Першыя крокі: чыноунікі Мінкультуры пачалі дамаўляцца з архітэктарамі і гісторыкамі
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!
Днямі прадстаўнікі Міністэрства культуры і Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГК) на сустрэчы ў Мінску дамовіліся аб супрацоўніцтве ў пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня таварыства Антон Астаповіч і актывісты БДТАПГК — старшыня Беларускай акадэміі архітэктуры заслужаны архітэктар Беларусі Вальмен Аладаў, гісторык архітэктуры Ўладзімір Дзянісаў і архітэктар-рэстаўратар Уладзімір Папруга; намеснік міністра культуры Ўладзімір Грыдзюшка, начальнік кіравання па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкульта Васіль Абламскі, а таксама яго намеснік Ігар Чарняўскі.
Удзельнікі сустрэчы дамовіліся аб правядзенні сістэматычных сустрэч для абмеркавання пытанняў, датычных праекту Палажэння аб грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, паскарэнні працэсу распрацоўкі і сцвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама праблем уліку, захаванні, кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры.
Па словах У.Папруга, за апошнія 15 гадоў гэта першая сустрэча прадстаўнікоў Міністэрства культуры з кіраўніцтвам БДТАПГК, якое аб’ядноўвае больш трох тысяч чалавек і на працягу ўсёй сваёй гісторыі займаецца пытаннямі зберажэння гісторыка-культурнай спадчыны.
На думку архітэктара-рэстаўратара У.Папруга, калі таварыства сумесна з службоўцамі здолее вярнуць сітуацыю вакол помнікаў архітэктуры ў прававое поле ў Мінску, то гэтая праблема аўтаматычна будзе вырашаная па ўсёй краіне.
// БелаПАН, Еўрапейскае радые для Беларусі


беларуска:
21:11, 12.05.2008
зараз ужо можна дамаўляцца калі развалілі, Гародню, Мінск, Мір і інш гарады, а далей усё скінем на парады гісторыкаў, бо з архітэктарамі ўжо дамовіліся, яны падпісываюць усе раўбурэнні і праектуюць усялякую фігню ў парушэннем правілаў рэстаўрацыі