Что будет на месте Горячего хлеба?

05.04.2008

Гарадзенскіх гісторыкаў Алеся Смаленчука і Алеся Краўцэвіча выкінулі з праграмы юбілейнай канферэнцыі

Автор: harodnia.com
Рубрики: анонсы, новости, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!

10 красавіка ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 880-годдзю Гродна (якое, дарэчы, было ў мінулым годзе). Паколькі канферэнцыя фінансуецца гарвыканкамам, то складанне яе праграмы таксама праводзілася пад кантролем гарадскіх чыноўнікаў.

Першапачаткова з праграмы была выкінута большая частка пленарнага паседжання, тая, дзе пасля афіцыйных віншаванняў, ішлі навуковыя даклады. Пасля пад усціскам гарвыканкама з праграмы канферэнцыі наогул былі выкінуты імёны беларускіх даследчыкаў, якія найбольш актыўна праявілі сябе ў справе абароны гістарычнага цэнтра Гродна: доктара гістарычных навук, былога прарэктара ГрДзУ А.Краўцэвіча (археолага, аўтара манаграфіі аб стварэнні ВКЛ, складальніка мапы археалагічнай ахоўнай зоны Гродна) і доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука, аднаго з ініцыятараў спробы правесці гарадскі рэферэндум у справе пабудовы чацвёртага моста. Затое ганаровы даклад на канферэнцыі будзе чытаць адзін з галоўных “рэканструктараў” горада галоўны архітэктар горада Ул.Анісімаў.

harodnia.com



5 Комментариев

  • Наталья:

    17:45, 05.04.2008

    Вот уж действительно, “страна не пожалеет обо мне”.
    Пад усціскам гарвыканкама… Зачем нам такой гарвыканкам и его чиновники, которые являются точной копией вонючей большевисткой власти. Этих идеологов гнать надо поганой метлой вместе с госидеологией, которая блюдет покой одной личности да свои кресла при ней.

  • Jurka:

    18:16, 05.04.2008

    Даведка. Галоўны ідэолаг горада - Сяргей Дубавец, у 80я гады, будучы студэнтам, прымаў удзел у раскопках, якія на Старым замку праводзіў…Краўцэвіч. Такія справы! Любіць чалавек гісторыю.

  • Матвей:

    2:10, 06.04.2008

    Усёроўна!!! Быдлам былі, быдлам застанемся! І больш каментароў можна не даваць - безсэнсоўна! МЫ сапраўднае быдла!!!!

  • daroha:

    16:01, 06.04.2008

    я пад былячым “мы” падпісвацца ня буду
    я - ня быдла

  • Анатоль:

    22:57, 06.04.2008

    Згодны с daroha. Быдла той, хто лічыць сябе быдам. Я - не. Ідэалогію гэтай незаконнай улады не прымаю.

Отжечь в комментах



Login