Борыс цкуюць тымі ж мэтадамі, як колісь Быкава
-
У Горадні невядомыя ўчынілі правакацыйныя дзеяньні супраць старшыні непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў у Беларусі. Вярнуўшыся дадому, Анжаліка Борыс заўважыла на дзвярах намаляваны фарбай чорны крыж. Перад дзвярымі кватэры ляжалі сасновыя галінкі – прыкмета таго, што ў хаце знаходзіцца нябожчык. Чорныя крыжы невядомыя намалявалі таксама і на ўсіх чатырох вокнах кватэры.

За апошні час гэта далёка не першы інцыдэнт: цягам некалькіх месяцаў невядомыя шэсць разоў залівалі дзвярныя замкі клеем, у выніку чаго іх даводзілася змяняць, а восенню мінулага года намалявалі на дзвярах кватэры Анжалікі Борыс зорку Давыда.
Борыс жыве на першым паверсе хрушчоўскага дому.
Зараз старшыня непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі выклікала супрацоўнікаў міліцыі, якія засведчылі факт злачынства. Пакуль Анжаліка Борыс устрымліваецца ад каментароў і лічыць, што расследаваннем справы павінны займацца праваахоўныя органы.
— Мне пакуль складана сказаць, хто і дзеля чаго гэта робіць. Міліцыянты, калі атрымліваюць загад сачыць за мной, робяць гэта дзень і ноч. Хай жа з такім поспехам і стараннем ахоўваюць маю кватэру.
Як сведчыць практыка, супрацоўнікі гродзенскай міліцыі не раскрылі пакуль ніводнага злачынства, здзейсненага ў дачыненні да дзеячоў апазіцыі.
Амаль тымі ж спосабамі савецкія спэцслужбы ў Горадні ў 60-я гады спрабавалі дэмаралізаваць і схіліць да эміграцыі Васіля Быкава, які тады працаваў над Нёманам.
//



















February 22nd, 2008 at 16:19
тыпiчнае. :(
February 22nd, 2008 at 16:54
у спецслужб другі методы. я думаю націстскіх рук дело.
February 22nd, 2008 at 17:51
2 zmicer_p:
ага, возможно, найтситеры постарались…
February 22nd, 2008 at 19:11
адчапіцесь вы ад найтсіцераў..
February 22nd, 2008 at 19:12
проста гэта метады сучасных фашыстаў.. да і для іх што палякі, што эўрэі адно і тое ж..
hppnbbln2rnFebruary 22nd, 2008 at 22:13
Харе меня удалять, блогер
[IP комментатора 86.57.209.183 - root]
February 23rd, 2008 at 9:03
Сейчас и это хулиганство начнут сваливать на органы…демократы хреновы
February 23rd, 2008 at 20:22
Алканффту – под фиговым листочком спрятан огромный орган безопасности.
February 27th, 2008 at 1:06
eto organi opacnocti a ne bezopacnocti ix poloviny bol’shyju cadit’ nado za vzyatki, man’yaczkie dela i prochee!!! ya cam bivshii ment tak vot menya nizachto pocadili na 11 let!