Гродзенскім выпускнікам перашкодзіў каранцін
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, Гродно, учеба
Сустрэчы выпускнікоў у Гродна замянілі на дні адкрытых дзвярэй - з-за эпідэміі грыпу ў школах у першую суботу лютага былыя аднакласнікі сустракаліся абмежавана. Шмат дзе ў гарадзенскіх школах аб’яўлены каранцін, таму ўрачыстых сустрэч не было і ўсе яны афіцыйна сканчаліся а 19-й.
Дарэчы, хваля грыпу ў горадзе трохі заціхла і перамясцілася на ўсход - у Мінску, напрыклад, уздым захворвання грыпам зараз актыўна працягваецца, па звестках Минскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі хварэе да 100 тысяч чалавек. Па стане на 1 лютага эпідэмія грыпа была абвешчаная ў сямі з 18 кантрольных гарадоў і 18 раёнах Беларусі.


famin:
23:30, 06.02.2008
Чем-то повезло..а чем-то и нет