MediaBarCamp Website

03.05.2008

Грамадскасць напісала законапраект ў справе аховы гістарычнай спадчыны

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, история, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!

…але чыноўнікі таксама ўжо напісалі свой.

3 траўня Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры накіравала ў Міністэрства культуры свой праект палажэння аб грамадскім кантролі за аховай гісторыка-культурнай спадчыны. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня таварыстква Антон Астаповіч.

На ягоную думку, прапанаваны чыноўнікамі праект палажэння выключае грамадскасць з кантролю за выкананнем заканадаўства па ахове спадчыны, з’яўляецца “некарэктным” і шмат у чым супярэчыць заканадаўству, у тым ліку Канстытуцыі.

У праекце палажэння, распрацаванага чыноўнікамі, у прыватнасці, адзначаецца, што кантроль здзяйсняецца шляхам удзелу прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў у складзе грамадскай наглядальнай камісіі пры Міністэрстве культуры. У склад камісіі прапаноўваецца ўключаць аднаго адмыслоўца міністэрства і шэсць прадстаўнікоў зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў.

Грамадскае аб’яднанне, якое высунула свайго прадстаўніка ў склад камісіі, павінна ўзгадніць яго кандыдатуру з міністэрствам. Для гэтага трэба падаць характарыстыку кандыдата, у якой павінны быць адлюстраваныя яго прафесійны ўзровень і досвед, якія дазваляюць удзельнічаць у ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Узначальвае камісію старшыня, абіраны камісіяй па ўзгадненні з Міністэрствам культуры адкрытым галасаваннем большасцю галасоў, гаворыцца ў палажэнні.

У выпадку набыцця сілы гэтым дакументам грамадства аховы помнікаў звернецца да грамадскасці з заклікам байкатаваць яго.

А.Астаповіч прапанаваў чыноўнікам Мінкульта правесці сумесную нараду, каб разгледзець кола пытанняў, звязаных з захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны.

// БелаПАН



Отжечь в комментах



Login