Гродзенскі гарвыканкам забараніў школьнікам удзельнічаць у канферэнцыі
Автор: harodnia.com
Рубрики:
новости, политика, история, Гродно, культура, учеба, РАТУЙМА ГРОДНА!
Па загаду гарвыканкама з праграмы гарадской школьнай канферэнцыі выкінуты прозвішчы вучняў, якія прымалі ўдзел у абароне цэнтра Гродна
Яшчэ не заціхла водгулле забароны ўдзелу ў гарадской юбілейнай навуковай канферэнцыі двум дактарам гістарычных навук, вядомым беларускім гісторыкам А. Смаленчуку і А. Краўцэвічу, а гарадскія ўлады ўжо спрабуюць пераўтварыць успадабаны імі метад барацьбы з гісторыяй у традыцыю. На гэты раз забарона кранулася не масцітых гісторыкаў, а … дзяцей – вучняў гродзенскай сярэдняй школы №28.
Амаль год таму некалькі таленавітых дзесяцікласнікаў, вучняў гэтай школы, знялі фільм, прысвечаны так званай “рэканструкцыі” Гродна. Наіўныя маладзёны арганізавалі прэзентацыю гэтага фільма ў роднай навучальнай установе. У выніку, пасля таго, як гэты факт стаў вядомы мэру горада А. Антоненку, сваімі працоўнымі месцамі ледзь не паплаціліся загадчык гарадскога упраўлення адукацыі С. Блажэй, дырэктар школы М. Ахметаў і настаўнік школьнікаў, загадчык школьнага музея І. Рабкоў. Бацькоў школьнікаў (а некаторыя з іх займаюць даволі значныя пасады ў пагранічнай службе і КДБ) папярэдзілі па службовай лініі.
Здаецца, канфлікт быў вычарпаны, аднак няма межаў подласці і злапомнасці. 22 красавіка 2008 г. у ліцэі №1 г. Гродна мелася адбыцца 10-я юбілейная канферэнцыя “Миры моего Я”. Мэр горада патэлефанаваў дырэктару СШ №28 Ахметаву і загадаў забараніць удзел у канферэнцыі І. Рабкову і яго вучням А. Батуру і М. Латомскаму. Дырэктар ліцэя №1 А. Панцэвіч хуценька перарабіў праграму канферэнцыі, выкінуўшы адтуль імёны згаданых вучняў.
Справа, зразумела, не ў тым, што школьнікі збіраліся выступіць з дакладамі аб разбурэнні гістарычнага цэнтра Гродна. Даклад вучняў быў прысвечаны гісторыі гродзенскай лютэранскай абшчыны, а даклад І. Рабкова называўся: “Патрыятычнае выхаванне школьнікаў на прыкладзе музея 29-й арміі”. Але, як бачым, “патрыятычнае выхаванне” і тым больш праўдзівая гісторыя не бяруцца ў разлік, калі трэба звесці рахункі з тымі, хто не дагадзіў, ня важна, ці гэта доктар навук, ці гэта школьнік.
З праграмы гарадской навуковай канферэнцыі, якая пройдзе 29 красавіка, імёны школьнікаў і іх настаўніка таксама выкінулі.
Ну, але тыя асабліва не пакрыўдзяцца, бо гэтыя псеўданавуковыя канферэнцыі нікому ніякай крыўды не прыносяць. Затое зробленая хлопцамі справа – зняты імі фільм – назаўсёды застанецца аб’ектыўным сведчаннем таго, што адбывалася і адбываецца ў Гродне. Усе жадаючыя могуць яго паглядзець…
Спадчына (Гродна, 2007)
Частка 1
Частка 2
Частка 3
Частка 4


зав.зав.начальника:
16:45, 30.04.2008
жэстачайшэ запрэтить!
sanita:
0:40, 03.05.2008
Да ничего запретить не получится. Пришло новое поколение, которое этот режим вместе с БРСМ в гробу видало в белых тапочках.
зав.зав.начальника:
21:35, 04.05.2008
Когда на работе прижмут ИЛИ БРСМ, ИЛИ УВОЛЕН - то еще 10 раз подумает поколение.
daroha:
15:56, 05.05.2008
сказалі ж, В ГРОБУ!!!
(;
Jurka:
20:41, 05.05.2008
Шаноўны зав.зав.начальника, а вам што з ТАГО боку лепш відаць, калі пачнуць прыціскаць? Ці вам да спадобы абыякасць, калгаснае хамства і невуцтва, якім замбіруюцца мозгі беларусаў?
Николай Онегин:
11:37, 13.05.2008
С фильмами о Гродно могут иметь дело только смелые люди! Многие из нас помнят, как за фильм о фортах и военных дотах города его автора, историка Юрия Григера, сделали невыездным из страны и сняли со всех должностей. Копии этой работы были уничтожены, только одна, к счастью, была спасена петербургской киностудией в 2007 году. Повезло только одному фильму - “Привет из Гродно” Николая Онегина (сайт киностудии “НиколодеоН” Николая Онегина - www.onegin-films.narod.ru), потому что он был беспристрастным и показывал просто историю города. Но это как раз тот случай, когда на экране впервые за всю историю кино в Гродно были показаны почти все памятники города и была озвучена их значимость. Фильм красивый и интересный - может, поэтому его приняли вполне благосклонно. И сейчас этот фильм киностудия крутит в России, Европе и США. Некоторые гродненцы тоже его заказали и не пожалели.
Но Николай Онегин - гражданин РФ и сотрудник Эрмитажа, его и не стали бы трогать. А ребятам из сш 28 следовало бы понимать, в какой стране они живут и чего лучше не далеть, чтобы не подставлять преподавателей и историков города.
НО МЫ С НИМИ И БУДЕМ ЗА НИХ МОЛИТЬСЯ!!
С уважением, из Санкт-Петербурга