Моладзевы міжнародны праект на Гарадзеншчыне
Автор: jatviah
Рубрики:
новости, Гродно, учеба
Рэалізацыю беларуска-нямецкага праекта «Беларусь – адкрыцьцё штодзённасьці» распачынае Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне Цэнтр «Трэці сэктар» у партнэрстве з Эвангелічнай акадэміяй фэдэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія (г. Ростак) і Эвангелічнай акадэміяй фэдэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнбэрг). Удзел у праекце возьмуць па 10 прадстаўнікоў Нямеччыны і Беларусі.
Да ўдзелу зь беларускага боку запрашаюцца хлопцы й дзяўчаты ва ўзросьце ад 18 да 25 гадоў з валоданьнем ангельскай альбо нямецкай мовамі, цікаўнасьцю да журналістыкі, якія жывуць альбо вучацца ў Горадні.
Праект закліканы спрыяць пашырэньню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэньню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Нямеччыне і рэалістычнага бачаньня Нямеччыны ў Беларусі.
У межах праекта адбудуцца сустрэчы зь цікавымі людзьмі розных прафэсій, майстар-клясы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.
Этапы рэалізацыі праекта:
- Горадня – 20-28 ліпеня 2008 года.
- Нямеччына – лета 2009 года.
Па выніках праекта будуць створаныя перасоўная фотавыстава й фільм пра людзей Беларусі і Нямеччыны, якія будуць прэзэнтавацца грамадзкасьці абедзьвюх краінаў.
Апошні тэрмін падачы заявак – 25 траўня.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты:
тэл. 029 587 43 90, эл. пошта milovita@gmail.com.



Отжечь в комментах