На “Басовішча-2008″ гарадзенцам дапамогуць з польскімі візамі
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
анонсы, новости, Гродно, музыка, PL, LT, UA
Гарадзенскі рух “За Свабоду” запрашае ў супольную паездку на “Басовішча-2008″ – фестываль музыкі маладой Беларусі. Сёлета “Басовішча-2008″ пройдзе 18-19 ліпеня на традыцыйным месцы ў мястэчку Гарадок (Grodek), што на Беласточчыне.
Сёлета будзе арганізаваны даезд ахвотных наведаць “Басовішча-2008″ па маршруце Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал) - Басовішча - Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал).
Па умовах, тым, хто мае дзейсныя візы ў Польшчу, беларускі пашпарт і жаданне разам ехаць на “Басовішча-2008″, трэба падаць свае кантакты - арганізатары паведамяць, калі будзе выезд. Тым, хто мае сапраўдны беларускі пашпарт, але не мае візы трэба да панядзелка 7.07.2008 да 17.00 даслаць на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com свае імя і прозвішча (лацінкай як у пашпарце), а таксама нумар пашпарту і нумар тэлефону.
Дарэчы, арганізатары “Басовішча”абвесцілі папярэднюю праграму. У ёй запланаваныя выступы васьмі гуртоў з Беларусі, чатырох з Польшчы і аднаго з Украіны. А ў конкурсе прымуць удзел 8 маладых беларускіх гуртоў. Таксама плануецца вольная сцэна.



DEEP:
14:33, 01.07.2008
надеюсь этой помощью не воспользуются соляровзы :)