MediaBarCamp Website

27.03.2008

Масавая атака на незалежных журналістаў, у тым ліку ў Горадні

Автор: symon
Рубрики: новости, политика, Гродно

Сёньня раніцай у шэрагу рэдакцый і на прыватных кватэрах журналістаў пачаліся ператрусы.

9.10

На кватэры супрацоўніка “Радыё Рацыя” у Менску адбываецца ператрус.
Паводле папярэдняй інфармацыі яго праводзяць супрацоўнікі КДБ. Паводле аднаго з супрацоўнікаў радыё, якому ўдалося зьбегчы, а 8.30 супрацоўнікі спэцслужбаў зрабілі засаду каля кватэры і затрымлівалі ўсіх, хто ішоў у яе кірунку ў пад’езьдзе. Затрыманы журналіст Барыс Гарэцкі. Ягоны тэлефон адключаны.

9.40

Двое экспэртаў “Эўрапейскага радыё для Беларусі”, якія знаходзіліся ў офісе адной зь менскіх фірмаў, не даступныя. Іх тэлефоны не адказваюць. Паводле адной з супрацоўніцаў радыё, у памяшканьні, дзе яны знаходзяцца апушчаныя жалюзі. Экспэрты з 9.03 раніцы не адказваюць на тэлефанаваньні. Каля будынку стаяць два мікрааўтобусы зь цёмным шклом.

10.50

З 7.40 раніцы сёньня ідзе ператрус у кватэры сябра БАЖ Эдуарда Мельнікава (самога журналіста ў Беларусі няма).
Ператрусы праходзяць на кватэрах журналістаў, што супрацоўнічаюць зь “Белсатам”. Большасьць зь іх затрыманыя. Ім ставяць абвінавачваньні ў зьнявазе прэзыдэнта Лукашэнкі. Пра гэта паведаміў gazeta.pl шэф рэдакцыі інфармацыйных праграмаў “Белсату” Аляксей Дзікавіцкі. Паводле спадара Дзікавіцкага, каля 20 аўтараў “Белсату” не выходзяць на сувязь.

У прэсавай службе Менскага ГУУС сытуацыю пакуль не камэнтуюць.

11.00

Таксама ператрусы праходзяць на кватэрах незалежных журналістаў у Берасьці, Горадні, Віцебску, Бярозе, Гомелі.

12.00

Супрацоўнікі Бярозаўскага рэгіянальнага аддзяленьня КДБ Валеры Дайнэка і Вадзім Даніловіч праводзяць ператрус у кватэры незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай. Службоўцы прад’явілі спадарыні Шчапёткінай пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы ў дачыненьні да Андрэя Абозава, Алега Мініча і Паўла Марозава, якія абвінавачваюцца ў стварэньні сатырычных фільмаў пра Аляксандра Лукашэнку.

12.30

Пасьля ператрусу на кватэры, віцебскую журналістку Алену Сьцяпанаву павезьлі на допыт у КДБ.

// Радые Свабода



9 Комментариев

  • mikola:

    15:27, 27.03.2008

    ужас!… жаль людей…..

  • happynewbbln2rn:

    18:11, 27.03.2008

    Я думаю, што гэта гістэрычная рэакцыя, выкліканая тым, што зроблены вялікі палітычны промах, памылка і правал. Ну, і адказнасьць на сябе прымаць ня хочуць тыя, хто гэта зрабіў. Дык вось яны і звальваюць віну на журналістаў, якія толькі і рабілі, што выконвалі сваю працу, - так пракамэнатаваў Мікалай Статкевіч сёньняшнія ператрусы. // РС

  • Fanclaus:

    18:13, 27.03.2008

    раскрывают очередной американско-шпиенски загавар

  • anton:

    19:41, 27.03.2008

    Ператрусы праводзяцца на падставе даручэньня намесьніка пракурора г. Менску А. Стука першаму намесьніку старшыні КДБ генэрал-маёру Вегеры (Вегере) В.П. У даручэнні пералічаныя прозьвішчы людзей, якія, па апэратыўных звестках, зьяўляюцца супрацоўнікамі тэлеканалу «Белсат». Ад рукі ў дакуменце дапісана, што ператрусы трэба правесьці таксама ў «іншых актывістаў радыкальных палітызаваных груповак».
    http://svaboda.org/content/Article/1049485.html

  • anton:

    19:44, 27.03.2008

    Кіраўнік службы інфармацыі польскага тэлеканала “Белсат” Аляксей Дзікавіцкі зьвязвае ператрусы ў кватэрах журналістаў, што супрацоўнічаюць з тэлеканалам, з асвятленнем дэманстрацыі ў Менску 25 сакавіка. Паводле спадара Дзікавіцкага, у гэты дзень для большасці замежных мэдыяў была спынена магчымасць перадачы праз спадарожнік відэаматэрыялу з дэманстрацыі “Белсат” быў адзіным, хто змог паказаць матэрыял у эфіры.

  • anton:

    19:48, 27.03.2008

    Людміла Гразнова: Яшчэ адно падазрэньне, што на такія бандыцкія мэтады пайшла ня толькі беларуская ўлада. Выконваецца сцэнар па дэстабілізацыі становішча ў краіне, каб на гэтым тле адштурхнуць ад улады Лукашэнку.

  • anton:

    19:50, 27.03.2008

    Прадстаўніца МЗС Беларусі Марыя Ваньшына:
    Журналістам замежных СМІ для працы патрэбная акрэдытацыя. Што датычыць тых замежных мэдыя-структур, назвы якіх цяпер ўпамінаюцца ў СМІ, то магу афіцыйна заявіць, што яны не маюць акрэдытацыі для працы ў Беларусі. Мова йдзе пра нейкіх прыватных асоб з ліку беларускіх грамадзян, якія доўгі час на замежныя грошы займаліся незаконнай журналісцкай дзейнасьцю на тэрыторыі Беларусі. Цалкам лягічна, што гэтым цяпер займаюцца адпаведныя структуры Беларусі.

  • Николай:

    2:23, 28.03.2008

    Действия “адпаведных служб” незаконны. Спецслужбам, равно как и Ваньшиной, надо бы почитать Конституцию РБ, в которой написано, что любой гражданин Беларуси (заметьте, не написано, журналист - гражданин) вправе собирать, получать и распространять информацию. Другое дело, что на зеркало пеняет тот, у кого рожа крива. А спецслужбы боятся независимой инфы езе больше, чем Лука. Они владеют приличной недвижимостью и предприятиями, а журналисты про это пишут. Это вам не жополизная Советская Белоруссия.

  • GEO:

    15:18, 01.04.2008

    Вегера, кстати - гродненский кадер

Отжечь в комментах



Login