Что будет на месте Горячего хлеба?

12.06.2008

Адкрый Новы Свет – фотаакцыя ў абарону Гродна

Автор: jil_ka
Рубрики: фото, анонсы, новости, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!

28-29 чэрвеня ў Гродне ў межах кампаніі па абароне гістарычнай спадчыны горада, пройдзе грамадская фотаакцыя “Адкрый Новы Свет”. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу жыхароў горада да планаў гарадскіх уладаў па рэканструкцыі гарадскога квартала прыватных забудоваў пачатку ХХ ст., вядомага пад назвай “Новы Свет”.

Арганізатарамі фотаакцыі выступілі шэраг грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх ініцыятываў, а таксама неабыякавыя жыхары горада. Да ўдзелу ў фотапленэры запрошаныя як вядомыя беларускія фатографы, так і аматары фотасправы. Фотапленэр “Адкрый Новы свет” адкрыты для кожнага хто любіць трымаць у руках фотаапарат. Клас камеры і вопыт у фатаграфаванні значэння не маюць. “Ваш здымак – гэта перш за ўсё сімвал любові да старой Гародні і абароны сваёй культурнай спадчыны”, - заклікаюць арганізатары.

Новы Свет – гэта ціхі гарадзенскі квартал са старасвецкімі сядзібамі, выдатнымі помнікамі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Гэта адзін з нешматлікіх кавалачкаў Беларусі, дзе застаецца некранутым гарадскі пейзаж пачатку мінулага стагоддзя. Комплекс Новага Света акрэсліваецца вуліцамі Горкага – Астроўскага – Дзяржынскага - 17 верасня – Міцкевіча. Тут жылі многія вядомыя гарадзенцы. У Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Сёння гэтая гістарычная частка Гародні знаходзіцца пад пагрозай знішчэння: мясцовыя “рэканструктары” плануюць знесці большасць дамоў. Жыхароў Новага Свету пачалі перасяляць у спальныя раёны горада. Новыя “гаспадары”, у тым ліку ўрад Масквы, маюць свае планы “ўпарадкавання” гэтага гістарычнага кварталу. Будучыня Новага Света застаецца невядомай…

“Засведчы гісторыю Гародні ХХ стагоддзя! Зрабі СВОЙ здымак Новага Свету! Запрашаем да ўдзелу ў фотапленеры “Адкрый Новы Свет”!, - звяртаюцца арганізатары да ўдзельнікаў і жыхароў горада.

Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, партрэты жыхароў, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс.

Вынікі фотапленэру будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымку ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету.

Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на fotaplenerharodnia2008@gmail.com.



1 Комментарий

  • rebro:

    17:26, 12.06.2008

    “Мясцовыя “рэканструктары” плануюць знесці большасць дамоў. Жыхароў Новага Свету пачалі перасяляць у спальныя раёны горада”.

    Марвин Джон Химейер (28 октября 1951 — 4 июня 2004) — сварщик, владелец мастерской в Грэнби, штат Колорадо. После длительного конфликта с компанией Mountain Park по поводу территории, на которой находилась его мастерская, оборудовал бульдозер Komatsu D 355A броней и разрушил 13 административных зданий, после чего покончил жизнь самоубийством. Это происшествие также известно в СМИ и интернете как “Война Марвина Химейера”.

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login