Газета Слонімская - навіны рэгіёну

11.03.2008

Літаратурная імпрэза - “Фрашкі да пляшкі” і гітара Бартосіка

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: анонсы, Гродно, лит-ра

У чацвер 13 сакавіка а 18.30 уладальнік літаратурнай прэміі “Залатая Літара” - 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе ў Гродна сваю кнігу “Фрашкі да пляшкі”. Пасля прэзентацыі адбудзецца выступ вядомага барда Зміцера Бартосіка.

Уваход вольны.

Зборнік “Фрашкі да пляшкі” - гэта “альтэрнатыўная гісторыя найноўшай Беларусі, распаведзеная за сяброўскай бяседай”, як паўжартам тлумачыў аўтар. А дакладней, гэта невялікія фрагменты гісторыяў канкрэтных людзей. Большасць сабраных фрашак звязаныя з выпіўкай. Але кніжка не ёсць одай Бахусу. Гісторыі, распаведзеныя ў фрашках, не пра алкаголь, а пра людзей. Аўтар малюе карціну жыцця беларусаў новай эпохі - эпохі Незалежнасці.

Смешныя па форме, фрашкі - анекдоты з жыцця - закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачынення творцы і ўлады, паўстання беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, з’яўлення новай генерацыі, для якой ідэя беларушчыны - не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе.

Пачатак прэзентацыі кнігі “Фрашкі да пляшкі”: чацвер, 13 сакавіка, 18.30, Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).

Купіць можна тут



Отжечь в комментах



Login