Что будет на месте Горячего хлеба?

23.02.2008

Мастак Бярдоўскі абвясьціў у ЗША новую акцыю

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, жызнь, PL, LT, UA

28-гадовы беларускі эмігрант у ЗША, былы гарадзенец, мастак Бярдоўскі адзначыў гадавіну сваёй скандальнай славы. Год таму ён і ягоны сябар былі абвінавачаныя ў злосным парушэньні грамадзкага парадку ў Бостане.

Іх рэклямная кампанія паводле замовы маркетынгавай фірмы Turner Broadcasting - сьветавыя табло зь героямі папулярных мультыкаў - выклікала сапраўдны вэрхал у Бостане. Паліцыянты вырашылі, што ў горадзе рыхтуецца тэракт. У выніку быў паралізаваны транспартны рух, эвакуяваныя людзі. Нанесены гораду ўрон склаў звыш паўмільёна даляраў. Вэрдыкт суду аказаўся на дзіва мяккім - кароткатэрміновыя папраўчыя працы ў адным зь мясцовых шпіталёў.

Адразу пасьля нядаўніх сьвяткаваньняў Пётра Бярдоўскі абвясьціў пра чарговую акцыю: “Дапаможам маёй маме!” Паводле Бярдоўскага, ён ня бачыў сваю маму ўжо 11 год. 58-гадовая жанчына па-ранейшаму жыве непадалёк Горадні. І, нібыта, вельмі пакутуе ад жыцьця ў Беларусі.

Летась Пётра зьбіраўся сустрэцца зь ёй ў Беластоку. Аднак яго авіяпадарожжа ў Польшчу было спыненае на паўдарозе - у швэйцарскім аэрапорце. Бярдоўскі ня ведаў, што, як эмігрант, ён мусіў мець адпаведную візу. Паводле Бярдоўскага, ён панёс вялікія фінансавыя страты, а таму вымушаны прадаць частку дарагога, набытага ў крэдыт, абсталяваньня з уласнай студыі.

На пытаньне журналістаў, што будзе далей са студыяй, Бярдоўскі адказвае:

“Добрае гэтае пытаньне - пра студыю.Я адчуваю, што ў мяне будзе ўсё добра. Але ж маёй маці - кепска. Над яе жыцьцём у Беларусі - пагроза. Мой брат і я хочам дапамагчы ёй пераехаць у суседнюю Польшчу. Таму я хачу абвясьціць пра збор сродкаў і стварэньне фундацыі. Гэта вельмі патрэбна.”

Як заявіў Пётра Бярдоўскі, ён будзе рады любым ахвяраваньням - грошам на квіток і на арэндную плату жыльля ў самыя першыя месяцы, ахвяраваньням у выглядзе мэблі, харчаваньня.

Бярдоўскі падлічыў, што дзеля ажыцьцяўленьня пляну па выратаваньні мамы, яму патрэбна прыблізна 500 тысячаў даляраў.

Першая акцыя збору сродкаў адмыслова прызначаная на 8-е сакавіка - міжнародны жаночы дзень. Яна адбудзецца ў адной з найбольш стыльных галерэяў Бостану.

Тыя, хто ведаюць беларускага мастака, не сумняюцца ў посьпеху яго новай справы. Як пішуць журналісты, Бярдоўскаму “шанцуе па жыцьці”. Трапіўшы ў 16 гадоў у ЗША у рамках вучнёўскіх абменаў, ён, тады яшчэ падлетак, здолеў знайсьці добрага адваката. З дапамогай гэтага чалавека атрымаў палітычны прытулак, пражыў у ягонай сям’і ў Арлінгтоне каля 9 год. Тут жа скончыў школу, а потым мастацкі каледж.

Аднак, самае галоўнае - заняў сваю нішу ў галіне лічбавага відэамастацтва. Работы мастака выстаўляліся ў аўстрыйскай амбасадзе ў Вашынгтоне, а таксама ў Чыкага, на Алясцы, у мастацкім музэі ў Каліфорніі. За леташнюю рэклямную кампанію па ўстаноўцы ў Бостане сьветлавога табло з героямі папулярных мультыкаў некаторыя часопісы прызналі Бярдоўскага самым скандальным мастаком году.

// Алена Струвэ, Радыё Свабода



5 Комментариев

  • Пихал Палку:

    10:09, 23.02.2008

    шпіталёў? або шпiталяў?

  • Пихал Палку:

    10:11, 23.02.2008

    а вообще забавно

    моей маме плохо, помогите мне.

    жабрак

  • A1gerd:

    17:59, 23.02.2008

    Полная чушь…… Мозгов купить бы ему

  • Кроцік:

    20:10, 23.02.2008

    Шчас мы збярэм паўмільёна для ягонай мамачкі.

  • Natalia:

    6:39, 24.02.2008

    скандальная акция привлечения внимания. Вперед, повторим успех Дюшана, Дали и Уорхола!, а также Кулика и пр. Одна оговорка - у них революционные идеи, изменившие взгляд на искусство, а у Бердовского - амбиции. Авось чего нибудь получится

Отжечь в комментах



Login