Адзначылі Дзень Волі
Автор: symon
Рубрики:
новости, политика, история, Гродно, регионы
Гарадзенскія маладафронтаўцы, якія ня здолелі паехаць на акцыю прысьвечаную 90-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менск, адзначылі Дзень Волі ў Горадні, перадае belradio.fm.
Першапачаткова было заплянавана ўскласьці кветкі і павязаць бел-чырвона-белыя стужкі ля будынку, у якім у 1919 годзе разьмяшчаўся вайсковы штаб БНР (вул. Горкага, 2). Але там маладзёнаў ужо чакалі супрацоўнікі АМОНу, якія не дазвалялі нават знаходзіцца побач з будынкам.
Маладафронтаўцы вырашылі ушанаваць памяць герояў – заснавальнікаў БНР, усклаўшы кветкі да помніку “Пагоня на Грунвальд”, пішуць на dzida.org.
Дарэчы, ў Воранава, передае Радые Свабода, таксама ўшанавалі памяць міністра ўнутраных спраў БНР генерала Кіпрыяна Кандратовіча. Ён нарадзіўся ў Лідскім раёне, блізу Ваверкі. Ягоныя парэшткі ў сярэдзіне 90-х гадоў былі перанесеныя ў Воранава, дзе зараз ёсць помнік побач з праваслаўнай царквой.
А некалькі дэмакратычных актывістаў са Слоніма планавалі патрапіць у Мінск на Дзень Волі, аднак іхняя машына была спынена мясцовымі даішнікамі, пасля чаго на тры гадзіны затрымалі кіроўцу. “Аперацыя” адбывалася пад наглядам супрацоўнікаў КДБ, якія знаходзіліся паблізу з месцам затрымання машыны і пазней на двух машынах сачылі за грамадскімі актывістамі.


тыц:
2:11, 26.03.2008
па-беларуску “АМАП” а не “АМОН”…
Alconafft:
12:25, 26.03.2008
И чего добились?
pif-paf:
13:24, 26.03.2008
“па-беларуску “АМАП” а не “АМОН”…” - часта ў беларускіх СМІ “ОМОН” называюць “АМОНАм”, а не “АМАПам”, а “КГБ” не называюць “КДБ”, бо ўсе гэтыя зьявы - ворагі беларушчыны!
pif-paf:
13:26, 26.03.2008
to Alconafft:
Мы дасягнулі маральнага задавальненьня! Такімі акцыямі нельга зрабіць рэвалюцыю, але можна падрыхтаваць падмурак для рэвалюцыі!
smerf:
14:06, 26.03.2008
Такія акцыі аб’ядноўваюць рэальна усіх людзей, хто хоча і можа працаваць. Вунь, і лідэр абласной АГП Істомін з’явіўся з бел-чырвона белымі стужачкамі на куртцы і святкаваў разам з БНФ Калі яшчэ такое было????
Maloi:
17:03, 26.03.2008
Приятно
Jurka:
20:19, 26.03.2008
padrymka i respekt
Жэня:
17:19, 30.03.2008
ну, таварышы, ведаеце..
па-прау’дзе сказаць, мiлiцы было нават не некалькi дзесяткау’, але i тое больш за дэманстрантау’…
рэвалюцыя? Смешна было б так казаць цi нават пра нейкiя падмуркi.. калi б не было б так усе дрэнна
Lenusik:
12:42, 31.03.2008
“хто хоча і можа працаваць” , тот и работает, а не …