусы.

Спадар:

“Я думаю, што дэстабілізацыі ніякай ня можа быць. А ўвогуле жаданьне атрымаць “карту паляка” ў большай ступені, я думаю, выклікана ўсё ж эканамічнымі прычынамі: палягчэньнем пераезду церазь мяжу, каб лягчэй было трапіць у Польшчу па сваіх справах, перш за ўсё па справах эканамічнага парадку, вось і ўсё”.

Читать дальше →

комментировать

“Прададзена зямля разам з народам” (1)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, бизнес, Гродно, интервью, криминал

Жыхароў двух старых дамоў у цэнтры Горадні высяляюць, каб пашырыць будоўлю. Фірма “Кансэнт” будуе побач кватэры “бізнэс-клясы”. Людзі абураныя, што іх высяляюць у старое жытло, а элітныя кватэры прадаюць па 950-1300 даляраў за квадратны мэтар. Сёньня а 10-й раніцы незадаволеных выклікалі на размову да старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі.

Карэспандэнт:

“У Горадні ўзьнікла канфліктная сытуацыя: фірма “Кансэнт” будуе вялікі дом з элітным жыльлём, як было абвешчана. На месцы будоўлі былі зруйнаваныя некалькі старых дамоў, і цяпер будаўнікам спатрэбілася разбурыць яшчэ два, яны на вуліцы Антонава, 4а і 4б”.

Жыхар:

“Я ўсе свае сорак сем гадоў тут жыву, з 1961 году, на другім паверсе, на першым – мая маці, ёй 81 год. Яны спачатку хочуць мяне выселіць, а куды маці пашлюць – без паняцьця, а хто яе даглядаць будзе?”

Карэспандэнт: Читать дальше →

комментировать

Як жывуць у Лідзе? “Асноўныя пакупнікі ўжо расейцы” (3)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, регионы, интервью, жызнь

Прыехаўшы на Каляды ў Ліду, ня ўбачыў ля вакзалаў традыцыйных, сьвяточна прыбраных ёлак. Пасьля даведаўся, што ўсталяваць толькі адну каштуе дзьве тысячы даляраў. Гарадзкі ж бюджэт прадзіравіўся — толькі на “Лідсельмашы”, адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў, назапашана нерэалізаванай прадукцыі, паводле мясцовай прэсы, на 6 мільярдаў рублёў.

Затое калядны падарунак лідзянам зрабілі тутэйшыя транспартнікі - абвесткі паўсюдна загучалі па-беларуску. Зрэшты, ініцыятыва належала мясцоваму аддзяленьню ТБМ, у якім тут паўтысячы чалавек. У Лідзе друкуецца галоўнае выданьне таварыства — газэта “Наша слова”. А мінулым годам Лідчына прыняла і 30 тысяч асобнікаў бібліятэкі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў — пасьля выгнаньня яго з менскага Дома літаратараў.

Кажа рэдактар “Нашага слова”, паэт Станіслаў Суднік.

Суднік:

“Тут беларускасьць ніколі не памірала, яна праявілася сёньня ў транспарце, заўтра — у іншым месцы. У Лідзе беларускую мову ня трэба ўкараняць, ёй валодаюць практычна ўсе. У выканкаме, куды ні зайдзі, усе — скончыўся той час, калі там сядзелі разанскія лапці, якія трох слоў не маглі зьвязаць. Читать дальше →

комментировать

Жыхары Гродна “талеркі” не знялі  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, интервью

Сёння скончыўся тэрмін, які далі гродзенцам на тое, каб дэмантаваць спадарожнікавыя антэны. Ніхто з іх гэтага не зрабіў. Дарэчы, у Мінску ўлады так і не знялі ніводнай “талеркі” і нікога не аштрафавалі.

У Гродне ж цяпер паўтараецца мінская сітуацыя: жыхарам выдаюць прадпісанні, папярэджваюць іх і пагражаюць штрафам.

