Рэканструкцыя: ці зможа свет ацаніць цуды Каложы?
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
Гродно, интервью, РАТУЙМА ГРОДНА!
Увесну распачынаецца рэканструкцыя сімвала Гародні – Каложскай царквы. Ад яе выніку залежыць, ці зможа адзін з двух самых старажытных храмаў Беларусі быць унесеным у Спіс помнікаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Праект глабальнай рэканструкцыі Барыса-Глебскай (ці Каложскай) царквы распрацаваны. Але ён, як паведамілі ў Міністэрстве культуры, «акуль што не ўзгоднены, існуе патрэба ў дробязнай дапрацоўцы дакумента».
Адказнасць вялікая: калі міжнародныя эксперты знойдуць нават самыя нязначныя парушэнні ў часе рэканструкцыі, Каложа застанецца па-за спісам сусветна вядомых дастапомнасцей.
Храм набудзе праваслаўны твар
«Вакол Каложскай царквы сёння вельмі вялікія спрэчкі. Некаторыя прапаноўваюць яе аднавіць у вобразе XII стагоддзя, якога ніхто з нас не ведае. І па крайняй меры, пачынаючы з XIII стагоддзя, ніхто не ведае, якой была Каложа», — гаворыць прадстаўнік Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі.
Па вышыні Каложа захавала «родныя» сцены толькі на дзве траціны. Якімі былі сутарэнні і купал, невядома. Паўднёвая сцяна ў XIX стагоддзі абрынулася ў Нёман. Згодна з існуючым праектам рэканструкцыі, замест драўлянага «лапіка», які замяніў гэты рог царквы, паявіцца канструкцыя з сучаснай плінфы — плоскай цэглы, якую вырабляюць у Ваўкавыску. «Барабан» асігнатуры на даху заменяць купалам.
«Навуковы кіраўнік Генадзь Лаўрэцкі прапанаваў, як мне здаецца, даволі арыгінальную форму рэканструкцыі з улікам фіксацыі XIX стагоддзя», — падсумоўвае Ігар Чарняўскі.
Гісторык Алесь Краўцэвіч пісаў па Каложы дыпломную работу, працаваў тут на раскопках. У гэтым храме ён вянчаўся. Тут хрысціў сваіх дзяцей. Гісторык не ўхваляе маючыя адбыцца пераўтварэнні:
«Так званыя рэстаўратары пры актыўным удзеле праваслаўнай царквы хочуць яе аднавіць. Пабудаваць «цыбуліны», купалы адбудаваць. І вось гэта самая вялікая пагроза для Гародні. Таму што такіх помнікаў у краіне няма. Яго могуць проста знішчыць».
Дагэтуль Бог бараніў
Па меркаванні Алеся Краўцэвіча, царкву стагоддзямі ратавала тое, што яна месціцца на ўскрайку горада.
«Помнікі XII стагоддзя не ўспрымаюцца без сувязі з ландшафтам. І тут няма транспарту. Сюды людзі калі прыходзяць, дык прыходзяць да царквы спецыяльна», — гаворыць Алесь.
Глыбіня падмурку Каложы ўсяго адзін метр. У глебе тут трапляюцца плямы крэйды, якая мае ўласцівасць растварацца ў часе дажджоў. Але калі адна сцяна абрынулася ў Нёман, царква засталася стаяць. Будаўнікі лічаць: гэта заслуга дойлідаў. Вернікі ж прыпісваюць цуд абразу Каложскай Божай Маці, які знік у часе першай сусветнай вайны.
Пасля таго храму, што вісеў над безданню, засталося разлічваць толькі на сучасныя тэхналогіі. Цяпер Каложа стаіць трывала: 20 жалезабетонных паляў трымаюць падпорную пляцоўку, а схіл «абгорнуты» бетонным поясам.
Цуды Каложы
Здалёк фасады Каложы падаюцца інкруставанымі «крыжаванкамі» з каштоўных каменяў. Насамрэч гэта зіхацяць вясёлкавымі колерамі ўмураваныя ў сцены керамічныя пліткі – маёліка.
«Такога нідзе няма ва Усходняй Еўропе. Спецыяльна прадуманая кампазіцыя. Камяні спецыяльна шліфаваныя і падабраныя па каляровай гаме. Каля гэтай сцяны, сапраўды, ёсць нейкае біялагічнае поле. Калі пасядзець там, гэта супакойвае адназначна», — сцвярджае Алесь Краўцэвіч.
У сценах храма не злічыць маленькіх і вузкіх адтулiн. Яны пашыраюцца ў вялiкiя i шырокiя гліняныя гаршкi, умураваныя ў плінфу.
«І нават самы ціхі шэпт у адным канцы выдатна чуваць у другім. Няма ніякага разбіву эха. Неверагодна, адкуль яны ведалі тыя законы акустыкі?!», — дзівіцца здольнасцям старажытных майстроў Краўцэвіч.
Ад будаўнікоў, якія праз некалькі месяцаў прыйдуць да Каложы, залежыць, ці зможа свет ацаніць гэтыя цуды.
