Что будет на месте Горячего хлеба?

15.08.2008

Пікеты у Гродна

Автор: Konrad
Рубрики: новости, политика, Гродно

Сябры гродненскай суполкі аб’яднанай грамадзянскай партыі праводзяць шэраг пікетаў па збору подпісаў грамадзян за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты па Гродненскай паўночнай выбарчай акрузе № 51 Яраслава Раманчука.

Першы з пяці запланаваных пікетаў прыцягнуў вялікую ўвагу гродзенцаў, якія з ахвотай ставілі свае подпісы за апазыцыйнага кандыдата. У жыхароў горада з’явілася добрая магчымасць паразмаўляць з Яраславам Раманчуком і ягонымі паплечнікамі.

Многія людзі ў размовах выказвалі падтрымку апазыцыйнаму кандыдату, што на думку Яраслава Раманчука і з’яўляецца галоўнай мэтай публічных акцый такога кшталту:

- Гэта на мой погляд лепей, чым сядзець на канапе і размаўляць пра байкот. Людзі маюць магчымасць выказацца, пабачыць прадстаўнікоў апазыцыі і зразумець, што мы - нармальныя, адукаваныя людзі, мы маем свае ўласныя погляды на жыццё і ў адрозненні ад астатніх не баімся іх выказваць.

Падчас правядзення першага пікета было сабрана больш за 100 подпісаў выбаршчыкаў. Пікеты па збору подпісаў ажыццяўляюцца з дазволу гарвыканкама, у сувязі з чым супрацоўнікі праваахоўных ворганаў не перашкаджаюць іх правядзенню. Паведамляе Радыё Рацыя



3 Комментария

  • Районный прокурор:

    14:24, 15.08.2008

    Вот соберет подписи, а потом на кол отправится.
    Зачем оппозиция? У нас есть святой государь император Лука руководящий и бессменный монарх всея Беларуси!

  • Федя:

    16:25, 15.08.2008

    …прыцягнуў вялікую ўвагу гродзенцаў, многія людзі ў размовах выказвалі падтрымку…
    І як можна палічыць “вялікую ўвагу” ды “многіх людзей”? Подпісаў ўсяго 100. На жаль.

  • Идеолог:

    13:29, 16.08.2008

    Жэстачайшэ запрэтить!

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login