Что будет на месте Горячего хлеба?

22.02.2008

Брузгі: Дзьверы пашырылі, ды ехаць каму ня стала

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, бизнес, Гродно, жызнь, PL, LT, UA

Нарэшце будаўнікі закончылі рэканструкцыю двух КПП на беларуска-польскай мяжы — “Брузгі”, што ў Гарадзенскім раёне, і “Бераставіца”. Як дасягненьне зазначаецца, што прапускная здольнасьць першага павялічана ў 5 разоў, другога — амаль у 4. Але каго там будуць зараз прапускаць, калі колькасьць аўтамабіляў таксама рэзка зьменшылася напярэдадні бадай у тыя ж самыя 5 разоў?

Як вядома, вялізныя чэргі на заходняй мяжы тлумачыліся тым, што беларусы мелі магчымасьць карыстацца даступнымі і недарагімі польскім візамі. Як толькі з канца мінулага году Польшча ўступіла ў Шэнгенскую зону, выдача візаў адразу моцна скарацілася: дорага і атрымаць іхт стала таксама досыць цяжка.

У выніку большасьць тых, хто рэгулярна езьдзіў у Польшчу, адразу страцілі такую магчымасьць. Вось чаму на памежных КПП зьніклі чэргі легкавых аўтамабіляў і турыстычных аўтобусаў. Плаціць шэсьцьдзесят эўра за візу дзеля адна-двухдзённай паездкі ў суседнюю краіну ніхто ня будзе, сказалі нам у адной гарадзенскай турыстычнай фірме, бо гэта занадта дорага. Як вядома, аднаразовая польская віза каштавала ўсяго пяць эўра.

Такім чынам, беларускія ўлады дарэмна б’юць у літаўры з нагоды перабудовы двух КПП на польскай мяжы. Яны дрэнна дбалі і дбаюць пра сваіх грамадзянаў. Па-першае, не змаглі дамагчыся зьніжэньня цаны візаў да 35 эўра, што было зроблена для грамадзянаў Расеі. Па-другое, пакуты беларусаў на мяжы, якія часам мусілі суткамі чакаць сваёй чаргі трапіць у Польшчу, цалкам тлумачацца “вялікай палітыкай” уладаў, што ўпарта праводзіцца імі ўсе апошнія гады.

Рэч у тым, што ў 2001 годзе палякі атрымалі ад Эўразьвязу вялікую суму, каб рэканструяваць са свайго боку КПП “Кузьніца-Брузгі”. Мяжу закрылі ажно на трынаццаць месяцаў. Каб беларускія ўлады дзейнічалі згодна з палякамі, яны маглі б выкарыстаць гэты тэрмін і цалкам перабудаваць “Брузгі”. Аднак яны спадзяваліся на Расею, на грошы з “саюзнага бюджэту”, якіх увесь час не хапала і якія заўсёды спазьняліся. У выніку, калі палякі адкрылі КПП “Кузьніца”, зроблены сучасна, па-эўрапейску, зь беларускага боку ўсё па-ранейшаму было не гатова.

А цяпер улады звоняць у званы, што прапускная здольнасьць павялічана ў пяць разоў! Але ж прапускаць сёньня няма каго. Канешне, лепей стала кіроўцам “ціраў”. Аднак зь сямі пасаў на мяжы пяць былі прызначаны для пропуску легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

// Алесь Кавалёў, Belnarod.org



7 Комментариев

  • jerzyk:

    10:17, 22.02.2008

    Беларускія ўлады адрапартавалі пра адкрыцьцё новага мытнага тэрміналу тыдзень таму… Каму патрэбны гэты тэкст сёньня, які распавядае, шо беларускія ўлады ня дбаюць пра сваіх грамадзянаў? А калі яны дбалі ўвогуле пра людзей?

  • gogen:

    10:28, 22.02.2008

    няхай беларускія грамадзяне наведваюць сібір, разань,тамбоў,іванава , навошта ім эўропа? ім і гэтак добра

  • Жорик:

    11:58, 22.02.2008

    у меня нет на клаве украинских букв, но я с вами полностью согласен

  • bedlam:

    20:45, 22.02.2008

    слишком много ошибок
    не хватает знаков препинания, да и некторые слова кальки из русского, видно что мова для автора не родная.

  • paul:

    22:07, 22.02.2008

    устаканиться там все. в Польше. ведь все приграничные районы на етом купи-продай живут. ширпотреб в Беларусь, соляру - из Беларуси.
    вон и с “картой поляка” стали шустрить, хотя программа существует поди более 10-ти лет. найдут они способ ЕС-законы обойти.

  • Кроцік:

    20:15, 23.02.2008

    Чfго гэта вы на аўтара пакацілі, усё напісана так як ёсць

  • YURA:

    0:54, 27.02.2008

    Heshtyak vam tam v bolote etom?! Bat’ka vam eche pokazet - on ved’ poxyze Gitlera bydet. Gitler drygie naczii dyshil a cvoyu Hemeczkyju vozvishal i nemczam zit’ daval. A Luka cvoix dyshit! Da i zachem belorycam kydato ezdit’ - v Belaruci vce ect’ kak ytverzdaet lukashenkovckaya propaganda!!! TOL’KO U KOGO??? V obchem bivaite zdorovi da zivite bogato - c Luki berite primer - on grabit nalevo i napravo!!!

Отжечь в комментах



Login