Что будет на месте Горячего хлеба?

11.08.2008

Чэхі прабачыліся перад Геніюш

Автор: Konrad
Рубрики: новости, политика, Гродно, культура

У Зэльве ўшанавалі памяць знакамітай беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Прыхільнікі яе таленту, прадстаўнікі грамадскай супольнасьці, палітычных партый і Чэшскай амбасады сталі ўдзельнікамі традыцыйнага мерапрыемства, прысвечанага чалавеку, творчасьць якога фактычна забаронена ўладамі Беларусі. Урачыстасьці пачаліся з набажэнства ў мясцовай царкве.Святар айцец Аляксандар цытаваў вершы Ларысы Геніюш і выказаў спадзяванні на тое, што творчасьць знакамітай паэткі стане агульнанацыянальным здабыткам.

Памочнік пасла Чэшскай Рэспублікі Герман Хромы ад імя свайго народа папрасіў прабачэнне за тое, што ў свой час чэшскія камуністы выдалі Ларысу Геніюш савецкім уладам. Менавіта з тых часоў , на думку дыплямата, пачалася трагедыя чалавечых лёсаў усёй усходняй Еўропы. падрабязнасці і фота - тут.



1 Комментарий

  • Алекс:

    21:17, 12.08.2008

    ну чехи дают!

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login