У Мастах ідзе збор подпісаў на працоўных месцах
Автор: Konrad
Рубрики:
новости, политика, Гродно, регионы, аналитика
Адміністрацыя прадпрыемстваў горада Масты, парушаючы выбарчае заканадаўства, збірае подпісы працоўных у падтрымку намесніка старшыні гарадзенскага аблвыканкама Васіля Сцяпуры, які збіраецца стаць кандыдатам у дэпутаты беларускага парламента.
Паводле беларускага заканадаўства, збор подпісаў у падтрымку таго ці іншага кандыдата на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах забаронены. Негледзячы на гэта, адміністрацыя шэрагу ўстановаў ажыццяўляе збор подпісаў грамадзян у падтрымку праўладнага кандыдата. Аб гэтым Рацыі паведаміў Алесь Зарэмбюк - кіраўнік выбарчага штаба незалежнага кандыдата Зміцера Кухлея:
- Мы неаднаразова фіксавалі выпадкі, калі супрацоўнікам таго ці іншага прадпрыемства загадваюць прынесці на працу пашпарты. Пасля ўнясення дадзеных людзям загадваюць распісвацца ў падпісным лісце за праўладнага кандыдата.
На Мастоўскай выбарчай акрузе №56 балатавацца кандыдатамі ў дэпутаты збіраюцца 2 чалавекі – дэмакратычны актывіст Зміцер Кухлей і намеснік старшыні гарадзенскага аблвыканкама Васіль Сцяпура. Як сцвярджаюць сябры ініцыятыўнай групы Зміцера, улады ажыццяўляюць ціск не толькі на іх, але і на тых жыхароў горада, якія ставяць свае подпісы ў падтрымку незалежнага кандыдата.
Пра гэта сёння паведаміла



Отжечь в комментах