Еўрарадыё пагутарыла з начальнікам Гродзенскага ЖЭСу №6 (Кастрычніцкі раён) і яшчэ раз упэўнілася, што сітуацыя ў Гродне такая ж, як паўгода таму ў Мінску. Ніхто з чыноўнікаў нічога не ведае, і ўсе чакаюць чароўнага рашэння, якое ўсё патлумачыць. Читать дальше →

комментировать

Иван Тихон может уехать в Минск  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, интервью, спорт

На прошлой неделе в пресс-центре НОК отмечали сразу два события: награждали лучших спортсменов Беларуси по итогам прошлого года, после чего было объявлено об открытии олимпийского пресс-центра «Пекин-2008». Мероприятие изначально представляло интерес - редко в одном зале можно увидеть такое количество чемпионов и призеров мировых первенств…

Больше остальных досталось лучшему спортсмену прошлого года - молотобойцу Ивану Тихону. Хотя его общение с журналистами и фотокорреспондентами мало чем отличалось от участия в соревнованиях. По предварительным подсчетам, он сделал те же шесть попыток. Правда, снаряд заменили диктофоны и микрофоны, а привычную сосредоточенность трехкратный победитель мировых первенств сменил на улыбку. Читать дальше →

комментировать

Рэкляму беларускамоўных садкоў дазволілі… (1)

Автор: danik
Рубрики: новости, Гродно, интервью, учеба

У Гародні сябры бацькоўскага камітэту дамагаюцца адкрыцьця беларускамоўных групаў у дзіцячых садках. Пасьля іх шматлікіх просьбаў чыноўнікі пагадзіліся з тым, каб у гарадзкім транспарце й мясцовых СМІ загучала рэкляма з заклікам аддаваць дзяцей у беларускамоўныя садкі.

Як паведаміў адзін з актывістаў бацькоўскага камітэту Ігар Кузьмініч, у гарвыканкаме дазволілі рэклямаваць садкі, але зьмянілі тэкст абвесткі так, што там больш не засталося тэлефонаў бацькоўскага камітэту, а зьявіліся нумары аддзелаў адукацыі раённых адміністрацыяў. Якраз гэта й турбуе сябраў камітэту.

Кузьмініч:

“Хто зараз будзе адказваць на тэлефанаваньні? Хутчэй за ўсё, гэта будзе звычайны чыноўнік, якому ўсё роўна, набярэцца дзяцей у беларускамоўныя садкі альбо не”.

Читать дальше →

комментировать

У Беларусі стартавала Антыядзерная кампанія (14)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: разное, новости, ссылки, интервью

Яе мэта - прадухіліць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі нашай краіны. Першы крок, які зроблены, - адкрыццё афіцыйнага сайта кампаніі atomby.net. Цяпер каардынатары праекта рыхтуюцца да правядзення канкрэтных акцый.

Адна з ініцыятарак правядзення кампаніі Ірына Агейчык кажа, што антыядзернікі збіраюцца дзейнічаць у некалькіх кірунках: інфармацыйным, навуковым, адукацыйным і палітычным. Актывісты-эколагі плануюць разгарнуць шырокую дзейнасць – ад раздачы буклетаў мінакам на вуліцах да маштабных канцэртаў ды акцый пратэсту. Читать дальше →

комментировать

Прадпрымальнікі маюць намер страйкаваць (2)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, бизнес, Гродно, интервью

Частка гарадзенскіх прадпрымальнікаў пасьля акцыяў пратэсту ня бачыць іншага выйсьця, як страйкаваць у лютым і не плаціць падаткаў.

Рынак “Цэнтральны” ў Горадні. Значная частка працоўных месцаў пустуе. Пакупнікоў няшмат, гандляры стаяць купкамі па некалькі чалавек і нешта абмяркоўваюць. Прывітаўшыся, пытаюся, які настрой пасьля ўчорашніх акцыяў пратэсту.

Спадарыня:

“Ды ніякага настрою, адзін пэсымізм. Ніякай пэўнасьці няма, усё на нэрвах, ніякай стабільнасьці няма. Сёньня ты яшчэ ёсьць, а заўтра цябе можа ня быць…”

Спадар: Читать дальше →

комментировать

Ніякай дапамогі студэнтам не будзе? (1)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, интервью, учеба

Камісія, якая будзе вырашаць даваць адрасную дапамогу ці не, ужо складаецца з 12 чалавек. Два дні таму называлася іншая лічба – 3 чалавекі.

