Адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў”
Автор: harodnia.com
Рубрики:
анонсы, новости, история, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!, конкурс!
11 красавіка ў пятніцу ў памяшканні Таварыства Беларускай Школы (вул. Будзёнага №48а) у 18.30 адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка “Ад Каложы да фартоў.”

Кніга, складзеная гарадзенскімі гісторыкамі Ігарам Трусавым, Андрэем Чарнякевічам і Янкам Лялевічам, уключае каля 600 паведамленняў аб гістарычных будынках нашага горада. У аснову кнігі пакладзены матэрыялы, што друкаваліся Ігарам Трусавым у газеце “Біржа Інфармацыі” ў 1997-1998 гг. Матэрыялы гэтыя ў кнізе значна дапоўнены, выпраўлены і пашыраны. Падчас прэзентацыі кнігі будзе таксама паказана мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная гісторыі і архітэктуры гарадзенскага Новага Свету.
Усе зацікаўленыя змогуць набыць кнігу.
Аўтары кнігі прапануюць аматарам гісторыі Гародні адказаць на некалькі пытанняў і да 11 красавіка даслаць адказы на адрас ad.kalozhy.da.fartou@gmail.com. Тым, хто правільна адкажа на ўсе пытанні, даведнік “Ад Каложы да фартоў” падчас прэзентацыі будзе ўручаны ў якасці падарунку (просім разам з адказамі на пытанні дасылаць свае прозвішчы і імёны). Запрашаем усіх.
Пытанні для конкурсу.
- Якая хвароба апанавала Гродна ў канцы 1870-х гадоў?
- Які з каралёў Рэчы Паспалітай ня быў у Гродне?
- Узгадайце самыя старыя дрэвы ў горадзе, што захаваліся да нашых дзён.
- Хто з’яўляецца аўтарам наступнага выказвання: “Гародня выключна пераследуецца праз фаталізм: за аднаго Баторага, які ў ёй памёр, у ім жывуць дзесятак тысяч дурняў…”
- На якой з фрэсак Фарнага касцёла і з якой нагоды адлюстраваны гродзенскі Стары замак.
- Хто з пералічаных асобаў не быў у Гродна: Мікалай ІІ, Вільгельм ІІ, Гувер, Эйзенхаўэр?
- Рашыце задачу: кароль Вестфаліі Жэром Бонапарт + Фелікс Дзяржынскі = Гродна.
Адказы дасылайце на скрынку ad.kalozhy.da.fartou@gmail.com



Игорь:
23:50, 06.04.2008
Спасибо за информацию! Почаще бы публиковались такие новости о культурной жизни города.