Гродненский блог RSS

“Газета Слонімская” просіць абароны ў чытачоў

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn 1 комментарий1 Comment высказались
    Последнее обновление: May 2nd, 2008

    Пасьля чарговага наведваньня ўладных кабінэтаў рэдактар «ГС» прыходзіць да высновы, што «чыноўнікі вырашылі зьнішчыць газэту». Рэдактар наўпрост пытаецца ў сваіх чытачоў: патрэбная ім «Газета Слонімская» ці не?

    Некалькі тыдняў таму «ГС» адмовілі ў працягу дамовы арэнды безь якіх?кольвек тлумачэньняў.

    «Спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку: усе адмаўляюць», — кажа Віктар Валадашчук.

    У лісьце да чытачоў рэдактар узгадвае, што вось ужо на працягу двух гадоў газэта ня ўключана ў каталёг падпіскі «Белпошты» і не прадаецца ў шапіках «Белсаюздруку», паколькі дамову не працягнулі. Нядаўна паводле вуснага загаду мясцовых чыноўнікаў газэту забаранілі прадаваць у крамах.

    А днямі рэдактар атрымаў ліст з папярэджаньнем аб парушэньні ліцэнзіі на дробны гандаль (газэта распаўсюджваецца прыватнымі асобамі) і з пагрозай ануляваць ліцэнзію.

    Віктар Валадашчук перакананы, што газэту мэтанакіравана зьнішчаюць. Таму апошняе, што ён вырашыў зрабіць, — запытацца ў чытачоў, ці патрэбная ім газэта. Рэдактар запрашае накіроўваць лісты на імя рэдакцыі, а таксама дасылаць СМС-паведамленьні са сваімі думкамі наконт гэтага. Допісы будуць апублікаваныя.

    Рэдактар таксама ўзгадвае гісторыю газэты й піша, што ў 1938 годзе яе ўжо зачынялі, але ў гісторыі не засталося імёнаў тых, хто гэта рабіў. Гэтым разам рэдактар абяцае апублікаваць імёны ўсіх, хто датычны да закрыцьця газэты.

    «Гісторыя і нашчадкі павінны ведаць іх імёны» — піша Віктар Валадашчук.

    Нагадаем, што тэрмін арэнды памяшканьня ў рэдакцыі сканчаецца 1 чэрвеня. «Газета Слонімская» — апошняе незалежнае грамадзка-палітычнае выданьне ў Гарадзенскай вобласьці.

    // Радыё Свабода

    По теме:
    Газету решили убить – материал на сайте gs.by

    Контакты “ГС”:

    231800, Слоним, Комсомольская, 8
    телефон: 2-14-39
    мобильный: 8-029-133-04-21
    сайт: www.gs.by
    форум: forum.gs.by

Advertisement

  1. #1 sanita
    May 3rd, 2008 at 0:38

    Публикацию имен чиновников начнем прямо сейчас.
    За удушение последней зарегистрированной негосударственной общественно-политической газеты в Гродненской области несут личную ответственность:
    Мария Бирюкова, зампред Гродненского облиисполкома
    Владимир Омелько, начальник управления идеологии Гродненского облисполкома
    Владимир Савченко, председатель Гродненского облисполкома
    Юристы облисполкома
    Лично президент Александр Лукашенко, по воле которого закрыты все остальные газеты на Гродненщине и многие другие на Беларуси.

    КомментироватьОставить комментарий
Оставить комментарий