MediaBarCamp Website

08.05.2008

У Гродна прыедзе Transkapela

Автор: krambambulja
Рубрики: анонсы, новости, Гродно, музыка

3 траўня славуты польскі фольк-гурт Transkapela, у якога нядаўна выйшаў новы альбом “Over The Village”, выступіць па адрасе вуліца Будзённага, 48а.

Канцэрт арганізоўваецца пры падтрымцы Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гродне, паведамілі Рацыі ў гродзенскім руху “За Свабоду”.

Transkapela – праект чатырох музыкантаў, якія працуюць у розных сферах традыцыйнай музыкі. Музычныя пошукі засяроджваюцца вакол традыцыйнай музыкі розных культурных рэгіёнаў: Галічына, Палессе, Гуцульшчына, Трансільванія. “Крыніцай натхнення для Transkapela ёсць габрэйская культура карпацкага рэгіёну, уключаючы Польшчу, Украіну, Славакію, Румынію ды Венгрыю. Нас натхняе музыка габрэйскіх калектываў ХІХ ды ХХ стагоддзяў, вядомая праз архіўныя запісы і ноты”, - кажуць удзельнікі гурта.

Пачатак канцэрта ў 19.00 па адрасе: вул. Будзённага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку). Уваход вольны. Больш інфармацыі пра Transkapela на старонцы гурта www.transkapela.com.

// Радыё “Рацыя”



1 Комментарий

  • krambambulja:

    19:43, 08.05.2008

    13 траўня
    прабачце

Отжечь в комментах



Login