Праектант абураецца “Вячэрнім Гродна”
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, Гродно, жызнь
Кіраўнік інстытуту “Гроднаграмадзянпраект” Уладзімір Дзяшко абвясціў інфармацыйную блакаду газеты “Вечерний Гродно”. Яму не спадабалася інфармацыя аб рэканструкцыі Старога маста.
“Гроднаграмадзянпраект” з’яўляецца праектантам і заказчыкам гэтай рэканструкцыі. Яго дырэктар У.Дзяшко афіцыйна заявіў пра дыскрымінацыю “Вечернего Гродно” і адмову газеце ў навінах з новабудоўлі. Дзве апошнія гарадзенскія газэты – “Гродзенскую праўду” і “Вечерний Гродно”, падзялілі на “чэсныя” і “нячэсныя”. Вядома ж, “чэснай” апынулася афіцыйная “Гродзенская праўда”, якая і абвінавачаньні супраць сваіх калегаў.
Як піша Bulletinonline.org, цікавасьць гараджанаў да перабудовы моста аграмадная, і яны хочуць атрымліваць інфармацыю аб гэтым у поўным аб’ёме, прычым аб’ектыўную, праўдзівую, заявіў Дзяшко. Але якраз гэтага, маўляў, нельга сказаць пра публікацыі вячэрняй газэты. Таму яна больш ніколі не атрымае зьвестак аб рэканструкцыі моста.
Нагадаю, наклад “Вячэрняга Гродна” зараз 27 тысяч і няспынна расце. Газета сапраўды істотна прыбавіла ў якасці матэрыялаў, да таго ж па выніках даследванняў кожны нумар газеты чытае 3-4 чалавека. А усяго ў Гродна пражывае 317 тысяч жыхароў.
Але што менавіта выклікала ў праектанта такія ваяўнічыя настроі? Як высветлілася, перш за ўсё фотаздымак. Фотафакт, на якім на мосце стаіць толькі адзін рабочы, хаця рух перакрылі ўжо тыдзень назад. Подпіс пад здымкам пытаў: “Ці насамрэч мост будзе зачынены толькі паўгады?”. У праектным інстытуце фота расцанілі як “дэзінфармацыю” і ледзь не фотамантаж.
Як перадае Радые Рацыя, на думку намесніка галоўнага рэдактара “ВГ” Аксаны Сівадзедавай, абвінавачванні Уладзіміра Дзяшко ў адносінах да газеты не маюць ніякіх падставаў:
- Журналіст, які рабіў матэрыял пра рэканструкцыю маста, не дапусціў аніякіх памылак. А што меў на ўвазе Уладзімір Дзяшко, абвінавачваючы нашу газету, для мяне застаецца незразумелым…
А як вы думаеце, ці насамрэч мост будзе зачынены толькі паўгады?


daroha:
3:04, 09.02.2008
а дзяшко, дарэчы, парушае закон
будаўнічыя працы на старым мосьце дзяржаўнай таямніцай не зьяўляюцца
таму
можна яго засудзіць
альбо пісаць праўду і прадставіць словы прыхільнікам альтэрнатыўнага праекту, выставіўшы дзяшка абсалютным лохам
пытаньне, ці будзе гэта рабіць “вечерний гродно” - пры ўсіх сваіх велізарных магчымасьцях…
jil_ka:
3:16, 09.02.2008
вы же знаете, наши строители умеют работать быстро, только остается вопрос о качестве
jerzyk:
12:24, 09.02.2008
Той “Вячэрні Гродна” таксама часам хлусіць. Узяць, дапрыкладу, артыкульчык пра апошні канцэрт Шалкевіча на Будзёнага 48А. Канцэрт ледзь не забаранілі ідэалягі і мянты, а ў газэце усё так гладзенька, такі саладжавы сіропчык, што ажно прыкра робіцца. Газэта часам “лібэральнічае”, але кантралюецца прэвэнтыўнай рэдактарскай цэнзурай… Даюць там дзеўкі коксу!
REIS:
13:59, 09.02.2008
Я не думаю, то виноваты журналисты Вечерки, просто там жесткая цензура изза того, что чатсь акций имеет исполком, вот и приходится лавировать якобы независимой газете.
hppnbbln2rn:
14:05, 09.02.2008
2 jerzyk:
ну вы нейкі смешны - і тое фантастыка, што пра амаль забаронены канцэрт беларускамоўнага творцы да таго ж яшчэ і на будзёнага наогул напісалі, а вы кажаце сіропчык… дзеўкі там малайцы, добра развіваюцца, усім бы так
daroha:
15:18, 09.02.2008
дык, што, “вячоркаўцы”, рабіць будзеце? вы ж лёгка можаце даць па носе гэтым усім дзяшкам!
REIS:
16:45, 09.02.2008
Ну и что ВГ написала про концерт? Так игриво и кокетливо про Шалкевича. Ухти! А где про то, что идеолог с ментами и пожарниками прискакали и пытались сорвать мероприятие? Или писать не про все можно, и лишнего не ляпнут. Вот и весь кокс, который дает ВГ. Зато гродненцы так и остались в неведении, как это все происходило.
А Дешкам можно дать по носе запросто, спадар (спадырыня?) daroha, если разобраться, кто подгреб все заказы по Гродно на строительные работы - тогда станет ясно. кто был заинтересован в разбурении гродненской старувки, в развале старой Советской площади, в массовой вырубке деревьев, в уничтожении Старого моста, в том вылизанном кошмаре, который сейчас представляет собой городской парк, как в насмешку названный именем француза, устроившего здесь некогда Ботанический сад.
УКС облисполкома, Гроднопромстрой, Гродногражданпроект при непосредственном участии господина Савченко уничтожают старый Гродно. При этом они выкачивают огромные суммы из бюджета, не забывая про космические зарплаты для себя, и выплачивая нищенские деньги подрядным наемным фирмам, разоряя их. Единственное о чем забывают эти господа: ничто на земел не проходит бесследно. Во времени и пространстве их преступления становятся все более очевидными.
Абмеркаваньне: інфармацыйная вайна за Стары Мост працягваецца : 101блог:
20:07, 09.02.2008
[…] Таксама на гэтую тэму піша blog.grodno.net. Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): Гародня, Стары Мост […]
daroha:
19:59, 10.02.2008
reis, я з табой цалкам згодны
давай задзіночвацца
наконт “вечёрки” таксама ілюзіяў ня маю