Что будет на месте Горячего хлеба?

20.02.2008

Музэй, які дапамагае жыць

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: Гродно, интервью, культура, лит-ра

Некалькі гадоў існуе ў Горадні грамадзкі музэй Васіля Быкава. Чаму не атрымліваецца адкрыць сапраўдны музэй пісьменьніка?

Народны пісьменьнік Беларусі жыў і працаваў у горадзе амаль чвэрць стагодзьдзя. Экспанаты назапашваюцца, але ў вузкім пакойчыку немагчыма стварыць нармальную разгорнутую экспазыцыю. Кіраўнік гарадзкога ідэалягічнага аддзелу Сяргей Дубавец паведаміў, што пытаньне пра музэй Васіля Быкава разглядалася ў намесьніка старшыні гарвыканкаму Ірыны Сенчанкавай.

Дубавец:

“Была праведзена нарада. Музэйшчыкі прапанавалі чатыры варыянты стварэньня гэтага музэю, а Мельнікаў і яшчэ два чалавекі зь ім, якія там былі, — яны сказалі: мы падумаем. І ўвогуле ніхто ніякай кропкі ня ставіў”.

Стваральнік грамадзкага музэю Быкава Мікалай Мельнікаў пацьвердзіў:

“Яны прапанавалі чатыры варыянты, каб перадаць нашыя матэрыялы ў якое-небудзь месца, у школу. Дык мы сказалі, што музэй гэты — наш, ён створаны ўдзельнікамі Айчыннай вайны, нашай арганізацыяй. Мы прасілі асноўнае — памяшканьне без арэнднай платы”.

Спадар Мельнікаў зазначыў, што пасьля размовы яны чакаюць афіцыйнай паперы з прапановамі ўладаў, а тады зьбяруць сваю Раду і будуць на ёй абмяркоўваць, якое прыняць рашэньне. Таксама ён сказаў, што ў цэлым улады паставіліся да стваральнікаў быкаўскага музэю станоўча, абяцалі дапамагчы, зрабіць усё магчымае, каб даць памяшканьне і каб музэй працаваў.

У чым жа загваздка, чаму музэй народнага пісьменьніка ніяк не набудзе належны статус і нармальнае памяшканьне? Знаўцы сытуацыі кажуць: улады не выяўлялі рэальнага жаданьня стварыць музэй Быкава, гэта ініцыятыва зьнізу. У той жа час гарвыканкам сёньня ня супраць разьвязаць праблему. Аднак вэтэраны жадаюць захаваць аўтаномнасьць музэйнага збору і баяцца, каб ім не сказалі “да пабачэньня”, паколькі ўсе яны пэнсійнага веку.

Якім жа можа быць выйсьце? Меркаваньне Ігара Жука — выкладчыка Ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, сябры Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Такі музэй павінен быць у Горадні.Жук:

“Такі музэй павінен быць у Горадні. Мне здаецца, што яго трэба рэальна ўзаконьваць. Да якой пары мы будзем хаваць Быкава ў кішэні? Гэтым павінна займацца дзяржава, гэта яе клопат. Я ўпэўнены, што без цэнтралізаванага дзяржаўнага падыходу як да дзяржаўнай справы, да асобы дзяржаўнай значнасьці, аматарскі гурток застанецца аматарскім гуртком”.

Спадар Жук мяркуе, што ўладам варта будзе знайсьці магчымасьць неяк адрэгуляваць адносіны з ініцыятарамі стварэньня музэю, бо для вэтэранаў ён стаў справай жыцьця, музэй дапамагае ім жыць.

// Сяргей Астраўцоў, Радые Свабода



2 Комментария

  • gogen:

    23:49, 20.02.2008

    трэба ствараць музэй не пісьменьніка, а паэты , тады ўсе будзе хутчэй !

  • daroha:

    1:10, 21.02.2008

    а тут я зь ігарам жуком, дарэчы, цалкам згодны: мельнікаў не пацягне той музэй самастойна, ня выйдзе па-за межы аматарскае “справы жыцьця”, бо ня хоча ані з кім дзяліцца быкавым
    .
    ад яго ж хаваюцца ня толькі чыноўнікі, але і грамадзкія актывісты таксама, бо ён як прыходзіць, то пачыное: гэта ўсё маё, а вы мне дапамагайце. зрабеце тое і гэтае, бо абавязаныя мне дапамагаць
    .
    гэтак у яго дакладна нічога не атрымаецца - ну. толькі гэткі абы-які прыватны “музэй быкава”
    .
    _______________________________________
    ну, трэба камусьці гэта было сказаць…

Отжечь в комментах



Login