Журналіст Еўрарадыё разам са студэнткай факультэта журналістыкі БДУ Аленай паспрабавалі атрымаць адрасную падтрымку ва ўпраўленні сацыяльнай абароны Маскоўскага раёна Мінску, але дзяўчыне адмовілі. Паводле закону, кожнаму іншагародняму студэнту дзяржава павінна даплаціць… яшчэ адну стыпендыю — да бюджэту пражытковага мінімуму (185.670 рублёў). Калі два тыдні таму ўпраўленні сацыяльнай абароны былі гатовыя прыняць студэнтаў, то сёння яны “пераводзяць стрэлкі” на навучальныя ўстановы.

Алена:

Я студэнтка, жыву на стыпендыю, якая складае 135 тысяч.

Супрацоўніца:

Звяртайцеся ў навучальную ўстанову. Для студэнтаў гэтая адрасная дапамога не прадугледжана. Яна можа быць прызначана студэнту толькі ў складзе сям’і. Адрасная дапамога прызначаецца па месцы жыхарства бацькоў. Асобна студэнту не прызначаецца.

Читать дальше →

комментировать

Чыноўнікі не сьпяшаюцца з рэклямай беларускамоўных садкоў (1)

Автор: yurist
Рубрики: новости, Гродно, интервью, жызнь, учеба

У чарговы раз гарадзенскія чыноўнікі адклалі сустрэчу з актывістам ініцыятыўнай групы бацькоў, якія дамагаюцца адкрыцьця беларускамоўных групаў у дзіцячых садках. На сустрэчы плянавалася ўзгадніць распаўсюд у гарадзкім транспарце рэклямы аб наборы дзяцей у беларускамоўныя групы. Сустрэчу перанесьлі на панядзелак.

Яшчэ ў мінулым годзе адзін з гарадзенскіх актывістаў Ігар Кузьмініч сабраў 19 бацькоў сярод сваіх знаёмых, якія хацелі б аддаць дзетак у беларускамоўныя садкі. На свае грошы яны пачалі распаўсюджваць рэкляму ў гарадзкіх выданьнях, каб пашырыць кола жадаючых.

У тралейбусным транспарце прыватны прадпрымальнік пагадзіўся запісаць і распаўсюджваць тэкт рэклямы бясплатна. У ідэалягічным аддзеле гарвыканкаму, калі даведаліся пра рэкляму ў транспарце, адразу забаранілі яе, спаслаўшыся на тое, што ейны тэкст ніхто не ўзгадняў у аддзеле адукацыі гарвыканкаму. Читать дальше →

комментировать

“Выключы і не грашы”  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, регионы, интервью, жызнь

michalevic піша…

У Ваўкавыску маці аднога актывіста распавяла гісторыю. Прыходзіць яна на споведзь, і гаворыць ксяндзу, што зграшыла, бо мусіць усіх людзей любіць, а як уключае тэлевізар і бачыць вусатую морду, то моцна яго ненавідзіць. На што ксёндз адказаў: “wyłącz i niegrzesz” (выключы і не грашы).

Неяк да гэтага дадаецца інтэрв’ю ў “Tygodnik wsсhodni” з былым рэчыцким ксёндзам Гжэгожам Худэкам, з-за якога ён змушаны быў пакінуць Беларусь - выслали з Беларусі яго. Публікавалася на Хартыі пад назвай “Тут людзі жывуць як у гета”. Далей поўны тэкст.

- Як здарылася, што ксёндз апынуўся на Беларусі?

- Я тут ужо 14 гадоў. Пачалося з практыкі сэмінарыі, якую я праходзіў у ксяндза Ляскоўскага ў Гомлі. І, відаць, суджана мне была роля пераезнага сьвятара, раз ужо тут я застаўся.

- А чаму ксёндз застаўся?

– Таму што зразумеў, як шмат магу тут зрабіць, абвяшчаючы вучэньне Хрыста. Калі я прыехаў першы раз на Беларусь, убачыў пустэльню. У маральным і рэлігійным сэнсе. Гэта нават не рабіла ўражаньня жыцьця паганскага, а проста антыхрысьціянскага.

- У чым гэта выяўлялася? Читать дальше →

комментировать

Польскія візы застаюцца сапраўднымі  

Автор: gendich
Рубрики: новости, интервью, жызнь, туризм

polska granica
З 21 сьнежня Польшча далучаецца да Шэнгенскай зоны, але польскія візы ў пашпартах працягваюць дзейнічаць.

