Что будет на месте Горячего хлеба?

09.08.2008

Фотавыстава “Горадня – Парыж”

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: фото, анонсы, новости, отчёты, Гродно, культура

Ціхае гарадзенскае лета ўскалыхнула фотамастачка Натальля Ракіцкая-Жамар, гарадзенка, якая жыве цяпер у Францыі.

На вуліцы Ажэшкі, побач з выставачнай заляй сёньня прыпыняюцца людзі й аглядаюць здымкі на вялікіх вітрынах. Там адкрылася фотавыстава “Горадня – Парыж”. Магчыма, нехта пабачыў і сябе.

Звычайныя буднія дні, людзі проста на вуліцах ці ў нейкіх установах: нехта заняты справай, хтосьці адпачывае ці папросту апынуўся ў той момант перад аб’ектывам. Ва ўсім па два здымкі: адзін з Горадні, другі з Парыжа, і на кожным бачны чалавек.

Вось пані ў Парыжы, а вось на Аўгустоўскім канале ў вёсцы Чарток. Аўтарка ня робіць ніякіх высноваў, не ацэньвае, не кваліфікуюе, не павучае, а проста паказвае людзей з аднае Эўропы, такіх падобных і розных…

Перад адкрыцьцём аўтарка сказала мне, што ўжо не хвалюецца, паколькі прайшла доўгі шлях у гару й знайшла пасьля гэтага, што паказаць людзям…

// Міхал Карневіч, Радые свабода

***

На выставки “Фотодебют-2008″ и “Париж-Гродно” сходили (они в одном зале). Скажу, что хороших цепляющих работ на первой крайне мало. На второй все фото репортажные, композиция тоже почти везде подкачала - снять можно было и получше. Но зато хоть идея есть, и она отличная, так что посмотреть стоит.



1 Комментарий

  • квн щег:

    15:39, 10.08.2008

    три фото попарные, а правая нижняя - нет. почему? :)

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login