Дабрачынная акцыя дапамогі дзецям-інвалідам
Автор: jil_ka
Рубрики:
новости, Гродно, культура
Грамадзкі дабрачынны канцэрт-акцыя ладзіцца 20 красавіка ў гарадзкім доме культуры.
Акцыя накіраваная на дапамогу гарадзенскім дзецям з абмежаванымі магчымасьцямі і пройдзе пад лёзунгам: “Зрабі падарунак таму, хто найбольш яго чакае…”
Для ўдзелу ў акцыі неабходна:
- патэлефанаваць на кантактныя тэлефоны – даведацца, каму і як зможаш дапамагчы;
- набыць падарунак і прынесьці яго на канцэрт 20 красавіка;
- можна асабіста ўручыць падарунак альбо перадаць яго арганізатарам;
- можна зрабіць супольны падарунак: ад фірмы, арганізацыі, разам з сябрамі, разам з суседзямі, ад усяго класа.Кантакты: pngrodno@gmail.com, тэлефоны 585 87 66 (Алена), 786 81 17 (Юлія).
Паводле інфармацыі Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”



Отжечь в комментах