Пытаньне пра іх турбавала шмат каго з гарадзенцаў: раней яны атрымалі, напрыклад, гадавыя візы РП тэрмінам да сакавіка-траўня 2008 году. Чуткі былі такія, што зь 1 студзеня, калі зьнікне кантроль на польска-нямецкай мяжы, гэтыя візы аўтаматычна страцяць моц, паколькі нельга будзе пракантраляваць іх уладальнікаў – тэарэтычна яны змогуць праз Польшчу даехаць хоць да Партугаліі.

Адказ атрыманы на прэс-канфэрэнцыі ў Генэральным консульстве РП у Горадні 20 сьнежня, якую даў новы генконсул Адам Бернатовіч.

Читать дальше →

комментировать

У 14-летнего Вовы 53-й размер ноги! (7)

Автор: негагарин
Рубрики: фото, новости, Гродно, интервью, жызнь

Бедный школьник ходит в кроссовках 52-го размера. Ему отказывают даже в индпошиве.
Читать дальше →

комментировать

Ю.Бандажевский: Беларусов травили радиоактивными продуктами начиная с 60-х годов (3)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, интервью, жызнь

Обозреватель «Белорусских новостей» Марина Рахлей, воспользовавшись командировкой в Брюссель, взяла интервью у основателя и бывшего ректора Гомельского медицинского института, профессора Юрия Бандажевского. Речь шла о радиационной ситуации в Беларуси и том, как она меняется.

— Юрий Иванович, Вы около 20 лет исследуете радиационную составляющую экологической ситуации в Беларуси. Как изменилась республика за 20 лет после аварии на Чернобыльской АЭС?

— Когда произошла катастрофа, мы понятия не имели, что происходит со страной. Чернобыль дал нам возможность начать исследования и узнать, что, согласно официальным советским данным, с 60-х годов население Беларуси и европейской части Советского союза питалось продуктами, где содержались радионуклиды.

Причины этому могут быть самые разные, от Советского союза осталось немало секретов — говорят о выпадении радиоцезия в результате учений с боеголовками или неразумной атомной энергетике: мы хотели догнать Запад, но не обеспечивали АЭС должной защитой.

— Считалось, что эти дозы радиоактивности проблем не вызывают?

— Именно так. В детстве я жил в Гродненской области, на тех территориях, которые после Чернобыля «случайно» оказались загрязнены радиоцезием. Мы еще не знали, что это был дочернобыльский цезий. Я спрашивал маму: «Почему мы все болеем?» — «Просто нет здоровых людей», — объясняла она.

Читать дальше →

комментировать

Ці зьявіцца ў Горадні помнік Антонію Тызэнгаўзу? (4)

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, интервью, культура

Гарадзенскую абласную арганізацыю Саюзу мастакоў узначаліў скульптар Аляксандар Анціпін. Новы кіраўнік філіі Саюзу мастакоў спадзяецца, што праца для скульптараў у Горадні нарэшце зьявіцца. Майстэрню Аляксандра Анціпіна наведаў карэспандэнт РС.

У Горадні стаяць побач амаль стогадовыя воданапорныя вежы, якія называюць Кася і Бася, у іх сёньня майстэрні мастакоў, у тым ліку й Аляксандра Анціпіна. Ён кажа ў гэтай сувязі, што “жанчыны заўсёды натхняюць мужчынаў”.

У гарвыканкаме толькі што абмеркавалі, якія помнікі варта паставіць у горадзе. Вонкава ён зьмяняецца, але архітэктуры шмат, а помнікаў амаль што няма. Які помнік улады ня супраць паставіць першым? — пытаньне да Аляксандра Анціпіна, які таксама быў на горадабудаўнічай радзе. Читать дальше →

комментировать

“Ад габрэяў варта пераняць салідарнасьць…”  

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: Гродно, интервью

Што беларусы могуць пераняць ад габрэяў? Над гэтым пытаньнем разважалі гарадзенцы, зь якімі размаўляў карэспандэнт РС.

Спадарыня:

“Калі лічыцца, што Ісус быў габрэем, то ён толькі дабро нёс. Хіба ня так? Так. Я з кухняй іхняй не сутыкалася, і ўвогуле пра іх толькі гэта ведаю”.

Яе муж:

“Згуртаванасьць габрэяў варта пераняць. Габрэй, ён паўсюль габрэй. Дзе б ён ня быў, ён заўсёды будзе габрэем. Карацей, згуртаванасьць у іх як мае быць, бо ў нас народ — гэта зусім ня тое…”

Читать дальше →

комментировать



Login