Что будет на месте Горячего хлеба?

29.06.2008

Новы кіраўнік абласнога тэлебачання супраць матчынай мовы

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, интервью, культура

У эфіры гарадзенскага абласнога тэлебачаньня больш не пачуеш беларускай мовы. Пераведзена на расейскую мову апошняя праграма — выпуск навінаў. Тэлерадыёкампаніяй “Гродна” цяпер кіруе Мікалай Мельячэнка. Ён пачынаў як карэспандэнт, рабіў спартыўныя сюжэты на беларускай мове. Чым выкліканы перавод выпуску навінаў на расейскую мову? Ці застанецца беларуская мова на тэлебачаньні ўвогуле?

Мельячэнка:

“Беларуская мова будзе, будзе выходзіць праграма, якая будзе расказваць аб беларусах за мяжой. Яна будзе выходзіць з новага сэзону, кожны тыдзень”.

Але новую праграму плянуецца запусьціць толькі ў верасьні. Сёньня ніводнай праграмы на беларускай мове няма. Чым выкліканы перавод выпуску навінаў на расейскую мову?

Мельячэнка:

“Ну, гэта ўжо тэндэнцыя такая паўсюдная, ва ўсіх рэгіёнах такая сытуацыя склалася, што ўсе навіны рэгіянальныя на рускай мове, і на цэнтральных каналах таксама. Можа, запатрабаваныя, скажам так, навіны больш на рускай мове, то мы так і робім”.

Днямі яшчэ вядучы выпуску навінаў гаварыў па-беларуску, але ўсе сюжэты была на расейскай. Сёньня на расейскай мове ўжо ўсё цалкам, кажа спадар Мельячэнка і сам пераходзіць на расейскую мову.

Мельячэнка (па-расейску):

“Гэта ўжо тэндэнцыя такая тэлевізійная ў краіне, таму самі разумееце, у любым выпадку, гэта ня значыць, што мы будзем сваю самасьвядомасьць умацоўваць, калі будзем на беларускай, правільна? Усе ў нейкай ступені патрыётамі зьяўляемся. Калі навіну на беларускай, гэта ня значыць, што мы праяўляем патрыятызм, а калі на рускай, то наадварот, не, канечне”.

Сябры партыі БНФ накіравалі ліст з пратэстам спадару Мельячэнку. Ён кажа, што ліст атрымаў, але адказваць на яго ня будзе.

// Сяргей Астраўцоў, Радые Свабода



5 Комментариев

  • третий зам зав отдела идиалогии:

    21:27, 29.06.2008

    “Гэта ўжо тэндэнцыя такая тэлевізійная ў краіне, таму самі разумееце, у любым выпадку, гэта ня значыць, што мы будзем сваю самасьвядомасьць умацоўваць, калі будзем на беларускай, правільна? Усе ў нейкай ступені патрыётамі зьяўляемся. Калі навіну на беларускай, гэта ня значыць, што мы праяўляем патрыятызм, а калі на рускай, то наадварот, не, канечне”.

    А он в чем-то прав. От того, что я разговариваю по-русски (и понимаю беларуский, польский, чешский, английский) значит я не люблю свою страну?

  • pashick:

    22:09, 29.06.2008

    От того, что девяность пять процентов бела(о?)русов разговаривают по-русски… Давайце карожыць родную мову, няхай ад яе застанецца трасянка, але мы будзем свядомыя. Спадары беларускамоуныя, чаму так кепска чуваць вас на вулiцах города? Почему, почему, почему мова должна насаждаться сверху? Может, просто потому, что снизу она никому не нужна? Не будут её сверху насаждать, не дождетесь, улада не тая.

    НЕТ. НУЖНА. Только сколько ни тужься и не пыжься, у адначассе мова не стане перавалодаючаю у нашай краiне. А што рабiць, я i ня ведаю ;)

  • Gogen:

    10:51, 30.06.2008

    а што вы палохаецеся! хто гэта гаўно бэтэшнае глядзіць? якая разніца на якой яно мове, мяне напрыклад уражвае тое, што я не магу зараз глядзець канал “культура” .

  • беларуска:

    15:11, 02.07.2008

    для pashick далучайцеся да нас будзе болей тых, хто размаўляе па-беларуску.
    я наўмысна не размазляю па-расейску гэта мая форма пратэсту супраць рэжыму,
    а калі ўсё пераводзіцца на расейскую мову, то я лічу што такім чынам ідзе наўмысная дыскрымінацыя беларускамоўнага насельніцтва,
    нават за мяжой беларусы маюць перадчы на беларускай мове, а ў Беларусі не.

  • gogen:

    23:59, 05.07.2008

    pashick:
    а не надо ничего насаждать сверху, но не надо и уничтожать то, что осталось! и как минимум не мешать тем, кто хочет,что-то изменить. а насчет сверху это вообще смешно, как только будет команда сверху все нынешние борцы с белорусским заговорят на нем первые с новыми флагами в руках! наблюдали и наблюдаем это неоднократно! где-то их даже жалко…

Отжечь в комментах



Login