Что будет на месте Горячего хлеба?

16.02.2008

Аўтуховіч: “Калі мяне выпусьцілі, людзі пачалі замаўляць таксі”

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, политика, бизнес, регионы, жызнь

Днямі былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч уладкаваўся ў Ваўкавыску кіроўцам у прыватным транспартным прадпрыемстве “Ніка-таксі”. Яно працягвае традыцыі ягонай фірмы таксовак, якую ён меў да зьняволеньня. Знайсьці працу ён павінен быў згодна з умовамі зьмякчэньня пакараньня.

У Мікалая Аўтуховіча зьмены ў працоўным пакоі: на сьцяне зьявілася мастацкая кампазыцыя зь бел-чырвона-белым сьцягам і гербам “Пагоня”. Ён паведамляе, што цяпер зьяўляецца кіроўцам, праўда, пасажыраў ня возіць. Грошы яшчэ не атрымліваў, але будзе трыста тысяч рублёў.


Мікалай Аўтуховіч (справа) са сваім калегам Юрыем Лявонавым. Іх пасадзілі разам, спадар Лявонаў прабыў за кратамі паўтары гады, астатні тэрмін яму скасавалі

“Пад сьцягам” “Ніка-таксі” цяпер езьдзіць 31 машына — болей, чым было некалі ў яго самога. На ўсіх машынах ягоны ранейшы тэлефонны нумар — “22222”. Праўда, на таксі сталі эканоміць, кажа Аўтуховіч.

Аўтуховіч:

“Сёньня той час, калі людзі заўжды езьдзілі добра, зіма. Яны павінны езьдзіць, але яны ня езьдзяць, у людзей сёньня няма грошай. У нас езьдзілі лепей чаму? Таму што горад знаходзіцца блізка мяжы, людзі, якія езьдзілі ў Польшчу, маглі зарабляць. Цяпер “закрылі” Польшчу, у людзей увогуле няма грошай”.

Пакуль ён сядзеў у турме, жыхары Ваўкавыска не адмовіліся ад таксі “22222”. Калі ў горадзе стала вядома, што Аўтуховіч вызваліўся, людзі сталі болей тэлефанаваць.

Аўтуховіч:

“Людзі падтрымліваюць, нават дыспэтчары заўважылі: калі мяне выпусьцілі, і ў горадзе стала вядома, што Аўтуховіч вызваліўся, людзі проста сталі болей тэлефанаваць”.

Раней у Мікалая Аўтуховіча было 25 таксовак.

Аўтуховіч:

“Застаўся адзін мэталазлом: за два гады, калі я быў у турме, калі іх арыштоўвалі, апісвалі, ставілі пад плот. Што можа з машынай здарыцца, калі яна два гады прастаяла: усё акісьлілася, гумкі сапсаваліся, там пацякло. Гэта ўжо могілкі”.

Толькі пяць з ранейшых аўтамабіляў па-ранейшаму езьдзяць. У даход дзяржавы, паводле рашэньня суду, забяруць дзевяць машын.

Аўтуховіч:

“Яны прыходзілі забіраць, кажуць: вы нам аднавіце гэта, аднавіце гэта. А я кажу ім: зараз, кіну ўсе справы і яшчэ буду грошы ўкладаць. Нічога рабіць ня буду. Яны былі на хаду, ёсьць адказныя людзі, якія бралі іх на захаваньне, яны будуць адказваць за гэта”.

Мікалай Аўтуховіч зазначае, што з падаткамі ў яго было ўсё ў парадку. А пасадзілі яго за “віртуальную” фірму таксі, якую ён, на думку суду, павінен быў стварыць, але не стварыў. На гэтую няісную фірму налічылі вялікую суму падаткаў, за якія ваўкавыскі прадпрымальнік трапіў у турму. Яго цяперашняя мэта — абскардзіць прысуд.

Сёньня Аўтуховіч павінен двойчы на месяц адзначацца ў міліцыі, знаходзіцца дома з 19 гадзінаў да 6-й раніцы, у выпадку ад’езду яму неабходна мець камандзіровачнае пасьведчаньне.

Мікалаю Аўтуховічу замянілі зьняволеньне на абмежаваньне свабоды па месцы жыхарства. Яго пасадзілі на тры з паловай гады па абвінавачаньні за няўплату падаткаў у асабліва буйным памеры і за ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі, без атрыманьня ліцэнзіі. За кратамі прадпрымальнік прабыў крыху больш за два гады.

Апроч аўтамабіляў Аўтуховіча, у даход дзяржавы забяруць таксама частку яго нерухомасьці: кватэру, склады, павільён на прывакзальнай плошчы. Іх прададуць з аўкцыёну, які заплянаваны на 28 сакавіка.

// Сяргей Астраўцоў, Радые Свабода



10 Комментариев

  • Пихал Палку:

    2:08, 17.02.2008

    таксовки рулят.
    особенно в плане нарушения ПДД

  • Клок:

    15:01, 17.02.2008

    Коля, держись! Придет время, за все рассчитаемся с этой властью.

  • Геннадий:

    0:05, 19.02.2008

    Нужно собирать подписи за отмену всех налогов. В суд нужно подавать за ограбление и вымогательство.

  • ПНЕВМА:

    0:45, 19.02.2008

    За отмену всех налогов? Что за бред. Никакая самая демократичная власть не продержится без налогов.
    За разумные налоги и упрощенную отчетность - да.

  • Геннадий:

    3:47, 19.02.2008

    Мы не рабы. Рабство давно отменено. А государству никто не запрещает работать. Бред это то положение в котором мы все находимся. Мы не понимаем что мы люди мы думаем, что мы быдло которое стоит у корыта. А самое большое корыто у тех кому мы платим налоги.
    Мытари и блудницы первыми идут в Царство Божие. Когда мытари (Налоговые инспекторы) будут работать и приносить пользу, то от этого будет большая экономическая польза. А наши девчата лучший генофонд Беларуси убегают за границу и работают там проститутками, потому что здесь не находят приличной работы.
    Мы уже жили в пору отчётности и теперь живём. И чем больше имеем отчётности тем более имеем коррупцию.

  • Alconafft:

    14:11, 19.02.2008

    Буржуй попал на деньги - радоваться надо…

  • Геннадий:

    15:42, 19.02.2008

    Тебе штоли деньги достались? Што ты радуешся. Самый крупный буржуй это государство. И наш государь.

  • Сирена:

    22:29, 19.02.2008

    Ну и каша у тебя в голове, Гена

  • сплюх:

    4:01, 20.02.2008

    Да алконаффт стебется с вас.:)
    Во что изваял аффтар http://alconafft.iboards.ru/

  • Геннадий:

    13:05, 20.02.2008

    Сирена! Што за каша? Чем не нравиться каша? Не вижу вашей каши.

Отжечь в комментах



Login