// Марына МАЗУРКЕВІЧ, «Немецкая волна»


daroha:
19:26, 27.02.2008
няпраўда, што царква сёньня стаіць трывала: у час умацаваньня грунту, якое гэтак і не завершылі, на калоскі схіл панавезьлі цяжкое тэхнікі, ад чаго гара папаўзла ў нёман яшчэ ямчэй
“рэканструкцыя” толькі паскорыць працэс зьнішчэньня барысаглебскае царквы, бо зноўку будзе парушаная пасьлядоўнасьць: замест таго, каб завершыць умацаваньне схілу і спыніць яго далейшае спаўзаньне долу, да каложы зноўку падцягнуць тоны “бузьдозэрнае” масы, што націсьне на нетрывалы пагорак яшчэ больш.
“рэканструкцыя” зьнішчыць каложу канчаткова.
Alconafft:
12:59, 28.02.2008
Оказывается, строители дебилы, а daroha - гений! Он один знает, как и что нужно делать. Далее по теме: укрепление холма сделано, и сделано хорошо, никто туда тяжёлую технику не загонял.(своими глазами весь процесс укрепления наблюдал) Подробности потом выложу на форуме (если реконструкция вообще начнётся)
krambambulja:
12:34, 29.02.2008
Не, у нас Alconafft гэній разам зь будаўнікамі, астатнія так - ганарацца размоваю зь разумнымі.
===
У Нясьвіскім замку — сьцены‑муляжы
Ва ўнутраным двары палаца Радзівілаў разбураны пераход‑галерэя — адна з найважнейшых канструктыўных частак архітэктурнага помніка.
— У прынцыпе, галерэю можна было б захаваць, каб не халтурылі будаўнікі адной з гомельскіх арганізацыяў, — кажа сёньня галоўны архітэктар інстытуту «Менскграмадзянпраект» Пётр Саўчук. — Гамяльчукі пачалі рамантаваць галерэю ня зьверху, а зьнізу. І тым самым стварылі прамую пагрозу абвалу старой сьцяны.
Высновы Пятра Саўчука былі вырашальнымі на спэцыяльным паседжаньні рады Міністэрства культуры. Архітэктар інфармаваў, што ў замку Радзівілаў «пашкоджаныя скляпеньні на другім і трэцім паверсе галерэі, страцілі таксама трываласьць апорныя калёны, сьцяна трымаецца выключна на зьнешніх падпорках». Прысутныя мала спрачаліся і дружна галасавалі. Рэзалюцыя: «Падпоркі выдаліць, сьцяну перабудаваць!»
Цяпер левы ад ўваходу бок палацу выглядае, як пасьля бамбаваньня — фасад рухнуў, перакрыцьці зламаныя, перагародкі абсыпаліся. Больш як 160 квадратных мэтраў цяперашняй пустэчы будуць закладзеныя цаглінамі вытворчасьці цагельні «Опаль», што на Берасьцейшчыне.
Карэнныя жыхары і госьці Нясьвіжу крытыкуюць рэканструкцыю замка.
Мастак Віктар Бялінскі:
— Гэта навабуд на месцы замка. Практычна аніякія аўтэнтычныя матэрыялы не выкарыстоўваюцца. У хадзе найбольш танныя. Старая кафля і плітка не захоўваюцца, а вывозяцца на звалку.
Настаўнік Іван Каляда:
— Тут не засталося рэстаўратараў. Пракладваюцца сучасныя камунікацыі. Працуе цяжкая будаўнічая тэхніка. Будаўнікі прыехалі зарабляць грошы, ім мала цікава, што тут застанецца.
Госьць Нясьвіжа, жыхарка Менска Вольга Цэдрык:
— Зьдзіўляе, што ў кожны прыезд я бачу ўсё новыя пашпарты аб’екту, на якіх перапісваюць ня толькі тэрмін уводу, але й пачатак рэканструкцыі. Палохае, што тут мажліва пачнуць усталёўваць тыпавыя вокны і дзьверы з плястыку, бо пераможцы тэндэраў вызначаюцца з пазыцыі найменшага кошту матэрыялаў.
На сёньня ў Нясьвіжы прызначаная новая дата завяршэньня рэстаўрацыйнай працы — год 2010‑ы. Першую чаргу комплексу — экспазыцыйныя залі і невялікую кавярню разьлічваюць адчыніць ужо сёлета.
Галіна Баравая, BulletinOnline.org
Фота з блоґу Глеба Лабадзенкі
9:21, 5 лютага 2008
http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14820
===
Alconafft
мне проста цікава-якія падставы для аптымізму маеш??? Ці пасада зьвязана аптымістычнаю дзейнасьцю?
daroha:
22:06, 29.02.2008
спрачацца з табой ня буду, бо ня бачу аніякага ў гэтым сэнсу
Alconafft:
14:02, 02.03.2008
Я работаю в Коложе, и мне было бы удобнее работать в тепле…