Что будет на месте Горячего хлеба?

22.07.2008

Аўтограф-сесія аўтара “Магдэбургскай Гародні”

Автор: algunia
Рубрики: анонсы, новости, Гродно, лит-ра

Аўтограф-сесія адбудзецца ў Гродна 24 ліпеня, ад 17.00 да 19.00, у памяшканні Таварыства Беларускай Школы (Будзёнага 48а-44). Усе ахвотныя змогуць здабыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.

“Магдэбургская Гародня (сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)” - першая кніга серыі “Гарадзенская бібліятэка”, што выдаецца Гарадзенскім Рухам “За Свабоду” пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча. Кніга выйшла пры падтрымцы ўлад Вроцлава (Польшча), Міністэрства замежных спраў Польшчы, Польска-амерыканскага фонду Свабоды і Калегіума Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язераньскага (Польшча).

Багата ілюстраванае выданне прысвечана пытанням планавання і забудовы Гродна ў перыяд, калі горад карыстаўся Магдэбургскім правам (з 1496 года да апошніх дзён Рэчы Паспалітай у канцы XVIII стагоддзя); сацыяльнай тапаграфіі гродзенскіх вуліц і плошчаў; саслоўных і маёмасных адносін, а таксама сацыяльнай стратыграфіі і прафесійнай структуры горада.

Выхадзец з Гродна Юрый Гардзееў — ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта (Кракаў). З’яўляецца аўтарам каля 70 публікацый, прысвечаных гісторыі беларускіх гарадоў, у тым ліку дзвюх кніг аб Гродна.



1 Комментарий

  • Алекс:

    19:36, 23.07.2008

    Отменная информация!

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login