Что будет на месте Горячего хлеба?

16.04.2008

Сустрэча з Мілінкевічам у Гродна

Автор: Konrad
Рубрики: новости

У Гродне адбудзецца 19-га красавіка ў 16.30 каля Палаца Тэкстыльшчыкаў сустрэча з Александрам Мілінкевічам, паведамляе прэс-служба гродзенскага “Руху “За Свабоду!”.
Гродна стане 25-м населеным пунктам, з жыхарамі якіх, цягам апошніх трох месяцаў, лідэр Руху “За Свабоду” абмеркаваў надзённыя праблемы нашага жыцця. Аляксандр Мілінкевіч выступіў ужо перад жыхарамі Ляхавічаў і Баранавічаў, Лельчыцаў, Мазыра, Калінкавічаў, Жыткавічаў, Магілёва, Клецка, Мінску, Бялынічаў, Брэста, Кобрына, Наваполацку, Гарадка, Віцебска, Полацка, Рэчыцы, Гомеля ды інш.

Таксама 19 красавіка а 13.00 ля Мастоўскага раённага дома культуры Аляксандр Мілінкевіч распачне сустрэчу з жыхарамі Мастоў. А ў пятніцу 18 красавіка адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Слоніма.

Вось найбольш частыя тэмы, якія закранаюць людзі на аналагічных сустрэчах з Аляксандрам Мілінкевічам:

Людзі працы звяртаюць увагу на тое, што іх заробкі значна меншыя за заробкі рознага рангу чыноўнікаў, колькасць якіх прыкметна павялічылася за апошнія гады. Наракаюць на несправядлівую сістэму кантрактаў.

Моладзь і студэнцтва цікавіць пытанне ільготаў, крэдытаў і жылля. Балючыя пытанні – ідэалагічныя рэпрэсіі ў ВНУ, служба ў беларускім войску.

Пенсіянеры скардзяцца на тое, што хутка растуць цэны на прадукты, ды яшчэ адмянілі льготы, а абяцанага адпаведнага падвышэння пенсій няма. Непакоіць няякаснае медыцынскае абслугоўванне.

Прадпрымальнікі адзначаюць тое, што ў краіне амаль немагчыма весці легальны бізнес. Што рабіць далей, каб выжыць, захаваць свой бізнэс?
Усіх абураюць высокія цэны, праблемы з жыллём, не выдзяляюцца грошы на рамонт дамоў, засілле кантралюючых органаў у краіне, рашэнне ўладаў будаваць у Беларусі АЭС, і як прымусіць улады бараніць інтарэсы грамадзянаў,

Адказы на гэтыя пытанні Вы пачуеце на сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам. Вы таксама зможаце задаць яму ўсе пытанні, які хвалююць Вас персанальна.

Запрашаем, Гродна, субота, 19.04.2008 – 16.30, Палац Тэкстыльшчыкаў



2 Комментария

  • Maloi:

    11:48, 18.04.2008

    будзем

  • anti:

    15:32, 22.04.2008

    Радыёстанцыя Нямецкая хваля

    Беларускія ўлады зрабілі ўсё, каб не адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў і Гародні. У адзін дзень лідэра Руху За свабоду двойчы затрымлівала міліцыя. Першае затрыманне адбылося падчас сустрэчы з мастаўчанамі. Сведка гэтых падзей, актывіст Руху За свабоду Павал Мажэйка паведаміў, што ніякіх абвінавачванняў затрыманым міліцыя не прад’явіла, але нават пасля гэтага супрацоўнікі Мастоўскага РАУС пэўны час не выпускалі аўтамабіль Мілінкевіча з пастарунку.

    ”Міліцыя ўстала літаральна “жывым шчытом”. Кажуць, што мы не маем права, за што вас затрымаць, але ў нас ёсць загад – не выпускаць вас з Мастоў, праз нас не праедзеце. У Мастах затрымалі Мілінкевіча і двух заяўнікаў сустрэчы – Зміцера Кухлея, дэпутата Мастоўскага мясцовага савета і актывіста Язэпа Палубятку. Таксама быў затрыманы і журналіст прэс-службы Мілінкевіча Арцём Лява”.

    Пазней усіх затрыманых у Мастах міліцыя ўсё ж такі адпусціла. Але служба аўтаінспекцыі Гарадзенскага раёна затрымала машыну Аляксандра Мілінкевіча па дарозе на Гародню, куды ён ехаў на запланаваную сустрэчу з гарадзенцамі. “З Мастоў нас выпусцілі роўна ў 16.30, калі павінна была пачацца сустрэча ў Гародні. Але ў Свіслачы нас зноў затрымалі, сказалі, што машына, на якой едзем, нібыта крадзеная. Забралі дакументы ў Мілінкевіча і пад кантролем міліцыі павезлі ў аддзел Гарадзенскага раёна”, - распавёў Павал Мажэйка.

    Дзяжурны Гарадзенскага РАУС пацвердзіў факт знаходжання групы Аляксандра Мілінкевіча ў пастарунку: ”Машина не задержана, и они не задержаны – они просто доставлены, вопрос какой-то возник по какому-то делу. Их опросят и отпустят, я вам даю слово офицера”.

    Недасведчанаму складана ўявіць, чым па сутнасці адрозніваюцца “затрыманне” і “дастаўка ў міліцыю”. Апазіцыянераў сапраўды адпусцілі, але толькі праз дзве гадзіны пасля допыта па крымінальнай справе аб крадзяжу залатых вырабаў і паляўнічай зброі. Пры гэтым затрыманыя адмовіліся даваць паказанні.

    А сустрэча з гарадзенцамі, якая мела адбыцца ў гэты дзень, была сарваная. Паводле сведкаў, на прызначаны час на цэнтральнай плошчы ў Гародні пачалі збірацца жыхары. “Па перыметру плошчы стаялі міліцыянты і некалькі чалавек ў штатскім і чакалі прыкладна гадзіну-паўтары. Было зразумела, што Мілінкевіч ужо не прыедзе да нас. А потым пачалі людзі разыходзіцца”.

    На працягу ўсёй паездкі па рэгіёнах Аляксандра Мілінкевіча рабіліся ўсялякія перашкоды. Невядомыя двойчы прабівалі колы аўтамабіляў сябраў Руху За свабоду, а ў Слоніме і Берштах таксама невядомыя хуліганы залілі машыны чырвонай і зялёнай фарбай. Але міліцыя, замест таго, каб лавіць злачынцаў, палявала на лідэра Руху За свабоду. А мясцовыя ўлады адмаўлялі ў памяшканнях для сустрэч.

    Чаму так палохаюць ўлады суразмовы Мілінкевіча з грамадзянамі? “Я думаю, што гарадзенскія ўлады маюць спецыфічныя адносіны да мяне, бо я з Гародні, таму такая гістэрыя і злосць. Усё гэта прывяло да таго, што любой цаной, любымі парушэннямі закона не хацелі пускаць у Гародню, - кажа Аляксандр Мілінкевіч. - Улада адвучылася сама размаўляць з людзьмі. Няма дыялога - ні на тэлебачанні, ні паміж парламентам, ні паміж мясцовай уладай. Паколькі няма ўмення размаўляць, улада баіцца, што будзе пэўная альтэрнатыва. І яна ёсць. І трэба размаўляць, і будзем размаўляць. Бо без дыскусіі і дыялога не будзе нармальнага грамадства”.

    Deutsche Welle

Отжечь в комментах



Login