Что будет на месте Горячего хлеба?

17.07.2008

Гродзенскія ўлады не агучваюць склад выбарчых камісій

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, Гродно

Гродзенскія ўлады адмаўляюцца агучваць склад акруговых выбарчых камісій, а на запыты грамадскіх актывістаў адказваюць маўчаннем. Прадстаўнікі партый і грамадскіх аб’яднанняў да гэтага часу не ведаюць, хто з дэмакратычных актывістаў трапіў у склад камісій, перадае Радыё Рацыя.

Інфармацыя аб складзе 13 акруговых камісій Гарадзеншчыны трымаецца ў вялікім сакрэце. На запыты журналістаў і грамадскіх дзеячоў кіраўнік арганізацыйна-кадравага упраўлення Гарадзенскага аблвыканкама Леанід Ермантовіч адказвае, што спісы будуць агучаныя згодна з заканадаўствам у сямідзённы тэрмін пасля стварэння акруговых камісій.

Па дадзеных сяброў суполкі АГП ў склад адной з акруговых камісій патрапіў сябра арганізацыі Алесь Пагуляеў. Ён будзе працаваць на акрузе, дзе збіраецца вылучацца прадстаўнік АГП Віктар Падчыненкаў. Але гэта неафіцыйныя звесткі - Гарадзеншчына пакуль бадай што адзіны рэгіён краіны, дзе грамадзскасць дакладна не ведае, ці здолелі дэмакратычныя актывісты стаць сябрамі камісій.



1 Комментарий

  • ales:

    18:59, 19.07.2008

    УЖО АГУЧЫЛИ - 2 АПАЗИЦЫАНЕРА.

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login