Что будет на месте Горячего хлеба?

13.05.2008

Сацыяльная тапаграфія Гродна 400 гадоў таму

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: история, Гродно, лит-ра

Гродзенскі гісторык Юрый Гардзееў выдаў у Польшчы кнігу пра сацыяльную тапаграфію Гродна ў XVI-XVIII стагоддзях. Ён даводзіць, што айчынным гісторыкам варта пісаць кнігі пра жыццё беларускіх гарадоў не толькі на падставе вынікаў археалагічных даследаванняў, але і архіўных дакументаў.

Вось што Гардзееў кажа ў інтэрв’ю Еўрарадыё пра сваю кнігу “Магдэбургская Гародня ў XVI-XVIII стагоддзях”:

“Гэтая кніжка прысвечана соцыятапаграфіі. Тэматыка абсалютна не даследаваная. Гэта і планіроўка, тое, як забудоўваўся горад. Я пералічваю ўсе вуліцы, апісваю, як выглядала гарадская забудова. Потым пішу пра сацыяльную, прафесійную структуру жыхароў горада”.

Паводле словаў Гардзеева, матэрыялы для кнігі ён пачаў збіраць у 90-х, працаваў у архівах Беларусі, Літвы і Польшчы. Ён заклікае і іншых беларускіх даследчыкаў больш актыўна працаваць з архіўнымі зборамі пры напісанні падобных працаў:

“У нас у Беларусі праблема, што кніжкі пішуцца на падставе археалагічных матэрыялаў. Раскопкі правялі, знайшлі посуд, чаравікі і г. д. Мала хто ў Беларусі працуе ў архівах”.

Прэзентацыя кнігі Юрыя Гардзеева ў Гродне адбудзецца 21 траўня.

// Belradio.fm



1 Комментарий

  • Маратор:

    1:11, 14.05.2008

    ПРОШУ РАССМОТРЕТЬ СРОЧНО
    ————————————————-

    Обзор 25 блогов, которые помогли нам выстоять. Примерно так будет называться проект (сайт, коллективный блог или сообщество) по совершенствованию методов проявления солидарности между участниками различных конкурсов и социально значимых кампаний. Речь идёт о людях, которые не хотят участвовать в откровенно спекулятивных раскрутках, но и не хотят уступать «лыжню» раскрученным популистам.

    Если Вы хотите видеть свой блог в числе обозреваемых, помогите каждому из нас - инициаторов презентуемого таким образом проекта - собрать быстро (до 14.05.08.) по 100 комментариев к этой идее. Чтобы она могла официально фигурировать на следующих этапах компании по выборам представителя в Наблюдательный совет ЖЖ. Подробнее смотрите здесь
    http://community.livejournal.com/lj_election_ru/23848.html?thread=1646632#t1646632

Отжечь в комментах



Login