Что будет на месте Горячего хлеба?

28.02.2008

Ураду Масквы аддадуць стары квартал Горадні?

Автор: krambambulja
Рубрики: новости, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Гарадзенскія ўлады маюць некалькі сур’ёзных інвэстараў, у тым ліку ўрад Масквы, каб аддаць ім для “упарадкаваньня” стары квартал пад назвай “Новы сьвет”. Пра гэта паведаміў сёньня намесьнік старшыні Анатоль Кунаш.

Гэты квартал пачаў забудоўвацца больш за сто гадоў таму. Пляны ўладаў па яго “парадкаваньні” выклікалі летась пратэсты актыўнай часткі грамадзкасьці, моладзі. Гэты квартал ня трапіў у ахоўную частку гістарычнай забудовы, таму ўлады плянуюць пакінуць у “Новым сьвеце” толькі моцныя цагляныя камяніцы.

Як забудоўваць вызваленую тэрыторыю, будзе вырашаць сам інвэстар, але новыя дамы ня будуць вышэйшымі за тры-чатыры паверхі, зазначыў спадар Кунаш. Паводле чыноўніка, урад Масквы выбірае ў іншых былых савецкіх рэспубліках участкі, якія яму цікавыя, і ўкладае ў іх грошы.

// Радыё “Свабода”



1 Комментарий

  • daroha:

    22:09, 29.02.2008

    мы даўно казалі, што ўлады прадалі горадню маскалям, а нам ня верылі.
    крымінальная гісторыя з гіпэрмаркетам, які будуюць у горадні ўжо колькі гадоў, зьяўленьне ў гістарычным цэнтры навабудаў на месцы зьнішчаных камяніц (да прыкладу, банк “минск-москва”), найбуйнейшы гарадзенскі крыты рынак “корона”, сетка крам і кавярняў (узгадайма адпаведныя краму “московскій” (раней называлася “верасень”, назва даваенная была) і кавярню “москва”, да прыкладу) - сьпіс можна доўжыць і доўжыць. ёсьць і адпаведныя сьведчаньні, у ты ліку і гарадзенскіх чыноўнікаў.
    пра абяцанкі пакінуць цагляныя камяніцы - таксама лухта, бо “гарачы хлеб” быў менавіта цагляны і ў вельмі добрым стане.
    пра спадзевы на разуменьне добрых маскальскіх “інвэстараў” выдатна сьведчыць адносна нядаўняя гісторыя з маскоўскай фірмай “кансэнт”, якой гарадзенскія ўлады прадалі зямлю каля аўтавакзалу ў горадні - разам з старымі камяніцамі, у якіх жывуць людзі. маскалі гвалтам спрабуюць высяліць людзей зь іх дамоў, дзе тыя пражылі ўсё сваё жыцьцё. чыноўнікі адмоўчваюцца.

    у гэтай сытуацыі найбольш жахае менавіта гэты факт: горадню прадалі маскоўцам, а ў плянах апошніх мясцовым жыхарам месца няма. новы сьвет - гэта раён прыватнай забудовы, дзе жывуць тысячы гарадзенцаў. вось так вось проста, адным узмахам пяра сказаць гэтым людзям: валеце нафік, вашыя дамы мы разбурым, а зямлю ўжо набылі нашыя старэйшыя браты!

    вось што ў нас, у горадні, адбываецца.

Отжечь в комментах



Login