“Ператрэслі” гродзенскіх дэмакратаў
Автор: symon
Рубрики:
новости, политика, Гродно
У Гродне адбыліся два ператрусы: спачатку супрацоўнікі КДБ наведалі мясцовы офіс партыі БНФ, дзе былі арыштаваныя камп’ютэры, ксераксы, каля сотні выданняў, бюлетэнь “Навіны БНФ”. Ператрус ладзілі тры супрацоўнікі Камітэту дзяржбяспекі, з імі прысутнічалі два панятыя, ролю якіх выконвалі гродзенскія студэнты. Пад будынкам, у якім знаходзіцца офіс, карэспандэнт Рацыі заўважыў супрацоўніка аддзела гродзенскага выканкаму па ідэалогіі.
Прэса была папросту выпхнута з месца ператрусу, супрацоўнікі КДБ не дазволілі нічога здымаць, не даючы ніякіх тлумачэнняў.
Офіс культурна-асветнага фонду “Бацькаўшчына” таксама падверглі вобшуку і пазбавілі некалькіх сістэмных блокаў. // racyja.com


Отжечь в комментах