Колькі камунальнікі яшчэ зьбіраюцца “зьдзерці”?
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
интервью, жызнь, аналитика
Cпадар Парэмскі з Горадні зьвярнуўся праз Радыё Свабода да кіраўніцтва Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі. Ён цытуе дзяржаўныя СМІ і чыноўнікаў, якія запэўніваюць: жыхары не даплачваюць 60% за камунальныя паслугі, у сувязі з чым цэны трэба ўздымаць. У слухача з гэтай нагоды зьявіўся цэлы шэраг пытаньняў.
Незалежныя эканамісты на падставе праведзеных разьлікаў агучылі: нават ва ўмовах цёплай зімы жыхары Беларусі аплачвалі камунальныя выдаткі, як пры 20-градусных маразах.
У жыльлёва-камунальных службах на скаргі жыльцоў адказвалі: штучнае стрымліваньне росту тарыфаў цягне страты прадпрыемстваў камунальнай сфэры, таму розьніца паміж зімой і летам у “жыроўках” паступова будзе сьцірацца. Аднак такія тлумачэньні людзей мала задавальняюць. Наш слухач з Горадні спадар Парэмскі цікавіцца ў кіраўніцтва Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі:
“Колькі камунальнікі яшчэ зьбіраюцца “зьдзерці” з паўгалодных пэнсіянэраў і працавікоў, якія маюць у месяц 250 – 400 тысяч рублёў, каб даць “мільённыя заробкі сваім сябрукам ды проста лайдакам і п’яніцам, якія ня ўмеюць працаваць, а толькі патрабуюць падвышэньня заробку ды лайдачаць?”
“Слугі народа” – супраць народнага “шантажу”
У Мінжылкамунгасе выказваньні аўтара тэлефанаваньня выклікала нэрвовую рэакцыю. Адказны супрацоўнік, які катэгарычна адмовіўся назвацца, але ўступіў у актыўную завочную палеміку са слухачом, наўпрост папярэдзіў: на шантаж міністэрскае кіраўніцтва паддавацца ня будзе.
Як кажа былы начальнік упраўленьня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Менгарвыканкаму Іван Анташкевіч, дзяржаўная палітыка ў галіне энэргазабесьпячэньня шмат у чым застаецца загадкай нават для спэцыялістаў. А што да звычайных людзей, дык яны ўвогуле пастаўленыя ў безальтэрнатыўныя ўмовы – проста плаціць па рахунках:
“Чаму? Таму што вось такая эканамічная сыстэма, бескантрольная з боку насельніцтва. Ці можна гэта выправіць? Каб гэта выправіць – вершамі не абыдзесься. Гэта вялізная структурная перабудова – як саміх прадпрыемстваў, якія вырабляюць энэргію, так і структурная перабудова самой жыльлёвай гаспадаркі. Але жыхар насамрэч адарваны ад сыстэмы кантролю за расходаваньнем, за фармаваньнем тарыфаў. Таму ён проста пастаўлены ва ўмовы платніка, у якога нічога не застаецца, апроч абавязку плаціць бяз права ўсялякага кантролю”.
Паводле афіцыйных зьвестак, цяпер насельніцтва кампэнсуе прыблізна 35% выдаткаў на жыльлёва-камунальныя паслугі. Плянуецца, што цалкам пакрываць страты прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі грамадзяне будуць з 2015 году. Пакуль жа ўрад мусіць улічваць распараджэньне кіраўніка краіны аб недапушчэньні рэзкага падвышэньня тарыфаў.
Каб хоць неяк зьменшыць цэнавы цяжар, дзяржава намагаецца ўкараняць у камунальную сфэру новыя тэхналёгіі. Ставяцца цепла- і водалічыльнікі, дамы абшываюцца цеплаізаляцыйнымі матэрыяламі.
Між тым наш слухач з Горадні спадар Парэмскі пытаецца:
“Чаму пасьля ўстанаўленьня даражэзных цеплалічыльнікаў плата за ацяпленьне кватэраў ня зьменшылася, хаця цяпер ня ўлічваюцца страты цяпла па-за домам. У дамах бязь цеплалічыльнікаў плата такая самая”.
