Ваўкавыск: Затапіла 98 дамоў, 30 чалавек эвакуіраваныя
-
30 чалавек эвакуіраваныя з затопленых дамоў пасля моцнага дажджу ў Ваўкавыску. Як паведаміў начальнік прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, з-за падтаплення пацярпелі 98 дамоў.

Фото: volkovysk.blogspot.comПа словах ратавальнікаў, на адной з вуліц Ваўкавыска ўзровень вады дасягаў 1 метра. 30 жыхароў горада эвакуіравалі і часова рассялілі па сваяках. Зранку 2 ліпеня ратавальнікі закончылі адпампоўваць ваду з гарадскіх вуліц.
Дарэчы, дажджы ў Ваўкавыскім раёне падтапілі не толькі горад. Каля адной з вёсак размыла 20 метраў дарогі з асфальтавым пакрыццём. Па словах Віталя Навіцкага, больш звестак пра падтапленні няма.

Фото: nest.byНавіцкі:
“Не-не, больш нічога! Акрамя вёскі Вярэйкі, дзе ў возеры крыху вада паднялася, больш і не было нічога. Там невялічкі ўчастак дарогі – 20 метраў, і ўсё”.
//



















July 3rd, 2009 at 0:05
вчера приехал из командироки…
местные рассказали что там одна женщина в водосток упала и ее засосало
потом выловили в речке