Что будет на месте Горячего хлеба?

29.02.2008

У гарадзенскіх “Тутэйшых” — чатыры акторы і мноства лялек

Автор: krambambulja
Рубрики: новости, Гродно, культура

У Гарадзенскім лялечным тэатры ўчора ўвечары адбыўся спэктакль “для дарослых” “Тутэйшыя” паводле вядомай п’есы Янкі Купалы. Разам зь лялькамі ў ім актыўна дзейнічаюць акторы, якія мяняюць аблічча, ператвараючыся то ў немцаў, то ў бальшавікоў, то ў палякаў. Спэктакль ідзе на сцэне васямнаццаць гадоў. У ім гучыць песьня аўтарства Віктара Шалкевіча. Гэтым разам “Тутэйшых” глядзеў наш карэспандэнт Сяргей Астраўцоў, які падрыхтаваў рэпартаж з тэатру

Карэспандэнт:

“У спэктаклі “Тутэйшыя” па-ранейшаму выконвае ролю Віктар Шалкевіч. Віктар, табе трэба настройвацца, хоць вы столькі гадоў граеце гэты спэктакль?”

Шалкевіч:

“Гэта такі спэктакль, на які заўсёды маеш настрой. Нічога ў ім асабліва складанага няма, проста трэба мець нейкую лёгкасьць”.

Карэспандэнт:

“Калі доўга граеце, спэктакль надакучвае — ці, наадварот, калі ён такі даволі сьмешны, то табе падабаецца яшчэ і яшчэ раз граць?”

Шалкевіч:

“Не, ён ня можа надакучыць, бо ёсьць у ім нешта такое, месцы, у якіх ты нават сам бавісься. Ёсьць месцы, ад якіх публіка заводзіцца, і ты заводзісься ад публікі”.

Карэспандэнт:

“Ці няма расчараваньня? Вы пачыналі яго напачатку 1990-х: вось незалежнасьць, вось бел-чырвона-белы сьцяг, Пагоня. А ўсё на месцы топчацца…”

Шалкевіч:

“Ды нічога ня топчацца, а тое, што зьмяняюцца часы, то яны могуць, як маятнік у гадзіньніку: можа і туды хіснуцца, і туды можа. Гэта ўсё вельмі дыялектычна”.

Карэспандэнт:

“Заля гарадзенскага лялечнага тэатру поўная, пераважна моладзь сабралася, адчуваецца, што спэктакль падабаецца, яго чакаюць, ён ідзе нячаста. На сцэне намалявана мапа, абрысы якой нагадваюць Беларусь, і пазначаны гарады: Горадня, Менск, Берасьце… На Менск якраз накіравана сьвятло пражэктару. Гасьне сьвятло, “Тутэйшыя” Янкі Купалы пачынаюцца”.

Сьпеў:

“А на Пярэсьпе музыка іграе,
Народ стаіць і толькі пазяхае,
Бо нейкія засранцы папсавалі танцы,
Худыя, як цьвікі, кажуць, што бальшавікі!”

Карэспандэнт:

“Я бачу ў тэатры гісторыка Алеся Краўцэвіча”.

Краўцэвіч:

“На “Тутэйшых” я, можа, раз трэці ў гэтым тэатры, а зараз была магчымасьць сабраць усю сям’ю. Мы лічым, гэта знакавая зьява”.

Карэспандэнт:

“Я разумею, што спэктакль сёньня стварае пэўны настрой напярэдадні 25 сакавіка. А з кім з палітыкаў вы сёньня зьвязваеце Дзень Волі?”

Краўцэвіч:

“Ведаеце, я вельмі даўно прыглядаюся да палітычнай эліты, таму, канечне, я зьвязваю свае надзеі ў першую чаргу з Аляксандрам Мілінкевічам”.

/Сяргей Астраўцоў , радыё “Свабода”



Отжечь в комментах



Login