MediaBarCamp Website

06.05.2008

Першыя ўладальнікі “карты паляка”

Автор: krambambulja
Рубрики: новости

Першыя жыхары Гродзенскай вобласці атрымалі “карту паляка”. Сярод уладальнікаў - ветэраны Арміі Краёвай і вязні сталінскіх лагераў.

Уладальнікамі “карты паляка” сталі восем жыхароў Гродзеншчыны. Пераважна гэта людзі сталага веку, якія ў свой час атрымалі вялікія тэрміны зняволення за тое, што належалі да Арміі Краёвай.

75-гадовы жыхар вёскі Гожа Эдмунд Лебедзь трапіў у лагер семнаццацігадовым юнаком , атрымаўшы артыкул , які прадугледжваў 25 гадоў зняволення. Пасля смерці Сталіна правёў 2 гады ў адным з лагераў Іркуцкай вобласці і быў вызвалены паводле амністыі. На яго думку, “карта паляка” перш за ўсё вялікая маральная падтрымка і афіцыйнае падцверджанне прыналежнасці да польскага народа.

На сённяшні дзень пытанне “карты паляка” выклікае вялікі рэзананс сярод гродзенцаў. Але пакуль рэальную магчымасьць атрымаць яе маюць толькі ветэраны Арміі Краёвай і вязні сталінскіх лагераў.

Як і ў якім фармаце будзе выдавацца “карта паляка” звычайным прадстаўнікам польскай меншасці ў перспектыве пакуль невядома, аб чым сведчыць абмежаваная колькасць інфармацыі, якая сыходзіць з консульства Польшчы ў Гродне.

//Радыё Рацыя



1 Комментарий

  • зам зав зала:

    2:49, 08.05.2008

    Обладатель карты имеет право на получение долгосрочной многократной визы на пребывание в Польше, легальную работу на территории Польши без специального разрешения. Он также имеет право заниматься предпринимательской деятельностью наравне с польскими гражданами, в первоочередном порядке претендовать на финансовые средства, выделяемые для поддержки поляков за границей из государственного или местного бюджета (на уровне гмины), проезжать по железной дороге с 37-процентной скидкой.

Отжечь в комментах



Login