Что будет на месте Горячего хлеба?

11.04.2008

Маладафронтаўцы выступілі ў падтрымку гарадзенскіх гісторыкаў

Автор: Dzida
Рубрики: новости, история, Гродно

Сябры “Маладога Фронту” раздалі студэнтам гарадзенскага унівэрсытэту ўлёткі з інфармацыяй пра ўмяшальніцтва ідэолягаў у работу канфэрэнцыі “Гродна і гарадзенцы: дзевяць стагодзьдзяў гісторыі”.

- Вельмі істотна, каб пра выключэньне дакладаў дактароў навук Смаленчука і Краўцэвіча з праграмы даведаліся студэнты гэтага унівэрсытэту, - камэнтуе адзін з актывістаў “МФ”. –Асабліва гэта важна ва ўмовах страшэннай інфармацыйнай ізаляцыі, што пануе ва унівэрсытэце. Зло, якое чыняць слугі рэжыму, не мусіць быць замоўчаным!

Нагадаем, што гарадскія ідэолягі выкінулі са складу ўдзельнікаў канферэнцыі, што мелася прайсьці на гістфаку Гродзенскага унівэрсітэта, дактароў навук Алеся Смаленчука і Алеся Краўцэвіча. Шэраг беларускіх гісторыкаў у знак салідарнасьці з калегамі адмовіліся ад удзелу ў канфэрэнцыі.



4 Комментария

  • МФ:

    18:14, 11.04.2008

    Бачыў некалькі улётак у туалеце, але ці гэта акцыя? Ды і наконт “страшэннай інфармацыйнай ізаляцыі” неяк гучыць вельмі страшна. Адкрываю сетку інтэрнэт і на гарадзенскіх блогах усё напісана, нават з фота)) Вось мерапрыемства “Міс і містэр гістфака”, якое, дарэчы, праходзіла 10 красавіка, сапраўды тое мерапрыемства, якое варта было наведаць (калі хто не схадзіў) і пра што напісаць))

  • Dzida:

    23:45, 11.04.2008

    Ня ў кожнага студэнта ёсьць доступ у інтэрнэт, таму ўлёткі зьяўляюцца неабходнай часткай дзейнасьці! На жаль мы ня можам ахапіць матэрыяламі ўсю студэнцкую аўдыторыю, таму прабачце, што абмінулі вас. Тое што вы бачылі ўлёткі ў прыбіральні - вельмі прыкра, бо гэта сьведчыць аб несьвядомасьці людзей: студэнтаў, якім абыякавы лёс гістарычнай часткі Горадні і інш., альбо маладафронтаўцаў, якія імкнуліся як мага хутчэй пазбавіцца матэрыялаў. Хто б гэта ня быў, Бог яму судзьдзя.
    Што датычыць “Міс і містэр гістфака”, дык інфармацыю пра гэтае мерапрыемства варта было б зьмясьціць на старонках “Знамені юності”!
    Лічу, што Канфэрэнцыя, зь якой выключылі паведамленьні выдатных навукоўцаў, мае большае значэньне для нашае будучыні, чым нейкае “быдлапаці”!!!

  • МФ:

    12:49, 12.04.2008

    Вельмі прыкра, што паважаны спадар Дзіда так неахайна назваў мерапрыемства “быдлапаці” мусіць не быў, а было сапраўды цікава - каля 500 студэнтаў у зале гэтаму могуць быць сведкамі, да і гісторыкаў там было значна болей чым на плянарным паседжанні (я не паращнощваю узровень, попрасту иранизую) канферэнцыі. Ды і выступленні былі неблагія, і нават конкурс прысвечаны роднаму гораду)) спадары, бывайце на гістфаку)) тут весела

  • Chrysia:

    21:25, 12.04.2008

    Abaviazkova zavitaem i na vasz cudouny histfak! :)))

Отжечь в комментах



Login