Пачэсны абавязак – плаціць па ўсіх рахунках
Апроч уласна выдаткаў на энэргазабесьпячэньне, цяпер жыхары дамоў часам аплачваюць яшчэ і недапрацоўкі камунальных службаў. Не сакрэт, што страты, якія ўзьнікаюць па віне работнікаў камунальнай гаспадаркі (прарывы, працёкі, аварыі з-за нядбайнасьці, кепскага рамонту і абслугоўваньня) расьпісваюцца паміж платнікамі. Пра гэта гаворыць былы кіраўнік менскай жыльлёва-камунальнай службы Іван Анташкевіч:
“У нас страты па цеплатрасах вонкавых складаюць блізу 25% цеплавой энэргіі. У Нямеччыне, да прыкладу, меней за 1%. Але натуральна, што вытворцы – ЦЭЦы ці цепласеткі – маюць задачу вырабляць энэргію, потым яе дастаўляць у дамы. І, натуральна, усе гэтыя страты ўваходзяць у іх выдаткі, дадаецца іншая стратная частка, падлічваецца нейкі прыбытак і ў канцавым выніку ўсё выходзіць на разьліковыя тарыфы.
І гэтыя разьліковыя тарыфы могуць перавышаць лічбу, якая даводзіцца да жыхароў, бо ёсьць бюджэтнае фінансаваньне. І ўсе страты ў канчатковым варыянце аплачваюцца кім? Жыхарамі”.
Пры канцы агучым яшчэ адно пытаньне слухача Парэмскага, якое ён сфармуляваў у прапанову:
“У дамах, дзе трубы ацяпленьня пракладзеныя ў сьценах, трэба тэрмінова ставіць сучасныя батарэі. Эканомія на цяпле, паводле гарадзенца, праз год-другі пакрые ўсе выдаткі. А грошы на такое “пераўзбраеньне” можна зьняць з будаўніцтва спартовых комплексаў. “Яны могуць пачакаць, – упэўнены наш слухач”.
Адказвае экспэрт у энэргетычнай галіне, былы кансультант упраўленьня інвэстыцыяў Міністэрства энэргетыкі Валянцін Мацкевіч:
“Вядома, эканомія будзе, але сказаць, што настолькі вялікая? Выдаткі на мэтал, на перакладаньне трубаў, на работы – істотныя. І калі параўнаць цяпло, якое ідзе ў “нікуды”, з выдаткамі на пераабсталяваньне, то чакаць акупнасьці давядзецца ўсё ж болей, чым 2 гады. Да месца казаць гады пра 4-5. Іншая рэч, што грошы, якія выдаткоўваюцца на будаўніцтва спартовых палацаў, павінны інакш выкарыстоўвацца. І ў першую чаргу ў такой важнай справе, як эканомія цяпла. Тут я абсалютна згодзен са слухачом”.
Карэспандэнт:
“Ідэя ўмуроўваць батарэі ў сьцены была не рацыянальная?”
“На гэтым зарабілі доктарскія званьні. Усё праводзілася праз тагачасны Дзяржбуд СССР, было прынятае партыйнымі органамі і зацьверджана як “новы павеў”. Толькі нашмат пазьней выявілася, якія страты гэта нясе. Выявілася не адразу, таму што ніхто тады не лічыў грошай: энэрганосьбіты ў былым СССР фактычна былі ніжэйшыя за сабекошт. Таму ніхто не лічыў гэта напачатку. І пад гэтай маркай спакойна маглі зарабляць чыны і навуковыя рангі”.
Эканамісты прагназуюць: у найбліжэйшыя год-два тарыфы на камунальныя паслугі будуць расьці найбольш інтэнсіўна. Крыху спыніцца тактыка напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2011 году – каб не падвышаць сацыяльнай незадаволенасьці. Згадваюць, што цягам 2002 – 2003 гадоў ужо назіраўся рэзкі рост тарыфаў, што адразу ж адмоўна адбілася на рэйтынгу Лукашэнкі.
// Ігар Карней, Радые Свабода (скарочана, поўны тэкст па спасылцы)



Alconafft:
13:10, 11.03.2008
” і працавікоў, якія маюць у месяц 250 – 400 тысяч” - это какие такие “працавики”??? Если сесть на одно место и не делать ничего - такие заработки и будут…
happynewbbln2rn:
14:00, 11.03.2008
http://blog.grodno.net/2008/03/11/radun-ljubcha-i-astryna-ў-top-10-malyh-garadoў-z-nizkimi-zarobkami/
смотрим сюда
algunia:
19:47, 11.03.2008
да так и есть. Такие з/п и у рабочих, и у рукводителей кружков, например, с высшим образованием.
Ставка с надбавками у молодых учителей - 320 тыс.