Что будет на месте Горячего хлеба?

23.08.2008

Канцэрт Пятра Гарадзенскага перанесены на 31.08.08 у Тэатр Лялек

Автор: MShmel
Рубрики: анонсы, новости, Гродно, музыка, культура

Па тэхнічных прычынах канцэрт перанесены на 31 жніўня ў Тэатр Лялек! Арганізатары прыносяць прабачэнні ўсім зацікаўленым. Білеты хутка з’явяцца ў касах тэатра.

31 жнiўня 2008 г. у Тэатры Лялек адбудзецца сольны канцэрт Пятра Гарадзенскага. Малады i таленавiты выканаўца прадставiць Вашай увазе сваю новую праграму з альбому «For All». Як можна зразумець з назвы кружэлкi, музыка Пятра адрэсаваная ўсiм. Ён стварае кампазiцыi ў разнастайных стылях: ад гард-року i джазу, да рэгi i боса-новы. Вас чакае якасны жывы гук i сапраўднае шоў. З Пятром граюць толькi лепшыя музыкi горада! Кошт білетаў 10.000 руб. Пачатак у 19:00

Пётр Гарадзенскi

Паслухаць некалькi капазiцый з багатай ужо творчасцi Пятра можна ў яго профiлi на ласт.фм.

Пётр Гарадзенскi – паэт, кампазiтар i выканаўца, пачынаў як класiчны пiянiст. Меў мноства класiчных канцэртаў у Польшчы i Беларусi. Але з часам вектар творчасцi змянiўся. Пётр пачаў займацца эстраднай музыкай. Ужо больш за год iснуе праект «Пётр Гарадзенскi», якi мае на мэце пашырэнне музычнай культуры ў Беларусi. Канцэрты гурта адбывалiся ў Беларусi, Польшчы, Лiтве, Латвii, Iталii, Аўстрыi i Швецыi. Ужо запiсаны першы студыйны альбом, якi мае назву «For All». Пётр спявае на беларускай i ангельскай мовах. З’яўляецца аўтарам каля 25 эстрадных кампазiцый, на яго рахунку таксама шмат джазавых i класiчных твораў. Пётр мае свой спецыфiчнi стыль выканання. Ён адкрыты на эксперыменты ў плане гуку, пiша творы ў вельмi розных стылях: ад боса-новы да рокавых i джазавых твораў. Артыст працуе вельмi эмацыйна i цалкам выкладваецца на канцэртах.
На восень запланаваны запiс наступнага альбому i гастролi ў Еўропе.



1 Комментарий

  • Czel:

    23:46, 23.08.2008

    POJDEM!!!!!!!!!!!!!!
    budet super!!!!
    ja ne popal na proshlyj no,,,sejchas upustit etu wozmoznost budet glupo!

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login