Моладзевыя актывісты ўзялі ўдзел у Гарадзенскім фэстывалі
Автор: Svindzer
Рубрики:
новости, политика, Гродно
Падчас рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які адбываўся ад 13 да 15 чэрвеня, гарадзенскія моладзевыя актывісты правялі шэраг міні-акцый па інфармаваньню ўдзельнікаў і гасьцей фестывалю пра сапраўднае становішча ў краіне.
Таксама, у нядзелю наведвальнікаў фестывалю вітаў драўляны помнік князя Вітаўта зь бел-чырвона-белым сьцягам. Актывісты раздалі агулам некалькі сотняў улётак, з тэкстам артыкулу Севярына Квяткоўскага “Краіна гастрабайтэраў”.
Па словах аднаго з маладзёнаў, такім чынам яны хацелі дасягнуць двух мэтаў. Па-першае, гэта нагадаць удзельнікам і гасьцям фэстывалю пра нацыянальную Беларускую культуру. А па-другое, паказаць людзям, што негледзячы на пышныя мерапрыемствы, эканамічнае становішча краіны далёка не самае лепшае, і нават пад час сьвятаў “не варта забывацца пра суворую штодзённасьць”.
Падчас акцый ніхто затрыманы ня быў, нягледзячы на вялікую колькасьць супрацоўнікаў міліцыі і “людзей у цывільным”.
// 3dway.org



Сергей:
10:45, 17.06.2008
что ж вы новости на двух языках не делаете?