У дзяржСМІ Гродзеншчыны - антыпольская хваля
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, политика, Гродно, PL, LT, UA
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Гродзеншчыны пачалі інфармацыйна-прапагандысцкую кампанію, накіраваную на дэскрыдытацыю як Польшчы, так і палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.
У праўладнай газэце “Гродзенская праўда” з’явіўся ананімны артыкул “Гульня ў краплёныя карты”, у якім гаворыцца аб тым, што карта паляка, якую праз 2 месяцы збіраецца ўводзіць Польшча для этнічных палякаў, якія жывуць на Беларусі, накіраваны на дэстабілізацыю сітуацыі ў нашай краіне.
Адначасова фінансаваная Гродзенскім аблвыканкамам газета “Глос з-над Нёмна”, якую выдае праўладны Саюз палякаў пад кіраўніцтвам Юзэфа Лучніка, змясціла на сваіх старонках артыкул “Далёка ідучая стагнацыя”. У ім гаворыцца пра тое, што захады Польшчы накіраваныя на падтрымку нацыяналістычных сілаў Беларусі дзеля звяржэння рэжыма Лукашэнкі.
На думку сябра непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі журналіста Анджэя Пачобута, такія захады ўлады накіраваныя перш за ўсё на распальванне варожасці паміж палякамі і беларусамі, якія жывуць у краіне:
- Відавочна, што кіраўніцтва краіны праз аддзелы ідэалогіі, якія шчыльна працуюць з медыямі, палохае беларусаў палякамі, а палякаў - беларускімі нацыяналістамі. На мой погляд гэта робіцца па адной простай прычыне - кіраваць людзьмі, якія ставяцца непрыязна адзін да аднаго, значна прасцей, чым кансалідаваным грамадствам.


Отжечь в комментах