Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую дзiця пазнае жыццё i свет!
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, Гродно, учеба
Паважаныя бацькi!
Аддзелы адукацыi Ленiнскага i Кастрычнiцкага раёнаў вывучаюць запыт бацькоў на адкрыццё беларускамоўных груп у дашкольных установах горада. Ваша дзiця мае магчымасць:
– больш дасканала пазнаёмiцца з гiстарычнымi традыцыямi беларускага народа;
– авалодаць багаццем роднай мовы i добра размаўляць па-беларуску;
– далучыцца да спадчыны бацькоў.
Выхавальнiкi дашкольных устаноў забяспечаць патрэбу дзiцяцi ў цеплынi, увазе, любовi, шчырую зацiкаўленасць i добры, якасны дагляд. Звяртайцеся па адрасу:
вул. Савецкая, 14 (аддзел адукацыi адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна), тэл. 74-07-85; вул. Гагарына, 37 (аддзел адукацыi адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна), тэл. 52-05-65.
// Вечерний Гродно



danik:
13:48, 12.02.2008
Каардынатар бацькоўскага камітэта: Ігар Кузмініч (+ 375 29 629 92 13)
Ihar Kuzminich:
19:37, 15.02.2008
Бацькоўскаму камітэту ў які ўваходжу і я надзвычай важна, каб гэтая інфармацыя даходзіла да людзей у якіх ёсць дзеткі дзетсадаўскага ўзросту. Таму, просім расказваць усім сваім знаёмым,блізкім і сябрам пра набор у беларускамоўныя групы.
Дадаткова дадаю свае кантакты МТС: 86 89 88 2,
e-mail: ikuzminich@yahoo.com,
skype: ikuzminich