Гродненский блог RSS

“Прададзена зямля разам з народам”

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn 1 комментарий1 Comment высказались
    Последнее обновление: February 4th, 2008

    Жыхароў двух старых дамоў у цэнтры Горадні высяляюць, каб пашырыць будоўлю. Фірма “Кансэнт” будуе побач кватэры “бізнэс-клясы”. Людзі абураныя, што іх высяляюць у старое жытло, а элітныя кватэры прадаюць па 950-1300 даляраў за квадратны мэтар. Сёньня а 10-й раніцы незадаволеных выклікалі на размову да старшыні аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі.

    Карэспандэнт:

    “У Горадні ўзьнікла канфліктная сытуацыя: фірма “Кансэнт” будуе вялікі дом з элітным жыльлём, як было абвешчана. На месцы будоўлі былі зруйнаваныя некалькі старых дамоў, і цяпер будаўнікам спатрэбілася разбурыць яшчэ два, яны на вуліцы Антонава, 4а і 4б”.

    Жыхар:

    “Я ўсе свае сорак сем гадоў тут жыву, з 1961 году, на другім паверсе, на першым – мая маці, ёй 81 год. Яны спачатку хочуць мяне выселіць, а куды маці пашлюць – без паняцьця, а хто яе даглядаць будзе?”

    Карэспандэнт:

    “Хто гэта высяляе – фірма “Кансэнт” ці ўлады?”

    Другі жыхар:

    “Фірма “Кансэнт”, што за нашым домам свой будуе”.

    Першы жыхар:

    “Прыйшлі і адразу ў суд, на мяне ідзе разбор зь верасьня. Нам прапануюць “бамжатнік”: 11 тысяч кошт кватэры той, уяўляеце?”

    Жыхарка:

    “У гэтай фірмы зусім няправільныя мэтады работы зь беларускім народам, мы засталіся бяспраўныя. Калі гарвыканкам бурыць у цэнтральнай частцы гораду дамы на Савецкай, на Гарнавых, на Даватара, то людзям даюць новыя кватэры ў новых дамах. А нам вельмі не пашанцавала зь фірмай, якая ўціскае нашыя правы і глядзіць толькі свае камэрцыйныя інтарэсы”.

    Карэспандэнт:

    “Скажыце, а вас таксама праз суд высяляюць?”

    Другая жыхарка:

    “Так, таксама гэтак высяляюць, і, як казала суседка, вельмі крыўдна праз тое, што нашыя беларускія ўлады не абараняюць свайго народу, нашых правоў. Мы кінутыя людзі і наймаць адвакатаў ня можам, і на якой падставе павінны гэта рабіць?”

    Першая жыхарка:

    “Прададзена беларуская зямля разам з народам. Вельмі крыўдна, што яны гатовыя зьнесьці дамы, не цікавячыся, дзе мы будзем жыць. Гэта ўсё, што ў нас ёсьць. У нас тут пятае пакаленьне пачынае гадавацца ў гэтых дамах. У нас карані ў гэтую зямлю ўрасьлі”.

    Карэспандэнт:

    “Скажыце, а хто зьбіраецца ісьці да Ўладзімера Саўчанкі ў аблвыканкам?”

    Галасы:

    “Усе!”

    Спадарыня:

    “Ідзем ўсе. Мы пісалі грамадзкі ліст ад жыхароў прэзыдэнту нашай краіны Лукашэнку. Таму, мы так думаем, напэўна, прыйшла нейкая папера, і таму нас выклікаюць. Дагэтуль нас ніхто не выклікаў”.

    Фірма “Кансэнт” была заснаваная ў 1993 годзе як расейска-беларуская, а сёньня называецца проста сумесным таварыствам з абмежаванай адказнасьцю “Кансэнт”. Тым ня менш у размове з нашым карэспандэнтам жыхары, якіх высяляюць, называлі фірму проста “расейскай”. Ён пацікавіўся, што думаюць наконт змаганьня жыхароў за свае кватэры ў самім “Кансэнце”. Яму адказалі, што пакуль нічога невядома і ўсё можа зьмяніцца пасьля размовы ў старшыні аблвыканкаму Саўчанкі.

    // Сяргей Астраўцоў, Радыё Свабода

    ***

    Яшчэ па тэме

    2 лютага жыхары шэрагу дамоў цэнтральнай часткі Менску правялі акцыю пратэсту супраць высяленьня. У двары сабралася больш за сотню жыхароў шэрагу дамоў, якіх улады плянуюць адсяляць. Удзельнікі трымалі плякаты “Хто нажываецца на бюджэтных грашах?”, “Чорны перадзел у сацыяльнай дзяржаве?”.

    “Ні за што ня выселюся, датуль пакуль не памру ў гэтай кватэры! Усё гэта далося крывёю – і рамонты, і жыльлё”. Каму, навошта, які сэнс людзей высяляць?! Будзем змагацца да канца.”

    Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Аляксандар Красуцкі апавёў, што інстытут “Менскпраект” распрацаваў праект рэканструкцыі вуліцы Карла Маркса пад пешаходную зону. Жыхары былі абураныя тлумачэньнямі прадстаўніка адміністрацыі і прапанавалі яму не баяцца і стаць на бардзюр, каб яго было ўсім бачна і чутна. Спадар Красуцкі сказаў:

    “Я не баюся нікога. Вы баіцеся больш мяне, чым я вас”.

    http://svaboda.org/content/Article/873066.html

Advertisement

  • Trackback: Жильцы, go to hell! « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя на Trackbacks
  • Оставить комментарий