Па вуснаму загаду у гродзенскай бібліятэцы зачынілі “Амерыканскі куток”
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, политика, Гродно, жызнь, культура
У Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага мясцовыя ўлады прыпынілі працу “Амерыканскага кутка”. Кіраўніцтва бібліятэкі атрымала загад прыпыніць дзейнасць без тлумачэння прычынаў.
Па афіцыйнай версіі, амерыканскі куток зачынены ў сувязі з рамонтам памяшкання, але ніякіх працаў, па словах дырэктара бібліятэкі Лідзіі Мальцавай, не праводзіцца. Кіраўнік установы атрымала вусны загад прыпыніць дзейнасць папулярнай сярод гродзенцаў установы без тлумачэння прычынаў на неакрэслены тэрмін:
- Праграма “Амерыканскіх куткоў” - праект узаемнага супрацоўніцтва паміж урадам ЗША і публічнымі бібліятэкамі Беларусі, накіраваны на задавальненне інфармацыйных, культурных і адукацыйных патрэбаў жыхароў рэгіёнаў. Праз такі падыход меркавалася забяспечыць грамадзянаў Беларусі інфармацыяй пра ЗША. “Куткі” валодаюць калекцыяй кніг, відэа - і аўдыёкасет, CD-ROM і DVD-дыскаў, матэрыяламі па вывучэнні англійскай мовы, публікацыямі, выхадам у інтэрнет.
У дадатак да інфармацыйнай работы там ладзілі разнастайныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы: сэмінары, дыскусійныя клубы, прагляд фільмаў, сустрэчы з носьбітамі мовы, перадае Радые Рацыя.


krambambulja:
16:29, 06.05.2008
па рэспубліцы ўжо больш як за месяц пазачынялі