Газета Слонімская - навіны рэгіёну

04.02.2008

Гарадзенская паралімпійка - двухразовая чэмпіёнка

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, спорт

Гарадзенская паралімпійка заваявала два залатых медаля на этапе Кубка міру па лыжных гонках і біятлону.

Ядзвіга Скарабагатая выступала 3 лютага ў фінскім Вуакаці сярод спартоўцаў, што слаба бачаць ці сляпыя, і была першай на 15-кіламетровай дыстанцыі вольным стылем. Таксама на першую прыступку яна паднялася за лепшы вынік на 10-кіламетровай дыстанцыі класічным стылем. А вось у спрынце спартоўка стала чацвёртай.

Калі вернецца ў Гродна, Ядзвіга пачне рыхтавацца да фіналу Кубка міру, які будзе праходзіць з 27 лютага па 2 сакавіка ў Нарвегіі, перадае Белта.



Отжечь в комментах



Login