У Горадні з’явяцца вуліцы Шыдлоўскага, Аслікоўскага, Бажоры
Автор: harodnia.com
Рубрики:
новости, история, Гродно, культура
13 мая тапанімічная камісія пры Гродзенскім гарвыканкаме прыняла рашэнне аб перайменаванні некаторых вуліц у новадалучаных раёнах горада.

У сувязі з тым, што некаторы час таму да Горадні былі далучаны навакольныя вёскі, паўстала пытанне аб наданні назваў вуліцам у гэтых вёсках, тым больш, што некаторыя назвы дублююцца з назвамі ў горадзе. У выніку, разгледзеўшы прапанаваны спіс, камісія прыняла шэраг рашэнняў аб наданні новых назваў. Такім чынам на гарадскіх ускраінах з’явяцца вуліцы ў гонар гарадзенскага кампазітара Шыдлоўскага, камандзіра 3-га кавалерыйскага корпуса Аслікоўскага, героя СССР Бажоры.
У ходзе паседжання камісіі далося заўважыць тэндэнцыю, што гарадскія ўлады баяцца даваць гарадскім вуліцам назвы ў гонар лепшых людзей нашай краіны, жыццё якіх было звязана з нашым горадам – Аляксея Карпюка, Васіля Быкава, Міхася Ткачова. Так катэгарычна была адкінута прапанова назваць вуліцу ў вёсцы Кульбакі ў гонар ксяндза Уладыслава Талочкі, знакамітага беларускага святара, філосафа, сябра Ю. Ядкоўскага. А між тым акурат у Кульбаках нарадзіўся бацька святара, там дасюль жывуць яго сваякі.
Тым не менш у горадзе хутка з’явіцца вуліца ў гонар выдатнага гарадзенскага кампазітара, патрыёта Беларусі і Горадні Аляксандра Канстанцінавіча Шыдлоўскага.
Аб яго жыцці чытайце тут.



Отжечь в комментах