У Беларусі 666 аграгарадкоў
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, политика, регионы, жызнь
Менш за ўсё на Гродзеншчыне — у нас іх усяго 102. Больш за ўсё аграгарадкоў з’явілася на Міншчыне — 133. Дарэчы, ўсе яны нібыта “пабудаваны” ў межах Дзяржпраграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гады, паведамляе прэс-служба ўраду.
Адзін з наведнікаў сайта Нашай Нівы напісаў, як выглядае аграгарадок на Гродзеншчыне, дзе ён быў.
“Стаяць хаты збудаваныя, у якіх жыве толькі дзве сям’і, а хат тых ля дзесяці. Больш туды ніхто не хоча ісьці. Усе ўцякаюць і ведаюць, што гэта за жыльлё такое, якое больш трэба рамантаваць, чым яно каштуе. Паўсьль наўкола дамоў гразка і нават дарога на падведзена, яміны па метру. Асвятленьня няма нідзе”…
Вядома, такая сытуёвіна не ва ўсіх аграгарадках, але ж большасць з іх сапраўды цяжка назваць прыдатнымі для жыцця. Канешне, сама ідэя аграгарадкоў выглядае прывабна, асабліва калі думаць пра павышэнне эфектыўнасць сельскай гаспадаркі ці там нараджальнасці ў краіне (бо ёсць прамыя сувязі з павелічэннем колькасці сельскага насельніцтва і павелічэннем нараджальнасці) і г.д. Але вось увасобілася ў жыццё гэтая нядрэнная ад пачатку ідэя проста пагана. Да таго ж якія аграгарадкі могуць быць у краіне, дзе няма ўласніка на зямлі?..


Отжечь в комментах